1925
Выгляд
Гады |
1922 · 1923 · 1924 — 1925 — 1926 · 1927 · 1928 |
Дзесяцігодзьдзі |
1900‑я · 1910‑я — 1920‑я — 1930‑я · 1940‑я |
Стагодзьдзі |
XIX ст. — XX стагодзьдзе — XXI ст. |
Грыгарыянскі каляндар | 1925 MCMXXV |
Ад заснаваньня Рыму | 2678 |
Армянскі каляндар | 1374 ԹՎ ՌՅՀԴ |
Каляндар Багаі | 81 — 82 |
Бізантыйскі каляндар | 7433 — 7434 |
Бірманскі каляндар | 1287 |
Будысцкі каляндар | 2469 |
Каляндар бэрбэраў | 2875 |
Габрэйскі каляндар | 5685 — 5686 |
Галяцэнскі каляндар | 11925 |
Іранскі каляндар | 1303 — 1304 |
Індуісцкія календары | |
· Бікрам Самват | 1980 — 1981 |
· Нацыянальны каляндар | 1847 — 1848 |
· Калі-юга | 5026 — 5027 |
Карэйскі каляндар | 4258 |
Кітайскі каляндар | 4621 — 4622 |
Копцкі каляндар | 1641 — 1642 |
Мусульманскі каляндар | 1343 — 1344 |
Тайскі сонечны каляндар | 2468 |
Этыёпскі каляндар | 1917 — 1918 |
1925 (MCMXXV) — звычайны год Грыгарыянскага календара, які пачынаецца ў чацьвер; 1925-ы год нашай эры (н. э.) і ад Нараджэньня Хрыстовага (Н. Хр.); 925-ы год II тысячагодзьдзя, 25-ы год XX стагодзьдзя і 6-ы год 1920-га дзесяцігодзьдзя.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 23 сакавіка — напад бальшавіцкай патрызанкі на станцыю Ляхавічы
- чэрвень — раскол Беларускага пасольскага клюбу на 2 фракцыі: Беларуская хадэцыя, Беларускі сялянскі саюз і беспартыйныя (ксёндз Адам Станкевіч, Васіль Рагуля, Фабіян Ярэміч, Антон Аўсянік, Аляксандар Уласаў ды іншыя) сталі пераемнікамі старога пасольскага клюбу, а прыхільнікі леварадыкальнага кірунку (Браніслаў Тарашкевіч, Сымон Рак-Міхайлоўскі, Пётар Мятла ды іншыя) увайшлі ў створаны нанова пасольскі клюб Беларускай сялянска-работніцкай грамады — БСРГ)
- 24 чэрвеня — у Заходняй Беларусі ствараецца Беларуская сялянска-работніцкая грамада
- 17 жніўня — у Вільні арыштаваны і пасаджаны на Лукішкі рэдактар Крыніцы Браніслаў Туронак
- 23 жніўня — выходзіць апошні нумар газэты «Крыніца»
- 20 верасьня — замест зачыненай «Крыніцы» пачынае выдавацца «Беларуская крыніца»
- 12 кастрычніка-15 кастрычніка — у Бэрліне працуе Другая Ўсебеларуская канфэрэнцыя
- 15 кастрычніка:
- на Другой Усебеларускай канфэрэнцыі ў Бэрліне падпісваецца пастанова аб ліквідацыі Ўраду БНР
- Прэзыдыюм Рады БНР не прызнае рашэньняў канфэрэнцыі і прымае на сябе ўсе ўрадавыя функцыі
- 22 сьнежня — Віленшчына была перайменаваная ў Віленскае ваяводзтва
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 16 лютага — Іван Навуменка, беларускі пісьменьнік і літаратуразнаўца
- 20 лютага — Робэрт Олтман, амэрыканскі кінарэжысэр
- 22 сакавіка — Баляслаў Шчэрба, польскі вайсковец, палітычны дзяяч
- 19 траўня — Пол Пот, камбаджыйскі дыктатар
- 2 ліпеня — Патрыс Лумумба, першы прэм’ер-міністар незалежнай Рэспублікі Конга, былога Бэльгійскага Конга
- 14 кастрычніка — Антон Маркевіч, беларускі грамадзкі дзеяч у Канадзе
- 16 лістапада — Кастусь Акула, беларускі грамадзкі дзеяч эміграцыі, пісьменьнік
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 7 траўня — Барыс Савінкаў, расейскі эсэр і лідэр антыбальшавіцкага змаганьня
- 5 сьнежня — Уладзіслаў Рэймант, польскі літаратар, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1924 году