Круглае

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Круглае
лац. Kruhłaje
Новая Траецкая царква
Новая Траецкая царква
Герб Круглага
Першыя згадкі: 1524
Горад з: 2017
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Магілёўская
Раён: Круглянскі
Вышыня: 175 м н. у. м.
Насельніцтва: 7648 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2234
Паштовы індэкс: 213188
СААТА: 7242501000
Нумарны знак: 6
Геаграфічныя каардынаты: 54°14′52.57″ пн. ш. 29°47′47.90″ у. д. / 54.2479361° пн. ш. 29.7966389° у. д. / 54.2479361; 29.7966389Каардынаты: 54°14′52.57″ пн. ш. 29°47′47.90″ у. д. / 54.2479361° пн. ш. 29.7966389° у. д. / 54.2479361; 29.7966389
Круглае на мапе Беларусі ±
Круглае
Круглае
Круглае
Круглае
Круглае
Круглае
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Кру́глае — места ў Беларусі, на рацэ Друці. Адміністрацыйны цэнтар Круглянскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 7648 чалавек[1]. Знаходзіцца за 78 км на паўночны захад ад Магілёва, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Талачын (лінія Ворша — Менск). Вузел аўтамабільных дарог на Магілёў, Воршу, Шклоў, Талачын, Бялынічы.

Круглае — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Круглае як вёску Аршанскага павету Віцебскага ваяводзтва датуецца 1524 годам. У гэты час маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Палубінскіх[2]. У 2-й палове XVI ст. Круглае перайшло да Нарушэвічаў, пазьней Дэмбінскіх, Расьцінскіх, Ломскіх. У 1621 году Юры Ломскі прадаў яго канцлеру Льву Сапегу. У 1667 годзе маёнтак перайшоў да князя Аляксандра Палубінскага.

Паводле інвэнтароў, складзеных у 1669 і 1673 гадох, Круглае мела статус мястэчка і налічвала 72 двары. Па сьмерці А. Палубінскага ў 1679 годзе маёнтак перайшоў да Яны Тэадоры Нарушэвіч, якая ўзяла другі шлюб зь Янам Агінскім. У XVIII ст. мястэчка належала іхным нашчадкам. На 1743 год — 60 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паштовая станцыя

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Круглае апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Магілёўскім павеце Магілёўскай губэрні. Мястэчка знаходзілася ў валоданьні К. Дашкавай і налічвала 41 двор; тут працавалі броварны завод і палатняная фабрыка. На 1785 год — 86 двароў, дзейнічалі 2 царквы, працавалі 2 млыны, сукнавальня, вінакурны завод і мураваная крама. У вайну 1812 году ў Круглым месьцілася галоўная кватэра расейскіх войскаў на чале з М. Кутузавым. У 1834 годзе ў мястэчку пачала працаваць гарбарня, у 1852 годзе — яшчэ адна.

На 1846 годзе ў мястэчку Кругае было 76 двароў, таксама існаваў аднайменны фальварак. На 1880 год — 119 будынкаў, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня, жыдоўская школа і 3 млыны, штогод праводзіліся 3 кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 185 двароў, дзейнічала царква і юдэйская малітоўная школа, працавалі народная вучэльня, царкоўнапрыходзкая школа, 2 вадзяныя млыны, крападзёрка, сукнавальня, 15 крамаў і заезны двор; у фальварку — 2 двары, працавалі крухмальны завод і млын. У 1913 годзе ў мястэчку было 193 двары, працавалі скарбовая вінная крама і лячэбны пакой. Праз Круглае праходзіў паштовы тракт з Талачына ў Магілёў, працавала паштовая станцыя, якая ў 1914 годзе мела 10 коней.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Круглае занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Круглае абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Круглае вярнулі БССР, дзе яно стала цэнтрам раёну (у 1931—1935 гадох уваходзіла ў склад Талачынскага раёну, у 1959—1966 гадох — Бялыніцкага раёну). У 1925 годзе статус паселішча панізілі да вёскі, у гэты час тут было 250 двароў. У Другую сусьветную вайну з 8 ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

11 сакавіка 1967 году Круглае атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. 25 студзеня 2002 году афіцыйна зацьвердзілі местачковы герб. 19 сьнежня 2016 году ўлады Магілёўскай вобласьці пастанавілі надаць Кругламу статус места[4], пастанова набыла сілу 17 студзеня 2017 году[5].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: каля 1751 году — 328 чал.[6]; 1784 год — 462 чал.; 1785 год — 590 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1846 год — 483 прыгонныя ў мястэчку Круглым і 21 радзіна ў фальварку Круглым; 1880 год — 528 чал.; 1897 год — 1366 чал. у мястэчку Круглым і 53 чал. у фальварку Круглым[7]
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 1302 чал.[8]; 1923 год — 1622 чал.; 1925 год — 1344 чал.; 1997 год — 8,1 тыс. чал.[9]; 1998 год — 8,1 тыс. чал.[10]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 7,3 тыс. чал.; 2008 год — 7,2 тыс. чал.[11]; 1 студзеня 2009 году — 7,3 тыс. чал.; 2009 год — 7529 чал.[12] (перапіс); 2016 год — 7620 чал.[13]; 2017 год — 7617 чал.[14]; 2018 год — 7648 чал.[1]

Рэлігія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэмарыяльны камень

У Круглым дзейнічаюць царква Сьвятой Тройцы і касьцёл Сьвятога Язэпа.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Круглым працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 5 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляе лякарня.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крама

Дзейнічаюць дом культуры, 2 бібліятэкі, моладзевы цэнтар, дом рамёстваў.

Мас-мэдыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У мястэчку выдаецца раённая газэта «Сельскае жыцьцё».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У паваенны час у Круглым будаваліся пераважна драўляныя дамы сядзібнага тыпу. Мястэчка разьвіваецца паводле генэральнага пляну 1975 году і праекту дэталёвага плянаваньня, у аснову якіх закладаўся прынцып расчыненьня забудовы ў бок Друці. Жылы масіў канцэнтруецца галоўным чынам у цэнтры і ў паўднёвай частцы мястэчка, узводзяцца чатырох- і пяціпавярховыя дамы. Прамысловая зона сфармавалася ў паўночнай частцы.

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Камсамольская вуліца Віленская вуліца
Магілеўская вуліца Шклоўская вуліца
Першамайская вуліца Старасельская вуліца
Пралетарская вуліца Ісаеўская вуліца (частка)
Глухая вуліца (частка)
Пралетарскі завулак Папоўскі завулак
Пушкіна вуліца Прудовы завулак
Савецкая вуліца Прабойная вуліца (частка)
Талачынская вуліца (частка)[15]

Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы лёгкай і харчовай прамысловасьці. У прамысловай зоне працуюць аддзяленьне Магілёўскага малочнага камбіната, ААТ «Круглянскі льнозавод». У мястэчку разьмяшчаецца камбінат будаўнічых матэрыялаў, ільноапрацоўчы і масларобны заводы.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік падпольнікам

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічае Круглянскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[16].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Помнікі: Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан; Помнік падпольнікам ВАВ.

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі татарскія[17]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Грынявецкі В. Круглае // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 147.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ Круглае і Бялынічы атрымалі статус гарадоў раённага падпарадкавання, Наша Ніва, 19 сьнежня 2016 г.
  5. ^ «Об отнесении поселков городского типа Белыничи и Круглое Могилевской области к городам районного подчинения». Решение Могилевского областного Совета депутатов от 19 декабря 2016 г. № 24-4 (рас.)
  6. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 309.
  7. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 310.
  8. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 311.
  9. ^ Шчарбатаў А. Круглае // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 262.
  10. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 8. С. 481.
  11. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 308.
  12. ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  14. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Круглянскага р-на. — Мн.: БелЭН, 1996.
  16. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  17. ^ Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 724.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]