Капыльскі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Капыльскі раён
Kapylski rajon?
Coat of Arms of Kapyl, Belarus.svgFlag of Kapyl.svg
Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раён
Уваходзіць у Менская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Капыль
Дата ўтварэньня 17 ліпеня 1924
Старшыня райвыканкаму Анатоль Канстанцінавіч Ліневіч[d]
Насельніцтва (2018) 27 901[1]
Шчыльнасьць 17,4 чал./км²
Плошча 1607,66[2] км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 243,6 м
Месцазнаходжаньне Капыльскага раёну
Капыльскі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Тэлефонны код +375-17-19
Паштовыя індэксы 223 9хх
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Капы́льскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўднёвым захадзе Менскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,6 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 27 901 чалавек[1]. Адміністрацыйны цэнтар — места Капыль.

Геаграфічнае становішча[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяжуе з Салігорскім, Слуцкім, Стаўпецкім, Нясьвіскім, Узьдзенскім і Клецкім раёнамі Менскай вобласьці.

Рэльеф і карысныя выкапні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэльеф раёну пераважна раўнінны. З захаду на ўсход яго перасякае Капыльская града. Пераважаюць вышыні 160—200 м, максымальная 243 м (каля в. Нізкавічы).

Сярод карысных выкапняў Капыльскага раёну пераважае торф, агульным запасам 26 млн т. Радовішча крэйды «Загуменьне» запасам 218 тыс. т. Ёсьць таксама радовішчы жвіру і пяску з агульным запасам 25 млн м³.

Клімат і расьліннасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °С, ліпеня 17,8 °С. Ападкаў 611 мм Вэгетацыйны пэрыяд — 192 дні.

Лясы займаюць 19% тэрыторыі (хваёвыя, яловыя, бярозавыя).

Гідраграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па тэрыторыі раёну цячэ 28 малых рэчак і праходзіць рыбапрапускны канал. На поўначы цячэ рака Нёман, але яе працягласьць у межах раёну невялікая — каля 4 км. На рацэ Морачы разьмяшчаецца Чырвонаслабадзкое вадасховішча.

Гаспадарчая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малочна-мясная жывёлагадоўля, сьвінагадоўля. Пасевы зерневых і кармавых культураў, цукровага бураку, бульбы. Прадпрыемствы харчовай, паліўнай прамысловасьці, па вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў.

Тэрыторыю раёну перасякаюць чыгунка Баранавічы — Асіпавічы, аўтамабільныя дарогі Бабруйск — Слуцак — Берасьце, Асіпавічы — Баранавічы.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XXI стагодзьдзе: 2009 год — 32 818 чалавек[3] (перапіс); 2015 год — 29 062 чалавекі[4], у тым ліку гарадзкога насельніцтва 9733 чалавекі, сельскага — 19 329[5]; 2016 год — 28 663 чалавекі[6]; 2017 год — 28 231 чалавек[7]; 2018 год — 27 901 чалавек[1]

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Захаваліся помнікі архітэктуры й садова-паркавага мастацтва: парк у в. Бабоўня, Сьвята-Прачысьценская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Васільчыцы, царква (2-я палова XIX ст.) у в. Карачаўшчына, Сьвята-Ўзьнясенская царква (2-я палова XIX ст.) у в. Кіявічы, царква (сярэдзіна XIX ст.) у в. Комсічы, Сьвята-Георгіеўская царква (пачатак XX ст.) у в. Лешня; касьцёл (XIX ст.) у в. Савічы, царква (2-я палова XIX ст.) у в. Семежаў, капліца ў в. Цімкавічы, Сьвята-Траецкая царква ў в. Цялядавічы, сядзіба (XIX ст.) і Касьцёл у Гонар Зьняцьця з Крыжа Збавіцеля ў в. Грозаў, сядзібы (XVIII ст. — XIX ст.) у вёсках Вялікая Раеўка, Гразавок, Дунаева, Сунаі, Сьвінка і інш.; сыраварня (ХІХ ст.) у в. Чырвоная Дуброва.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выдаецца газэта «Слава працы». Вёска Семежаў вядомая сьвяткаваньнем Цары Каляды, уключаным у Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЭСКО. Сыстэма адукацыі складаецца з 48 установаў адукацыі, 67 установаў культуры, 9 народных самадзейных калектываў, узорны самадзейны народны калектыў «Цары». 80 спартовых збудаваньняў. Працуе Копыльская дзіцяча-юнацкая спартовая школа[8], Дзіцяча-юнацкая спартовая школа АФП РК прафсаюзу работнікаў АПК. У Капылі ды ў Цімкавічах працуюць дзіцячыя школы мастацтваў (філіялы ў вёсках Слабада-Кучынка, Семежаў, Быстрыца, Канюхі, Старыца).

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска Думічы — радзіма дзяржаўнага дзеяча Беларусі Аляксандра Ёсіфавіча Сташэўскага (1889—1938), в. Сьвінка — беларускага пісьменьніка Васіля Сташэўскага (1895—1937), в. Слабада-Кучынка — беларускага пісьменьніка і крытыка Адама Бабарэкі (1899—1938), в. Быстрыца — дзяржаўнага дзеяча Беларусі Івана Варвашэні (1904—1957), в. Жабчава — беларускага пісьменьніка Кузьмы Чорнага (1900—1944), в. Пясковае — беларускіх паэтаў Анатоля Астрэйкі (1911—1978) і Адама Русака (1904—1987), в. Труханавічы — беларускага пісьменьніка Яна Скрыгана (1905—1992), в. Вуглы — беларускага паэта Аляксея Коршака (1920—1945), в. Канюхі — беларускага пісьменьніка Алеся Адамовіча (1927—1994).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Население Копыльский районный исполнительный комитет(рас.)
  6. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  7. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  8. ^ Інфармацыя на старонцы Менскага аблвыканкаму(рас.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Копыльский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
  • Памяць: Капыльскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі. — Менск: Беларуская навука, 2001. — 635, [3] с.: іл. ISBN 985-08-0113-1.
  • Варанцова, Таццяна Аляксандраўна. «Навекі постаць сваю захаваўшыя…» / Т. А. Варанцова ; ДУ «Капыльскі раённы краязнаўчы музей», Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Рэспубліцы Беларусь. — Менск : Белсэнс, 2010. ISBN 978-985-6946-27-4.
  • Гонар і слава Капыльшчыны / Склад.: Н. У. Холад, Н. А. Гурло. — Капыль : Центр. раён б-ка, 2000. — 22 с.
  • Гонар і слава Капыльшчыны : Навук. дзеячы / Склад.: Н. У. Холад, Н. А. Гурло. — Капыль : Цэнтр. раён. б-ка, 2000. — 41 с.
  • Андрэй Лятчэня. Непаўторныя тканіны Капыльшчыны / Аддз. культуры Капыл. райвыканкама, Капыл. раён. каязн. музей ; Склад. А.Лятчэня. — Капыль : Слава працы, 2003. — 47 с ; 20 см.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Капыльскі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў