Дубрава (Маладэчанскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дубрава
лац. Dubrava
Руіны касьцёла
Руіны касьцёла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Сельсавет: Алёхнавіцкі
Насельніцтва: 542 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовы індэкс: 222324
СААТА: 6238830016
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°5′22.99″ пн. ш. 27°5′4.99″ у. д. / 54.0897194° пн. ш. 27.0847194° у. д. / 54.0897194; 27.0847194Каардынаты: 54°5′22.99″ пн. ш. 27°5′4.99″ у. д. / 54.0897194° пн. ш. 27.0847194° у. д. / 54.0897194; 27.0847194
Дубрава на мапе Беларусі ±
Дубрава
Дубрава
Дубрава
Дубрава
Дубрава
Дубрава
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ду́брава[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Заходняй Бярэзіне. Уваходзіць у склад Алёхнавіцкага сельсавету Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Знаходзіцца за 36 км на паўднёвы ўсход ад Маладэчна, за 3 км ад чыгуначнай станцыі Дубрава (лінія Менск — Маладэчна).

Дубрава — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў стылі клясыцызму, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася сядзіба Любанскіх.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Дубрава ўпамінаецца ў першай палове XV ст., калі яна належала Мантыгердавічам і уваходзіла ў склад Заслаўскага княства. Па гібелі ў бітве на Ведрашы (1500 год) апошняга Мантыгердавіча — Яна Пятровіча, маёнткі роду перайшлі да яго сястры Соф’і, жонкі Станіслава Кішкі. У 1524 годзе пры падзеле маёнткаў паміж Кішкамі і Радзівіламі Дубрава перайшла ў валоданьне апошніх. З 1539 году маёнтак належаў Глябовічаў, у складзе Менскага павету Менскага ваяводзтва.

У літатаратуры сустракаюцца зьвесткі[2], што ў 1453 годзе Глябовічы збудавалі ў Дубраве касьцёл. Аднак да Глябовічаў гэтыя ўладаньні перайшлі значна пазьней. У пісьмовых крыніцах касьцёл упершыню ўпамінаецца ў 1576 годзе.

У XVIII ст. Дубрава атрымала статус мястэчка. У 1787 годзе тут збудавалі мураваны касьцёл. На 1791 год маёнтак Дубрава быў у валоданьні С. Марцінкевіча, у мястэчку было 32 двары, працавалі 2 карчмы і бровар. У Марцінкевічаў маёнтак набыў апошні ваявода менскі Адам Хмара.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Дубрава апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Ракаўскай воласьці Менскага павету Менскай губэрні. На 1796 год мястэчка знаходзілася ў валоданьні А. Хмары, які збудаваў тут палац, а таксама замест згарэлага новы касьцёл, дзе пазьней спачыў у 1805 годзе. На 1800 год Дубрава была цэнтрам маёнтку, куды таксама ўваходзілі вёскі Навасёлкі і Татарскія. Частка маёнтку належала тутэйшай уніяцкай плябаніі. У Дубраве было 30 двароў, гаспадарчы двор маёнтку, касьцёл з плябаніяй, драўляная царква, 2 карчмы, вадзяны млын на Заходняй Бярэзіне.

На 1833 год у Дубраўскім маёнтку, які належаў менскаму павятоваму маршалку Г. Хмары, агулам было 552 сялянскія душы, 1483 дзесяціны зямлі, вінакурнае прадпрыемства, 3 млыны і 3 карчмы. На 1846 год у мястэчку было 30 двароў. На 1861 год — 32 двары, дезйнічалі касьцёл і капліца, працаваў вадзяны млын. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1868 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

На 1880 год Дубрава была цэнтрам сельскай грамады. У 1886 годзе тут працавала народная вучэльня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у сяле Дубраве было 57 двароў, дзейнічала царква, працавалі народная вучэльня і хлебазапасны магазын, у маёнтку Дубраве — вінакурны завод, млын і сукнавальня. Побач таксама існавала аднайменнае ўрочышча.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Дубраву занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Дубрава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР.

Зь лютага да сьнежня 1918 году Дубрава займалі нямецкія войскі, зь ліпеня 1919 да ліпеня 1920 году і з кастрычніка 1920 году — польскія войскі. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году, Дубрава апынулася ў складзе міжваннай Польскай Рэспублікі, у Ракаўскай гміне Маладэчанскага павету Віленскага ваяводзтва. На 1938 год існавалі аднайменныя вёска (88 двароў) і засьценак (44 двары).

У 1939 годзе Дубрава ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Радашкавіцкага раёну Вялейскай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 году вёска знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху. З 20 верасьня 1944 году ў Маладэчанскай вобласьці, з 20 студзеня 1960 году — у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці. 27 кастрычніка 1964 году ў зьвязку зь ліквідацыяй Дубраўскага сельсавету вёску перадалі ў склад Алёхнавіцкага сельсавету. На 2010 год у Дубраве было 242 гаспадаркі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XVIII стагодзьдзе: 1791 год — 225 чал.; 1800 год — 175 чал.
  • XIX стагодзьдзе: 1846 год — 193 чал.[3]; 1861 год — 256 чал.; 1880 год — 243 чал., зь іх 218 праваслаўных, 16 каталікоў і 9 юдэяў[4]; 1897 год — 329 чал. у сяле Дубраве, 44 чал. у маёнтку Дубраве і 16 чал. ува ўрочышчы Дубраве
  • XX стагодзьдзе: 1938 год — 479 чал. у вёсцы Дубраве і 266 чал. у засьценку Дубраве; 1999 год — 607 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 632 чал.[2]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Дубраве працуюць сярэдняя школа, клюб, бібліятэка, фэльчарска-акушэрскі пункт і крама.

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З урбананімічнай спадчыны Дубрава да нашага часу гістарычную назву захавала вуліца Касьцельная. Галоўныя вуліцы вёскі носяць імёны Кастуся Каліноўскага і Бэнэдыкта Дыбоўскага.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За 0,3 км на поўнач ад Дубравы знаходзіцца гарадзішча. У 1978 годзе на будынку сярэдняй школы ўсталявалі мэмарыяльную дошку Б. Дыбоўскаму.

  • Вінакурня (1875)
  • Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1796—1805)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сядзіба Любанскіх (XVII ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 278.
  2. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 257.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 8. Кн. 3. — Менск, 2012. С. 258.
  4. ^ Chmara A. Dubrowy // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 205

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]