Смалявічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Смалявічы
трансьліт. Smaliavičy
Вуліца места
Вуліца места
Coat of Arms of Smalavičy, Belarus.svg Flag of Smalavičy.svg
Герб Смалявічаў Сьцяг Смалявічаў
Першыя згадкі: 1448
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Смалявіцкі
Насельніцтва: 16 643 чал. (2017)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1776
Паштовы індэкс: 222210
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°1′48″ пн. ш. 28°5′23″ у. д. / 54.03° пн. ш. 28.08972° у. д. / 54.03; 28.08972Каардынаты: 54°1′48″ пн. ш. 28°5′23″ у. д. / 54.03° пн. ш. 28.08972° у. д. / 54.03; 28.08972
Смалявічы на мапе Беларусі ±
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Смалявічы
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://smolevichi.minsk-region.by/

Смаляві́чы — места ў Беларусі, на рацэ Плісе. Адміністрацыйны цэнтар Смалявіцкага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2017 год — 16 643 чалавекі[1]. Знаходзяцца за 35 км на ўсход ад Менску; чыгуначная станцыя на лініі Менск — Ворша. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Ігуменам, Лагойскам, Сьмілавічамі.

Смалявічы — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася збудаваная ў стылі барока драўляная царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны расейскімі ўладамі[2].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Смалявічы» ўтварыўся ад слова «смала», бо галоўным промыслам жыхароў на працягу многіх стагодзьдзяў была яе здабыча з драўніны[3].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гісторыя Смалявічаў

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра Смалявічы («Смальнявічы») як уладаньне крэўскага намесьніка Алехны Даргіевіча датуецца 1448 годам[4]. Існуюць зьвесткі, што ў 1508 годзе вялікі князь падараваў паселішча гетману Канстантыну Астроскаму[4]. Аднак гісторык В. Насевіч прыйшоў да высновы, што пэргамін з гэтай згадкай трэба вызнаць фальсыфікацыяй, зробленай недзе ў XVII або нават XVIII стагодзьдзі[5]

У 2-й палове XVI ст. Смалявічы перайшлі ў валоданьне роду Радзівілаў, у чыіх руках заставаліся потым на працягу амаль трох стагодзьдзяў. У 1586 годзе староста барысаўскі і гетман вялікі Крыштап Радзівіл заснаваў тут мястэчка. Паводле інвэнтару на 1588 год, мястэчка Смалявічы было цэнтрам маёнтку, ў склад якога ўваходзіла сяло Смалявічы.

У пачатку XVII ст., як сьведчаць інвэнтары, у мястэчку Смалявічах было 4 вуліцы — Менская, Барысаўская, Царкоўная і Дворная; колькасьць двароў дасягнула 138. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Смалявічы трапілі пад маскоўскую акупацыю, у выніку якой у тут засталося толькі 77 двароў (на 1669 год)[5]. Паводле інвэнтару, на 1781 год у мястэчку было 5 вуліцаў — да чатырох ранейшых далучылася вуліца Прудовая; двароў налічвалася 74.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Плян Смалявічаў, 1927 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Смалявічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе з 1795 году сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету. Сьпярша мясьціна знаходзілася ў валоданьні Вітгенштэйнам, потым Гагенлёэ. У пачатку ХІХ ст. тут існаваў палац, які згарэў у 1819 годзе. У 1871 годозе каля Смалявічаў збудавалі чыгуначную станцыю Вітгенштэйнаўская. На 1863 год у мястэчку існавалі земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфны аддзел, бровар, рамесныя майстэрні вытворчасьці вопраткі і абутку, кузьні.

Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Смалявічах было 299 двароў, дзейнічалі 2 царквы, капліца, працавалі валасная ўправа, земская народная вучэльня, паштова-тэлеграфная кантора, бровар, рамесныя майстэрні вырабу абутку і адзеньня, 8 кузьняў. У пачатку XX ст. працавалі наступныя прамысловыя прадпрыемствы: фабрыкі лесапільная і дрэваапрацоўчая (з 1894 году), лесапільная і мукамольная (з 1890 году), лесапільная мануфактура (з 1895 году), гута «Вікторыя» (з 1909 году). У 1908 годзе местачкоўцы зьвярнуліся да расейскіх уладаў з просьбай не руйнаваць старую царкву па сканчэньні будаваньня мураўёўкі. Адмыслова скліканая камісія пастанавіла, што царква 1759 году пабудовы ня мае каштоўнасьці і таму яе можна зьнішчыць[2].

