Перайсьці да зьместу

Дашкаўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дашкаўка
лац. Daškaŭka
Населены пункт
Сядзіба Жукоўскіх
Краіна Беларусь
Вобласьць Магілёўская
Раён Магілёўскі
Сельсавет Дашкаўскі
Геаграфія
Вышыня НУМ 159 м[1]
Часавы пас
Каардынаты 53°44′08″ пн. ш. 30°15′42″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 1567 чал. (2010)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 222
Паштовы індэкс 213108
СААТА 7244816011
Нумарны знак 6
Дашкаўка на мапе Беларусі ±
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка
Дашкаўка

Да́шкаўка[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Цэнтар сельсавету Магілёўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1567 чалавек. Знаходзіцца за 18 км на поўдзень ад Магілёва; на шашы Магілёў — Быхаў. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін.

Дашкаўка — даўняе мястэчка гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны). Да нашага часу тут захавалася сядзіба Жукоўскіх, помнік архітэктуры XIX ст.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сядзіба. Н. Орда, 1877 г.

Першы пісьмовы ўпамін пра Дашкаўку як сяло ў Аршанскім павеце Віцебскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага датуецца 1597 годам. Заснавальнік паселішча — Багдан Саламярэцкі. У 1604 годзе Дашкаўка знаходзілася ў Вейнянскім войтаўстве Магілёўскага староства. У гэты час тут было 22 двары. Верагодна, упамінаецца ў 1611 годзе як вёска Дашкава ў складзе Вяйнянскага войтаўства Магілёўскай воласьці[a].

Пад 1758 годам Дашкаўка ўпамінаецца як мястэчка ў складзе Быхаўскага графства, прыватнае ўладаньне. Тут было 50 двароў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Дашкаўка апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Быхаўскім павеце Магілёўскай губэрні. У пачатку XIX ст. у мястэчку існавалі 2 царквы, сынагога, 4 карчмы.

У другой палове XIX ст. на высокай тэрасе Дняпра сфармавалася сядзіба[3]. На 1880 год — 138 двароў. насельніцтва займалася сталярным, ганчарным, кавальскім промысламі. У 1885 годзе адкрылася школа (у 1889 годзе — 41 вучань). Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 195 двароў, царква, расейская народная вучэльня, параходная прыстань, магазын, 2 кузьні, млын, маслабойня, крупадзерка, 10 крамаў, 3 заезныя двары, этапны дом, карчма. На 1909 год у Дашкаўцы было 120 двароў, адкрыўся прыёмны пакой і малітоўны дом, у 1917 годзе — царкоўнапрыходзкая школа і лякарня.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дашкаўку занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дашкаўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад БССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 году Дашкаўку вярнулі БССР, дзе яна стала цэнтрам сельсавету Магілёўскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1926 год тут было 147 двароў. У Другую сусьветную вайну зь ліпеня 1941 да 28 чэрвеня 1944 год Дашкаўка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

На 1991 год у Дашкаўцы было 707 двароў, на 1997 год — 704.

  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 700 чал.[4]; 1880 год — 481 чал.; 1897 год — 1197 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 757 чал.; 1926 год — 920 чал.; 1971 год — 1807 чал.[5]; 1991 год — 2009 чал.[6]; 1997 год — 1850 чал.[7]; 1999 год — 1722 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 1567 чал.

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У Дашкаўцы працуюць сярэдняя і музычная школы, лякарня, клюб, кінатэатар, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

За 0,3 км на поўнач ад Дашкаўкі знаходзіцца гарадзішча раньняга жалезнага веку, за 1 км на поўнач — гарадзішча і селішча, за 1,5 км на поўнач — стаянка каменнага веку.

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • Царква (XIX ст.)
  1. VUB RS, b. F4-A1951.
  1. GeoNames (анг.) — 2005.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 246.
  3. Сядзібы Беларусі / Тэкст Лілія Чарняўская. — Мінск: Рыфтур, 2003. — С. 75. — 1000 ас. — ISBN 985-6700-10-7
  4. Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 908.
  5. Віталёва В. Дашкаўка // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 213.
  6. Віталёва В. Дашкаўка // ЭГБ. — Мн.: 1996 Т. 3. С. 212.
  7. БЭ. — Мн.: 1998 Т. 6. С. 72.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]