Зэмбінскі сельсавет
| Зэмбінскі сельсавет | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | сельсавет Беларусі[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Зэмбін |
| Дата ўтварэньня | 16 ліпеня 1954 |
| Насельніцтва |
|
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | UTC+03:00 |
| Паштовыя індэксы | 222133 |
| | |
Зэ́мбінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Зэмбін.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Зэмбінскага раёну Барысаўскай акругі. 22 верасьня 1927 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Барысаўскага раёну.
30 кастрычніка 2009 году сельсавету перададзены ўсе сельскія населеныя пункты — Бараўляны, Карсакавічы, Лісіно, Лісінская Рудня, Папярэжжа, Скупліно, Сялец — скасаванага Карсакавіцкага сельсавету[2].
Колішнія населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У склад сельсавету таксама ўваходзілі няісныя цяпер населеныя пункты: Бакавічы, Зосіна, Камуна, Кішкурны, саўгас «Серпухава», Холмшчына, Штонікі[3], пасёлак Сержпутова, вёскі Андроўнікі, Гарадкі, Гарадкі 2 (Гарадкі 2-я[3]), Жуковічы, Ліпнікі, Маркоўшчына, Міхалова (Міхайлова[3]), Шарабурышча, Штонікі, хутар Каменны Мост, маёнтак Кімія (Кімійшчына, Кіміцы, Пятроўскае, Пятроўскія), фальварак Любасеі (Кімейшчына), засьценак Пятроўскі, камуна Кімія. Вёскі, якія цяпер зьяўляюцца часткай Зэмбіна: Жураўка, Загорнае, Лошава.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Численность сельского населения в разрезе сельсоветов (рас.) — Интерактивная информационно-аналитическая система распространения официальной статистической информации Республики Беларусь, Национальный статистический комитет Республики Беларусь.
- ^ Рашэньне Менскага абласнога савету дэпутатаў ад 30.10.2009 №219 «Пра зьмену адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Менскай вобласьці» (рас.)
- ^ а б в Памяць: Гіст.-дакум. хроніка г. Барысава і Барысаўскага р-на / Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.: Маст.: Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — С. 20. — ISBN 985-11-0077-3
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 121