Маладэчна: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
W (гутаркі | унёсак)
д →‎Глядзіце таксама: +Зьвязнасьць
Газэта спыніла існаваньне
Радок 216: Радок 216:
* «Маладэчанская газэта»
* «Маладэчанская газэта»
* [[Рэгіянальная газета|«Рэгіянальная газета»]]
* [[Рэгіянальная газета|«Рэгіянальная газета»]]

Рэклямныя выданьні:
* «Из рук в руки, Молодечно»


Мясцовыя тэлебачаньне і [[радыё]]:
Мясцовыя тэлебачаньне і [[радыё]]:

Вэрсія ад 16:42, 21 сакавіка 2017

Маладэчна
трансьліт. Maladečna[a]
Цэнтральны пляц
Цэнтральны пляц
Герб Маладэчна Сьцяг Маладэчна
Першыя згадкі: 16 сьнежня 1388
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Менская
Раён: Маладэчанскі
Плошча: 30 км²
Насельніцтва (2015)
колькасьць: 94 686 чал.[1]
шчыльнасьць: 3156,2 чал./км²
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1773
Паштовыя індэксы: 222301, 222303, 222304, 222306, 222307, 222310
СААТА: 6238501000
Нумарны знак: 5
Геаграфічныя каардынаты: 54°18′49″ пн. ш. 26°51′6″ у. д. / 54.31361° пн. ш. 26.85167° у. д. / 54.31361; 26.85167Каардынаты: 54°18′49″ пн. ш. 26°51′6″ у. д. / 54.31361° пн. ш. 26.85167° у. д. / 54.31361; 26.85167
Маладэчна на мапе Беларусі ±
Маладэчна
Маладэчна
Маладэчна
Маладэчна
Маладэчна
Маладэчна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.molodechno.gov.by/

Маладэ́чна — места ў Беларусі, на рацэ Вушы. Адміністрацыйны цэнтар Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 94 686[1] чал. (2015). Знаходзіцца за 73 км на паўночны захад ад Менску; вузел чыгунак на Менск, Полацак, Вільню, Ліду і аўтамабільных дарог на Менск, Вільню, Нарач.

Маладэчна — места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар трынітарыяў, помнік архітэктуры барока, які ў 1950-я часткова зруйнавалі савецкія ўлады.

Назва

Тапонім «Маладэчна», відаць, паходзіць ад назвы рэчкі Маладачанкі, якая зьнікла ў выніку мэліярацыйных працаў. Таксама існуе меркаваньне, што назва места ўтварылася ад словаў «маладзец» (у значэньні — дзяцюк, ваяр у княскай дружыне[2]), «малады», «малодшы» або ад спалучэньня двух даўніх словаў «мала» і «надэчыць», што азначае «малазьмяшчальнае месца»[3].

Ад пачатку XX ст. у беларускай літаратурнай мове ўсталявалася форма Маладэчна ў адпаведнасьці з гаворкай мясцовых жыхароў[4]. У той жа час назва Маладзечна зьяўляецца прыкладам уплыву польскае мовы, адкуль перайшла спачатку ў расейскую, а потым і ў афіцыйны правапіс беларускае мовы[5].

Гісторыя

Асноўны артыкул: Гісторыя Маладэчна

Вялікае Княства Літоўскае

Першы пісьмовы ўпамін пра Маладэчна зьмяшчаецца ў прысяжным лісьце князя ноўгарад-северскага Дзьмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу і датуецца 16 сьнежня 1388[6]. У 1413 паселішча ўвайшло ў склад Віленскага ваяводзтва.

У ХV ст. ля сутокаў Маладачанкі і Вушы збудавалі драўляны замак, які неднаразова цярпеў ад пажараў (1519 — двойчы, а таксама ў 1533) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) Маладэчна ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1567 тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоваў Люблінскай уніі[6]. У канцы ХVI ст. Маладэчна ўваходзіла ў шэрагі 20 найбольшых местаў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі[6]. У розныя часы паселішча знаходзілася ў валоданьні Заслаўскіх, Мсьціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.

За часамі Вялікай Паўночнай вайны (17001721) у 1708 Маладэчна пэўны час займалі швэдзкія войскі. У 1757 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на таргі. У 1758 уладальнік паселішча Міхал Казімер Агінскі збудаваў тут касьцёл Імя Найсьвяцейшай Панны Марыі, пры якім з 1762 дзейнічаў кляштар трынітарыяў (ліквідаваны расейскімі ўладамі ў 1831)[7].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітае (1793) Маладэчна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1847 Віленскай губэрні. У вайну 1812 году 4 сьнежня каля мястэчка расейскія войскі разьбілі ар’ергард францускай арміі маршала Віктора.

14 красавіка 1831 за часамі вызвольнага паўстаньня аддзел Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў вызваліў Маладэчна з-пад расейскага панаваньня. Аднак ужо 22 красавіка 1831 царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 з мэтаю маскалізацыі краю ўлады адкрылі настаўніцкую сэмінарыю, выкладаньне ў якой вялося на расейскай мове пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 будаваньне Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэньню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 згодна з Трэцяй Ўстаўной граматай Маладэчна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 у адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР.

Паводле Рыскай мірнай дамовы (1921) Маладэчна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала самастойнай гмінай у Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1925 паселішча атрымала статус асобнага павету, а ў 1929 — зноў статус места. У 19221939 на тэрыторыі фальварку Гелянова (з 1929 у складзе места) разьмяшчаўся [8] гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.

Асноўны артыкул: Маладэчна ў складзе Польшчы

У 1939 Маладэчна ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 стала цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці19441960 цэнтар асобнай вобласьці). На 1940 тут адкрылася пэдагагічная вучэльня, працавалі 2 клюбы, бібліятэка, лякарня, 2 аптэкі. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 5 ліпеня 1944 места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

25 красавіка 1993 за часамі дэмакратычных мескіх уладаў на чале з Генадзем Карпенкам на цэнтральным пляцы Маладэчна ў прысутнасьці некалькіх тысячаў месьцічаў адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі (у наш час пры падрыхтоўцы да «Дажынак» помнік перанесьлі ў мескі парк). 18 сакавіка 1997 у месьце адбылася ўрачыстая кансэкрацыя новага касьцёла Сьвятога Язэпа[9].

Геаграфія

Геаграфічнае становішча

Разьмяшчаецца на паўночным захадзе Менскай вобласьці, уваходзіць у склад Маладэчанскага раёну і знаходзіцца паблізу межаў Валожынскага, Вялейскага, Менскага і Смаргонскага раёнаў. 75% тэрыторыі знаходзіцца на Менскім ўзвышшы, рэльеф пагорысты.

Займае выгаднае геаграфічнае становішча паміж дзьвюма сталіцамі — Менскам і Вільняй. Праз Маладэчна працякае рака Вуша, басэйн ракі Вяльля.

Адлегласьць ад Маладэчна да розных местаў (аўтамабільнымі шляхамі)[10]
Сьцяг Летувы Вільня ~ 145 км
Сьцяг Нарвэгіі Осьлё ~ 2206 км
Сьцяг Польшчы Гданьск ~ 710 км
Сьцяг Эстоніі Талін ~ 706 км
Сьцяг Фінляндыі Хэльсынкі ~ 793 км
Сьцяг Латвіі Рыга ~ 401 км
Сьцяг Беларусі Полацак ~ 222 км
Сьцяг Расеі Санкт-Пецярбург ~ 783 км
Сьцяг Расеі Мурманск ~ 2101 км
Сьцяг Беларусі Горадня ~ 266 км
Сьцяг Польшчы Варшава ~ 609 км
Сьцяг Нямеччыны Бэрлін ~ 1176 км
Ружа вятроў
Ружа вятроў
Сьцяг Беларусі Магілёў ~ 285 км
Сьцяг Расеі Смаленск ~ 387 км
Сьцяг Расеі Казань ~ 1600 км
Сьцяг Беларусі Берасьце ~ 421 км
Сьцяг Польшчы Кракаў ~ 838 км
Сьцяг Гішпаніі Барсэлёна ~ 3008 км
Сьцяг Украіны Львоў ~ 683 км
Сьцяг Украіны Адэса ~ 1082 км
Сьцяг Турэччыны Стамбул ~ 1905 км
Сьцяг Беларусі Менск ~ 77 км
Сьцяг Армэніі Ерэван ~ 2650 км
Сьцяг Катару Доха ~ 5221 км

Клімат

 Кліматычныя зьвесткі для Маладэчна 
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн
Сярэдняя t, °C −5,5 −4 0,5 6,5 12 15 16 16 10,5 5,5 0,5 −3
Норма ападкаў, мм 50 40 55 50 65 95 100 70 75 60 60 65
Крыніца: Клімат Маладэчна (рас.) Метеоновости Праверана 14 чэрвеня 2014 г.