У 1918 годзе Смалявічы займалі нямецкія, у 1919—1920 гадох — польскія войскі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Смалявічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП (б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, у Менскі павет («падраён») Менскага раёну[6]. У 1924 годзе Смалявічы сталі цэнтар раёну. У 1938 годзе паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

7 сакавіка 1968 году Смалявічы атрымалі статус места. 5 верасьня 2000 году афіцыйна зацьвердзілі мескі герб[7]. 13 верасьня 2008 году ў парку каля каталіцкай капліцы адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка Сьвятому Валянтыну[8]. 18 чэрвеня 2008 году ў склад Смалявічаў улучылі вёскі Крыніцу, Рабы Слуп і Ўборкі[9].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVII стагодзьдзе: 1601 год — каля 1 тыс. чал.[4]
  • XVIII стагодзьдзе: 1781 год — каля 450 чал. у мястэчку Смалявічах і каля 140 чал. у вёсцы Смалявічах[5]; 1796 год — 737 чал.[5]
  • XIX стагодзьдзе: 1855 год — каля 800 чал.; 1889 год — каля 1 тыс. чал.[10]; 1897 год — 2757 чал.[11]; 1900 год — больш за 3 тыс. чал.[12]
  • XX стагодзьдзе: 1939 год — 6,8 тыс. чал.; 1975 год — 10 тыс. чал.; 1991 год — 13,9 тыс. чал.; 2000 год — 14,1 тыс. чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 14 тыс. чал.[13]; 2006 год — 14,2 тыс. чал.; 2007 год — 14,2 тыс. чал.; 2009 год — 15 092 чал.[14] (перапіс); 2016 год — 16 547 чал.[15]; 2017 год — 16 643 чал.[1]

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Смалявічах працуюць 3 сярэднія, музычная і спартовая школы, 5 дашкольных установаў.

Мэдыцына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць мескія лякарня і паліклініка.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом народнай творчасьці, кінатэатар.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Ленінская вуліца Могілкавая вуліца
Першамайская вуліца Чарніцкая вуліца
Працоўная вуліца 1-ы Царкоўны завулак
2-гі Царкоўны завулак
Савецкая вуліца Менская вуліца
Барысаўская вуліца (частка)[16]
Сацыялістычная вуліца Царкоўная вуліца
? Дворная вуліца
? Прудовая вуліца
? Рынак пляц

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы машынабудаваньня, будаўнічых матэрыялаў, харчовай, лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гасьцініцы: «Вясна», «Прыазёрная»[17].

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Забудова гістарычная (пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
  • Могілкі юдэйскія
  • Сынагога (XIX ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл
  • Царква Аляксандра Неўскага (1910; мураўёўка)
  • Царква Сьвятога Мікалая (XVIII ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ а б Флікоп-Світа Г. Алтары з уніяцкіх часоў у царкве Св. Мікалая ў Смалявічах у пачатку ХХ ст. // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Вып. 20 / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. Лакотка. — Менск: Права і эканоміка, 2016. С. 555.
  3. ^ Гарады Беларусі: да 565-годзьдзя Смалявічаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 17 красавіка 2013 г. Праверана 22 красавіка 2013 г.
  4. ^ а б в ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 601.
  5. ^ а б в г Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага р-на і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  6. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  7. ^ Энцыклапедычныя звесткі горада Смалявічы на smaliavichy.by
  8. ^ Помнік святому Валянціну ў Смалявічах на Catholic.by
  9. ^ «Об изменении границ Жодинского, Плисского сельсоветов и г. Смолевичи Смолевичского района». Решение Минского областного Совета депутатов от 18 июня 2008 г. № 115(рас.)
  10. ^ Jelski A. Smolewicze // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 904.
  11. ^ Шчурка Т. Смалявічы // ЭГБ. Т. 6. Кн. 1. — Менск, 2001. С. 362.
  12. ^ Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
  13. ^ Шчурка Т. Смалявічы // БЭ. Т. 15. — Менск, 2002. С. 47.
  14. ^ Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  15. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  16. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
  17. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Смалявічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў