Станькаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Станькаў
трансьліт. Stańkaŭ[a]
Альтанка Чапскіх
Альтанка Чапскіх
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Койданаўскі
Сельсавет: Станькаўскі
Насельніцтва: 1692 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1716
Паштовы індэкс: 222731
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.22778Каардынаты: 53°37′48″ пн. ш. 27°13′40″ у. д. / 53.63° пн. ш. 27.22778° у. д. / 53.63; 27.22778
Станькаў на мапе Беларусі ±
Станькаў
Станькаў
Станькаў
Станькаў
Станькаў
Станькаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ста́нькаў[1] (афіцыйная назва — Станькава[1]) — вёска ў Беларусі, на рацэ Рапусе. Цэнтар сельсавету Койданаўскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 1692 чалавекі. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад Койданава, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Койданава (лінія Менск — Баранавічы). Аўтамабільныя дарогі на Менск, Койданаў, Узду.

Станькаў — даўняе мястэчка гістарычнай Меншчыны. Да нашага часу тут захаваўся сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На думку географа В. Жучкевіча, тапонім Станькаў утварыўся ад памяншальнай формы імя Станіслаў[2].

Традыцыйная гістарычная назва паселішча — Станькаў[3][4]. Форма Станькава (рас. Станьково) пачала шырока ўжывацца ў выніку перайначваньня тапоніму на расейскі манер[5].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скарбчык. Н. Орда, 1864—76 гг.

Першы пісьмовы ўпамін пра Станькаў як сяло ў валоданьні Дарагастайскіх датуецца 1407 годам. Пазьней паселішчам валодалі Радзівілы, з 1772 году — Чапскія.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Станькаў увайшоў у склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. На 1588 год у мястэчку было 30 двароў, касьцёл, царква, рынак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Палац Чапскіх. Н. Орда, 1864—76 гг.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Станькаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Менскага павету Менскай губэрні[6]. У пачатку XIX ст. мястэчка стала цэнтрам ключу. З 1815 году тут працаваў сьпіртзавод, у 1858 годзе збудавалі царкву Сьвятога Мікалая, у 1863 годзе адкрылася сельская прыходзкая школа (51 вучань — 39 хлопчыкаў, 12 дзяўчынак), у 1868 годзе — нядзельная школа, шпіталь. Уладальнік маёнтку Э. Чапскі стварыў музэй з уласных збораў.

У 1876 годзе мастак Напалеон Орда зрабіў замалёўкі Станькава. На 1886 год у мястэчку было 42 двары, валасная ўправа, царкоўна-прыходзкая школа, лякарня. У Першую сусьветную вайну тут некаторы час разьмяшчаўся штаб расейскай 4-й арміі Заходняга фронту.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Станькаў абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, дзе 20 жніўня 1924 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі.

На 1970 год у Станькаве было 196 двароў, на 1998 год — 213, на 2001 год — 684, на 1 студзеня 2004 году — 700. У 2000-я гады Станькаў атрымаў афіцыйны статус аграгарадку.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 390 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 908 чал.[7]; 1998 год — 677 чал.[8]; 1999 год — 2325 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2001 год — 1832 чал.[9]; 1 студзеня 2004 году — 1859 чал.[10]; 2010 год — 1692 чал.

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Станькаве працуюць сярэдняя школа, школа-інтэрнат, 2 дашкольныя ўстановы, фэльчарска-акушэрскі пункт, кінатэатар, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Могілкі старыя каталіцкія
  • Сядзібна-паркавы комплекс Чапскіх (XIX ст.)
  • Царква Сьвятога Мікалая (1858)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палац Чапскіх (XIX ст.)

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Паводле афіцыйнай назвы — Stańkava

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 184.
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Менск: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 359.
  3. ^ Вячорка В. (19.03.2016) "Бабёнка – это я понимаю!". Як русіфікавалі тапонімы.. Радыё СвабодаПраверана 23 чэрвеня 2017 г.
  4. ^ Тарасевіч Л. Святыя руіны ажываюць // Звязда. — № 8 (13). — 22 жніўня 2007 г.
  5. ^ Каспяровіч В. Эвалюцыя тапанімічных назваў Койданаўшчыны. — Менск: БДТУ, 2014. С. 18.[1]
  6. ^ Jelski A. Stańków // Słownik geograficzny... T. XI. — Warszawa, 1890. S. 210.
  7. ^ Валахановіч А. Станькава // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 405.
  8. ^ Валахановіч А. Станькава // ЭГБ. Т. 3. — Менск, 1996. С. 404.
  9. ^ БЭ. Т. 15. — Менск, 2002. С. 151.
  10. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. С. 690.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Станькаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў