Martin S.
Martin S. | |
Удзельнікі Martin S. (зьлева-направа: Уладзімер Боська, Андрэй Марчанка, Гера Супакоў, Ільля Басько) у студыі падчас здымак лайв-кліпу на сынгл «Новы дзень» (люты 2019) | |
Гады | 2011 — цяпер |
---|---|
Месца ўтварэньня | Маладэчна, Менская вобласьць, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | |
Выдавец | «Vigma» |
Зьвязаныя праекты | «MoZart» |
Удзельнікі | |
Былыя ўдзельнікі | |
martin-s.org |
Martin S. («Марцін С.»[1]) — музычны гурт, заснаваны ў лістападзе 2011 году ўдзельнікамі гурта «MoZart» («Моцарт»), які існаваў з 2003 году[2]. Пераможца 9-га адкрытага музычнага фэстывалю БДУ «Такія пернікі» (2012)[3]. Прарыў 2012 году па вэрсіі Tuzin.fm (2 месца)[4]. Выдаў 2 студыйныя альбомы: «Martin S.» з 12 мэлёдыяў (2012) і «Першы» з 9 песьняў (2015); 3 сынглы: «Хуткія» (сумесна с Ксеніяй Жук (Naviband)) (2013), «Пампея» (сумесна з Iver) (2014), «Новы дзень» (2019); 1 ЕР: «Не забыць памылкі ніколі» з 4 песень (2014).
Альбомы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Martin S.» (12 мэлёдыяў, 2012 г.; 40 хвілінаў). Музыка — Ільля Басько (1—4, 8—12), Уладзімер Боська (5—7). Словы — Уладзімер Боська. У запісе ўдзельнічалі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Аляксей Канцавы (бас-гітара), Вячаслаў Усьцінаў (гітара, труба), Цімафей Чабунін (бубны, віялянчэль) і Мар’яна Шэндзелева (сьпеў). Зводку на студыі «Нэрвы са сталі» ажыцьцявіў Сяргей Кудзеліч[5].
«Martin S.» | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
1. | «Уводзіны» | Ільля Басько | 1:17 | ||||||
2. | «Раз на раз» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:46 | |||||
3. | «Маю надзею» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:53 | |||||
4. | «Мала месца» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 2:49 | |||||
5. | «Хто ты» | Уладзімер Боська | Уладзімер Боська | 4:04 | |||||
6. | «Стомлены» | Уладзімер Боська | Уладзімер Боська | 4:23 | |||||
7. | «Дзёньнікі» | Уладзімер Боська | Уладзімер Боська | 4:13 | |||||
8. | «Талісман» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 2:51 | |||||
9. | «Мы зробім усё» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:02 | |||||
10. | «Блізкія» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 4:47 | |||||
11. | «Мэханіка» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:44 | |||||
12. | «Зыход» | Ільля Басько | 0:48 | ||||||
40 хв. |
- «Не забыць памылкі ніколі» (4 песьні, 2014 г.; 21 хвіліна). У запісе ўдзельнічалі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Маргарыта Мядзьвецкая (бас-гітара), Вячаслаў Усьцінаў (гітара), Цімафей Чабунін (бубны) . Зводку на студыі «Форз» (Менск) ажыцьцявіў Зьміцер Галодка[6].
«Не забыць памылкі ніколі» | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
1. | «Не забыць» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:11 | |||||
2. | «Памылкі» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 4:08 | |||||
3. | «Ніколі» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:26 | |||||
4. | «Не забыць памылкі ніколі» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 10:46 | |||||
21 хв. |
- «Першы» (9 песьняў, 2015 г.; 34 хвіліны). У запісе ўдзельнічалі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Яўген Шэлепень (скрыпка), Маргарыта Мядзьвецкая (бас-гітара), Андрэй Марчанка (гітара), Гера Ступакоў (бубны). Зводку на студыі «Форз» (Менск) ажыцьцявіў Зьміцер Галодка[6].
«Першы» | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Словы | Музыка | Працягласьць | |||||
1. | «Як ёсьць» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:56 | |||||
2. | «Так і трэба» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:39 | |||||
3. | «Уцякалі» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 4:29 | |||||
4. | «Марыць» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:19 | |||||
5. | «Ушчэнт» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 4:11 | |||||
6. | «Позна» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 4:01 | |||||
7. | «Дэманы» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:13 | |||||
8. | «Дэльфіны» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 3:44 | |||||
9. | «Матывацыя» | Уладзімер Боська | Ільля Басько | 2:57 | |||||
34 хв. |
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2019 год гурт «Martin S.» налічваў 4 удзельнікі: Уладзімер Боська (сьпеў), Ільля Басько (клявішы), Андрэй Марчанка (гітара) і Гера Супакоў (бубнач).
Ранейшымі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі гурта былі: скрыпач Яўген Шэлепень (2011—2018), бас-гітарысты Аляксей Канцавы (2011—2014) і Маргарыта Мядзьвецкая (2015—2018), трубач Вячаслаў Усьцінаў (2011—2014), бубнач Цімафей Чабунін (2011—2014), сьпявачка Мар’яна Шэндзелева (2011—2012).
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пераможца 9-га адкрытага музычнага фэстывалю БДУ «Такія пернікі» (2012)[3].
- Прарыў 2012 году па вэрсіі Tuzin.fm (2 месца)[4].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У пачатку лістапада 2011 г. былыя ўдзельнікі гурта «MoZart», які існаваў з 2003 году, стварылі новы гурт «Martin S.» на чале са сьпеваком і аўтарам песьняў Уладзімерам Боськам[7]. Пры канцы лістапада 2011 г. гурт упершыню падаў заяўку на ўдзел у беларускім адборы на міжнародны конкурс песьні «Эўрабачаньне» 2012 году, які прайшоў у пачатку сьнежня 2011 году[8]. 27 сакавіка 2012 г. «Martin S.» выдаў першы самотнік «Мала месца», які запісалі на студыі Генадзя Сыракваша[9]. У жніўні 2012 г. пачаўся запіс 1-га альбома на студыі «Кляновае дрэва» (анг. Mapletree). Большасьць песьняў альбому запісалі на студыі «Нэрвы са сталі» (анг. Nerves of steel), дзе яго зьвядзеньнем займаўся Сяргей Кудзеліч[10]. 27 верасьня 2012 г. выйшла 1-я «Чырвоная» частка альбому з 3 песьняў[11]. 15 кастрычніка выпусьцілі 2-ю «Сінюю» частку альбому з 3 песьняў[12]. 27 кастрычніка ў Берасьці гурт выступіў з 6 «чырвонымі» і «сінімі» песьнямі на трэцім Men’s Fest, які праводзіўся ў клюбе Берасьцейскага электрамэханічнага заводу[13]. 6 лістапада выдалі 3-ю «Зялёную» частку альбому, што сталася апошняй і таксама складалася з 3 песьняў[14]. 8 лістапада 2012 г. гурт «Martin S.» выдаў дэбютны альбом «Martin S.» з 12 мэлёдыяў праз прадпрыемства «Vigma»[15]. 29 лістапада 2012 г. гурт «Martin S.» стаў пераможцам 9-га Адкрытага музычнага фэстывалю «Такія пернікі», які ладзіўся Беларускім дзяржаўным унівэрсытэтам у менскім клюбе «Цэнтар»[16]. 30 лістапада гурт атрымаў за перамогу рэпэтыцыйны час на працу ў прафэсійнай студыі музычнага прадпрыемства «Бум». На фэсьце гурт прадстаўляў факультэт радыёфізыкі і кампутарных тэхналёгіяў БДУ[17]. 6 сьнежня гурт прадставіў альбом «Martin S.» канцэртам у менскім клюбе «Рэпаблік»[18].
3 сакавіка 2013 г. гурт выпусьціў альбом рэміксаў на 10 песьняў 1-га альбома, якія 10 дыджэяў перапрацавалі ў 10 кірунках электроннай музыкі[19]: прагрэсіўны гаўс, брэйкбіт, клюбны гаўс, транс, глюк(en), вялікі біт(en), пасткавая музыка(en), дабстэп, чылаўт, гаўс. Свае рэміксы прапанавалі дыджэі: Віталь «Ghost» (бел. Прывід), Павал Верхні (Трансэт), Дзяніс Валько (Бэніс), Максім Кавалёў, Аляксей «Спэйсмэн» (Касманаўт), Тацяна Сілін «Stevia Pill», Антон Шчурок «NetMoRaLLi», Ільля Басько (Івэр), Альбэрт Сіпаў (А.э.р.о.) і Станіслаў Жванік (Лорадо)[20]. Улетку 2013 г. гурт «Martin S.» выступіў з канцэртамі ў абласных цэнтрах Беларусі, у Расеі (Масква) і Летуве (Вільня)[21]. 7 кастрычніка 2013 г. гурт «Martin S.» выдаў самотнік «Хуткія», які за 3 месяцы запісалі са сьпявачкай Ксеніяй Жук («Sonika»). Агулам у запісе ўдзельнічалі 17 чалавек з 4 музычных гуртоў. 17 кастрычніка песьню «Хуткія» прадставілі ў менскім клюбе «Графіці»[22].
12 лютага 2014 г. выйшаў міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі» з 3 песьняў, якія запісалі на студыі «fOrZ» (гукарэжысэр — Зьміцер Гладко): «Не забыць», «Памылкі», «Ніколі». 3 сакавіка гурт прадставіў міні-альбом на канцэрце ў сталічным клюбе «Піраты»[23]. 1 красавіка 2014 г. «Martin S.» выдаў самотнік «Пампея»[24]. 25 траўня 2014 г. гурт выпусьціў відэакліп на песьню «Пампея», здымкі якога правялі ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы[25]. У здымках удзельнічалі апэратары Аляксандар Алейнікаў і Станіслаў Турко, акторы Артур Райскі і Марыя Буткевіч[26]. 25 чэрвеня 2014 г. гурт упершыню выступіў на 14-м фэстывалі беларускай песьні і паэзіі «Маладзечна»[27]. У ліпені 2014 г. гурт «Martin S.» упершыню выступіў на 23-м міжнародным фэстывалі «Славянскі базар у Віцебску»[7]. 28 лістапада 2014 г. гурт выдаў самотнік «Як ёсьць», які запісалі за кошт добраахвотных ахвяраваньняў[28].
Пры канцы студзеня 2015 г. у гурце засталіся 3 першапачатковыя ўдзельнікі — Уладзімер Боська, Ільля Басько і Яўген Шэлепень, і дадаліся 3 новыя: бас-гітарыстка Маргарыта Мядзьвецкая, гітарыст Андрэй Марчанка і бубнач Гера Ступакоў[29]. 1 чэрвеня 2015 г. гурт абвясьціў аб тым, што сабраў $3000 на запіс новага альбома за кошт ахвяраваньняў прыхільнікаў[30]. 5 чэрвеня 2015 г. гурт «Martin S.» выдаў самотнік «Ушчэнт»[31]. 5 кастрычніка 2015 г. выйшаў другі альбом «Першы» з 9 песьняў. 28 кастрычніка прайшла канцэртная прэзэнтацыя альбома ў менскім клюбе «Рэпаблік»[32]. 10 лютага 2016 году гурт прадставіў песьню «Так і трэба» зь «Першага» альбому ў чарце музычнага парталу «Тузін гітоў»[33].
Сваё пяцігодзьдзе гурт справіў сольным буйным канцэртам у менскім клюбе «Бруге» 15 сакавіка 2017 году[34]. 21 лютага 2019 году «Марцін С.» зьняў музычнае відэа «Адзін дзень» у падтрымку аднайменнага самотніка[35]. 30 лістапада 2020 году гурт прадставіў 3-моўны кліп «Няхай» на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах. На 16 сакавіка 2021 году з 3,5 месяцы відэа набрала звыш 30 000 праглядаў[36].
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]13 сьнежня 2012 году заснавальнік парталу і прэміі «Ультра-музыка» Вячаслаў Радзівонаў заявіў, што гурт «Марцін С» адзначыўся «добрым дэбютам» у выглядзе альбому[37]. 20 сьнежня 2012 году інтэрнэт-часопіс «34mag» згадаў, што гурт «зрабіўся галоўным ньюзмэйкерам ад новага беларускамоўнага року», дзякуючы прэзэнтацыі альбому ў менскім клюбе «Рэпаблік» на пачатку сьнежня. Таксама агляд зьмяшчаў параўнаньне: «Гэтыя хлопцы, мабыць, самі таго ня ведаючы, адкрылі новы жанр — пост-ляпісы. Гэта як пост-гранж або пост-гардкор, толькі ў Беларусі, з прывідам Міхалка, жаданьнем зрабіцца культавымі, скрыпкай замест трубы і шалёнай публікай»[38]. 25 студзеня 2013 году аглядальнік музычнага парталу «Экспэрты» Зьміцер Падбярэскі ў сваёй рэцэнзіі на дэбютны альбом «Марцін С» адзначыў: «у гэтай праграме элемэнтаў папулярнай песьні ўсё ж крыху больш, чым рок-музыкі. … музыкі здолелі далучыць да запісу значна большы за стандартны пап-рокавы набор інструмэнтаў, , што безумоўна дазволіла ім пасьпяхова разнастаіць аранжаваньні. … шэраг твораў робяць цалкам станоўчае ўражаньне магчыма нават з прэтэнзіяй на гіты. Гэта „Раз на раз“ — энэргічны, трывала збалянсаваны нумар, як і „Мала месца“, „Дзёньнікі“, „Хто ты“, „Стомлены“. Карацей, ёсьць што слухаць»[39]. Тацьцяна Бобэр, канцэртны аглядальнік парталу «Памяркоўны Гук», на прыкладзе зборнага канцэрту беларускіх рокераў у верасьні 2013 году адзначала, што гурт грае «мяккі» рок[40].
24 кастрычніка 2013 году ў аглядзе альбому «Martin S.» стваральнік музычнага парталу «Тузін гітоў» Сяргей Будкін заўважыў, што гурт «ставіць галоўным чынам на баляды» і «грае інтэлігентны інды-рок» са скрыпкай. Будкін адзначыў песьні «Стомлены», «Хто ты» і рытмічную «Мы зробім усё», бо «гэтыя творы магла б расьпяваць прагрэсіўная частка нашага грамадзтва па ўсёй краіне». Аглядальнік палічыў альбом за «яўны прэтэндэнт на найлепшы дэбют гэтага году», хоць і зрабіў крытычныя заўвагі: «Галоўная праблема каманды — адсутнасьць уцямнага пасылу. Часам іх тэксты выглядаюць надта перагружанымі сэнсава, часам надта ўжо наіўна, пры тым, што бракуе трапных выразаў, якія можна было расьцягваць на цытаты»[41][42].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 27 жніўня ў Віцебску — фэстываль і кірмаш «Барадулінкі» // Наша Ніва, 24 жніўня 2016 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ «MoZart», музычны гурт (Менск) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ а б «Martin S.» // Tuzin.fm, 10 лютага 2016 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ а б А хто там ідзе? Вынікі 2012 году (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru (2012-12-29). Праверана 2018-11-20 г. Архіўная копія ад 2019-03-10 г.
- ^ Альбом «Martin S.» (2012) // Гурт «Martin S.», 8 лістапада 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ а б Альбом «Першы» (2015) // Гурт «Martin S.», 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ а б Юлія Шаблоўская. Удзельнікі гурта «Марцін С.» распавялі пра творчасьць і ўзгадалі школьныя гады // «Маладэчанская газэта», 22 чэрвеня 2015 г. Архіўная копія ад 22 чэрвеня 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Вячаслаў Радзівонаў. Альбом па частках ад гурта Martin S. // Партал «Ультра-музыка», 12 верасьня 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ «Мала месца» для Martin S. // Будзьма беларусамі!, 27 сакавіка 2012 г. Праверана 2 верасьня 2016 г.
- ^ Сяргей Будкін. Martin S.: калектыўнае сьвядомае // Будзьма беларусамі!, 14 лістапада 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Вячаслаў Радзівонаў. Martin S. прэзэнтаваў «чырвоную» частку альбому // Партал «Ультра-музыка», 27 верасьня 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Вячаслаў Радзівонаў. Стоадсоткавая восень у другой частцы альбому Martin S. // Партал «Ультра-музыка», 15 кастрычніка 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Альтэрнатыўная мужчынская музыка ў Берасьці // generation.by, 29 кастрычніка 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Вячаслаў Радзівонаў. Martin S. завяршылі «каляровую трылёгію» // Партал «Ультра-музыка», 6 лістапада 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Бясплатны канцэрт Martin S. // generation.by, 8 лістапада 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Гурт Martin S. стаў пераможцам штогадовага фестывалю «Такие пряники» // Партал «Ультра-музыка», 30 лістапада 2012 г. Праверана 2 верасьня 2016 г.
- ^ Гурт Martin S. // Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 4 сьнежня 2012 г. Праверана 2 верасьня 2016 г.
- ^ Аляксандра Дорская. Канцэрт Martin S: маладосць і радасьць // Будзьма беларусамі!, 7 сьнежня 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Альбом рэміксаў ад Martin S // experty.by, 4 сакавіка 2013 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Альбом рэміксаў Martin S. (2013 г., 10 песьняў) // Гурт Martin S., 3 сакавіка 2013 г. Архіўная копія ад 3 сакавіка 2013 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Незабыўны трэк ад Martin S. // Tuzin.fm, 4 сакавіка 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Вячаслаў Радзівонаў. Martin S. і Sonika запісалі драму, якая разьдзірае жыцьцё // Партал «Ультра-музыка», 7 кастрычніка 2012 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Martin S. прадставілі міні-альбом «Не забыць памылкі ніколі» // Tuzin.fm, 12 лютага 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Iver і Martin S. прадставілі сумесны сынгл // Tuzin.fm, 1 красавіка 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Iver і Martin S.: «Мы арыентаваліся на Кубрыка і Таркоўскага» // Tuzin.fm, 26 траўня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Iver і Martin S.: Кубрыкам натхнёныя // Tuzin.fm, 19 жніўня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Martin S.. «Раз на раз» (ужывую ў Маладэчна) // Martin S., 19 студзеня 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Прэзэнтацыя на Эўрарадыё: сынгл ад Martin S., запісаны за народныя грошы // Эўрапейскае радыё для Беларусі, 28 лістапада 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Кацярына Лясун. Martin S.: «Сваіх фанатаў мы робім сябрамі» // Чырвоная зьмена. — 29 студзеня 2015. — № 2 (15761). — С. 7.
- ^ Павал Аксіновіч. «Martin S.» прадставіў свой новы альбом у клюбе «Рэпаблік» // Новы час, 29 кастрычніка 2016 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Martin S. абвесьціў, што акцыя «Альбом альбо сьмерць» прайшла пасьпяхова // Tuzin.fm, 5 чэрвеня 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Martin S. запісаў посткрызісны альбом, які праспансавалі слухачы // Tuzin.fm, 7 кастрычніка 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- ^ Гісторыя маладосьці і вар’яцтва ад Martin S. // Партал «Тузін гітоў», 10 лютага 2016 г. Праверана 8 красавіка 2019 г.
- ^ Дар’я Рублеўская.; Арт Сядзіба (2017-03-19) Пяцігоддзе гурта Martin S. Як гэта было (бел.). Samoe Radio. Праверана 2019-12-16 г. Архіўная копія ад 2019-12-16 г.
- ^ Топ-12 песень вясны-2019. Частка-2 // Партал «Тузін гітоў», 3 траўня 2019 г. Праверана 25 студзеня 2021 г.
- ^ «Марцін С». «Няхай» // «Ютуб», 30 лістапада 2020 г. Праверана 16 сакавіка 2021 г.
- ^ Сяргей Будкін. «Мы хочам зрабіць агульную музычную прэмію» // Кампанія «Будзьма беларусамі!», 13 сьнежня 2013 г. Праверана 16 сакавіка 2021 г.
- ^ «Марцін С» // Інтэрнэт-часопіс «34mag», 20 сьнежня 2013 г. Архіўная копія ад 25 жніўня 2014 г. Праверана 16 сакавіка 2021 г.
- ^ Зьміцер Падбярэскі. Марцін С. «Марцін С» // Музычны партал «Экспэрты», 25 студзеня 2013 г. Праверана 16 сакавіка 2021 г.
- ^ Татьяна Бобер. (2013-03-18) Вырезано цензурой: я рок люблю, а Хавьер его нет (рас.). Памяркоўны Гук. Праверана 2020-01-05 г. Архіўная копія ад 2013-03-23 г.
- ^ Сяргей Будкін. С — значыць стараннасьць // Партал «Тузін гітоў», 24 кастрычніка 2013 г. Праверана 8 красавіка 2019 г.
- ^ Сяргей Будкін. (2012-12-26) S – значыць стараннасьць (Martin S.- Martin S., інтэрнэт-рэліз, 2012) (бел.). Будзьма беларусамі!. Праверана 2020-03-03 г. Архіўная копія ад 2020-03-03 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Martin S.» // Tuzin.fm, 18 красавіка 2016 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- «Martin S.» // generation.by, 27 траўня 2014 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- Гурт «Martin S.» // Партал «Ultra-Music», 30 студзеня 2015 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- Папулярныя відэазапісы «Martin S.» (10) // Ютуб, 27 жніўня 2016 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.
- Музычна госьць. Гурт «Martin S.» // «Мова нанова», 16 траўня 2016 г. Праверана 5 верасьня 2016 г.