Насельніцтва

Дэмаграфія

Рэлігія

У Маладэчне дзейнічаюць цэрквы Покрыва Багародзіцы, Прачыстай Багародзіцы або Сьвята-Ўсьпенская, Раства Хрыстова, Усіх Сьвятых (БЭМП) і Хрыста Чалавекалюбцы (БГКЦ), касьцёлы Сьвятога Язэпа і Сьвятога Казімера.

Адукацыя

Дзяржаўны палітэхнічны каледж

У Маладэчне працуюць 14 школаў, зь іх адна беларускамоўная (Маладэчанская беларуская гімназія на базе сярэдняй школы № 10, але яе беларускамоўныя клясы згортваюцца з кожным годам), мастацкая школа; 6 навучальных установаў тыпу вучэльні, у іх ліку мэдычная і музычная; палітэхнічны каледж, гандлёва-эканамічны каледж, 4 публічныя бібліятэкі.

Культура

Палац культуры

Маладэчна лічыцца рэп ці гіп-гоп местам, тут таксама існуюць і альтэрнатыўныя гурты (Usplёsk, Буркіна Фасо, ХЗКН, Stickoxydal, Botanic Project ды іншыя). Раз на два гады, пачынаючы з 1993, у Маладэчне праходзіць фэстываль беларускай песьні і паэзіі «Маладзечна». Значнае месца ў культурным жыцьці места займае абласны драматычны тэатар, а таксама абласны тэатар лялек «Батлейка».

Выпускаецца гістарычна-краязнаўчы і літаратурна-мастацкі альманах «Куфэрак Віленшчыны».

Мас-мэдыя

Друк:

Мясцовыя тэлебачаньне і радыё:

Грамадзкія аб’яднаньні, палітычныя партыі

Прадстаўніцтва партыі БНФ, аддзяленьне праваабарончай арганізацыі Беларускі Хэльсынскі камітэт, скаўцкая дружына «Маладэчына» (кіраўнік Валеры Трацяк).

Забудова

Плян

Сетка вуліцаў прастакутная. Чыгункі падзяляюць места на чатыры плянавальныя раёны: заходні (раён канцэнтрацыі большасьці прамысловых прадпрыемстваў); паўночны (зона індывідуальнай жылой забудовы); усходні (прамысловы раён; старая частка места з пляцам Старое Места, дзе захаваліся Пакроўская царква, сынагога і частка гістарычнай забудовы); паўднёвы (зона шматпавярховай капітальнай жылой забудовы, грамадзкі цэнтар). На вуліцы Замкавай часткова захаваўся помнік архітэктуры XVIII ст. — кляштар трынітарыяў. Забудова цэнтральнай часткі места 2—9-павярховая.

Вуліцы і пляцы

Маладэчна — адзінае места ў Беларусі, дзе ў наш час большасьць афіцыйных урбанонімаў зьяўляюцца альбо гістарычнымі, альбо маюць беспасярэдні зьвязак з тутэйшай гісторыяй і культурай. Выпраўленьне перайменаваных і нададзеных савецкімі ўладамі назваў, зьвязаных з палітыкай маскалізацыі Беларусі, адбылося за часамі дэмакратычных мескіх уладаў на чале з Генадзем Карпенкам.

Вернутыя гістарычныя назвы — нематэрыяльныя культурныя каштоўнасьці: вуліцы Віленская, Гарадоцкая, Замкавая, Лебедзеўская[18], Новы Сьвет.

Аб'екты, пераназваныя на падставе мясцовай тапанімікі: Вялікі Гасьцінец, пляц Старое Места, вуліцы Бухаўшчына, Вялікасельская, Заслаўская, Лібава-Роменская, Маладэчанская, Местачковая, Нагорная, Полацкая, Рымарская, Сьвятаянская, Сэмінарская, Ушацкая, Цівідаўская.

Аб'екты, пераназваныя ў гонар выдатных дзеячоў лякальнай і агульнабеларускай гісторыі: вуліцы Канстантына Астроскага, Канстанцыі Буйло, Ігната Буйніцкага, Уладзіслава Галубка, Язэпа Драздовіча, Міхася Забэйды-Суніцкага, Язэпа Лёсіка, Францішка Скарыны, Якуба Ясінскага.

Эканоміка

Прадпрыемствы машынабудаваньня і мэталаапрацоўкі, лёгкай, харчовай, дрэваапрацоўчай, будаўнічых матэрыялаў прамысловасьці.

Транспарт

Вялікі Гасьцінец — галоўная вуліца места

Маладэчна — чыгуначны вузел на Менск, Вільню, Ліду і Полацак. Места мае зручную транспартную сетку. Яна ўлучае:

  • аўтобусны парк (рух аўтобусаў ажыцьцяўляецца на 22 маршрутах);
  • службы таксі;
  • маршрутныя таксі (рух ажыцьцяўляецца на найбольш загружаных аўтобусных маршрутах).

Турыстычная інфармацыя

Інфраструктура

«Брадвэй» — пешаходная частка вуліцы Прытыцкага, папулярнае сярод моладзі месца сустрэчаў

Маладэчна ўваходзіць у турыстычны маршрут «У краі Нарачанскім»[19].

Гатэль «Маладэчна» знаходзіцца побач з цэнтральнай плошчай, за 10 хвілінаў хады ад чыгуначнага і аўтобуснага вакзалаў. У месьце працуе краязнаўчы музэй.

Выдатныя мясьціны

  • Гарадзішча (XV—XVII стагодзьдзі)
  • Гістарычная забудова места (ХІХ — пач. ХХ стагодзьдзяў)
  • Касьцёл Сьвятога Казімера і кляштар трынітарыяў (1762, ад касьцёла часткова захаваліся сьцены бакавых фасадаў[20])
  • Мэмарыяльны комплекс «Шталаг 342»
  • Сынагога (XIX—XX стагодзьдзі)
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1867—1871)
  • Чыгуначная станцыя (1907)

Страчаная спадчына

  • Арка Трыюмфальная (1929)
  • Капліца рымска-каталіцкая, пазьней Аляксандра Неўскага (1776)
  • Касьцёл Сьвятога Язэпа (1930-я)
  • Палац Агінскіх (XVІІI ст.)
  • Царква (XVI ст.)
  • Царква Сьвятых Космы і Даміяна (XVІІI ст.)

Галерэя

Месты-сябры

Вядомыя асобы

Глядзіце таксама

Заўвагі

  1. ^ Паводле афіцыйнага напісаньня — Maladziečna

Крыніцы

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 240.
  3. ^ Краязнаўчы маршрут. Ільянскія далягляды-2, Ільянская сярэдняя школа імя А. Грымаця
  4. ^ Мухін В. Спрадвечныя назовы // «Студэнцкая думка» №?
  5. ^ Баршчэўская Н. Беларуская эміграцыя пра польска-беларускія моўныя ўзаемаўплывы ў XV—XІX ст. // «Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё», 10 студзеня 2008.
  6. ^ а б в г Каханоўскі Г. Маладзечна // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 263.
  7. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 215.
  8. ^ Садоўскі Ў. Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе // «Рэгіянальная газета», 2 кастрычніка 2010.
  9. ^ 10-годдзе кансэкрацыі касцёла св. Юзафа ў Маладзечне, Catholic.by, 20 сакавіка 2007
  10. ^ Адлегласьці ад Маладэчна да розных местаў транспартнымі шляхамі (укр.) Автоперевезення. DELLA. Праверана 3 жніўня 2014 г.
  11. ^ Krzywicki J. Mołodeczno // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 647.
  12. ^ История, Молодеченский районный исполнительный комитет
  13. ^ а б в г Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  14. ^ Каханоўскі Г. Маладзечна // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 53.
  15. ^ Каханоўскі Г. Маладзечна // ЭГБ. — Мн.: 1999 Т. 5. С. 52.
  16. ^ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 554.
  17. ^ Перепись населения — 2009. Минская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  18. ^ Татаринов Ю. Города Беларуси в некоторых интересных исторических сведениях. Минщина. — Минск, 2008.
  19. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  20. ^ Каталіцкія святыні / А. Яроменка. Ч. 1. — Менск, 2003. С. 117.

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Маладэчнасховішча мультымэдыйных матэрыялаў