Перайсьці да зьместу

Гелянова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гістарычны раён
Гелянова
Абласны драмтэатар, былы афіцэрскі клюб
Абласны драмтэатар, былы афіцэрскі клюб
Краіна Беларусь
Горад Маладэчна
Каардынаты 54°19′18.2″ пн. ш. 26°51′49.54″ у. д. / 54.321722° пн. ш. 26.8637611° у. д. / 54.321722; 26.8637611Каардынаты: 54°19′18.2″ пн. ш. 26°51′49.54″ у. д. / 54.321722° пн. ш. 26.8637611° у. д. / 54.321722; 26.8637611
Архітэктурны стыль Закапанскі стыль, функцыяналізм
Першае згадваньне XIX стагодзьдзе
Будаваньне XIX—XX стагодзьдзі—XX—XXI стагодзьдзі
Статус 1-ы мікрараён
Гелянова на мапе Беларусі
Гелянова
Гелянова
Гелянова
Гелянова на Вікісховішчы

Геляно́ва, прадмесьце Геляно́ва — гістарычная мясьціна Маладэчна, разьмешчаная ў паўднёва-заходняй частцы места, за Зялёным гарадком, на месцы цяперашняга Гарадзкога парка й стадыёну.

Фальварак Гелянова вядомы з XIX стагодзьдзя як прыватнае ўладаньне Лапацінскіх, Мацкевічаў і Фэрдынанда Васілеўскага[1]. Падчас будаўніцтва Сядлецка-Пецярбурзкае чыгункі непадалёк ад лініі на Ліду ў невялікім парку знаходзіўся двухпавярховы драўляны палац Васілеўскага з упрыгожаным калёнамі ганкам.[2]

Асноўныя артыкулы: Гарнізон у Гелянове і 86-ы пяхотны полк

З сакавіка 1922[3] па верасень 1939 року ў Гелянове[4] зьмяшчаўся «86-ы пяхотны полк» і II дывізіён «19-га палка лёгкай артылерыі». У Польскай кампаніі Вэрмахту полк удзельнічаў у складзе 19 дывізіі пяхоты Войска Польскага.

У 1924 годзе ў фальварку Гелянова пачалося грунтоўнае будаўніцтва казармаў для Войска Польскага. Былі ўзьведзеныя цагляныя казармы для шарагоўцаў, закладзеныя афіцэрскія дамы і іншыя пабудовы вайсковай інфраструктуры гарнізону. Напрыканцы 20-х гадоў ваенны гарадок ужо займаў вялікую плошчу, абмежаваную, калі глядзець на сучасны плян Маладэчна, вуліцамі Драздовіча, Ясінскага, Чайкоўскага і Б. Хмяльніцкага. Тут пражывала 68 афіцэраў зь сем’ямі і 2200 падафіцэраў і жаўнераў рэгулярных войскаў.

У 1929 годзе на паўночным уезьдзе ў гарнізон Гелянова была ўзьведзеная трыюмфальная арка ў гонар кіраўніка Польшчы Юзэфа Пілсудзкага. Адкрыцьцё аркі адбылося падчас урачыстасьцяў, прысьвечаных сьвяткаваньню дзесяцігодзьдзя 86-га пяхотнага палка. У савецкі час арка была зьнесена, у астатнім польская архітэктура Гелянова амаль захавалася да нашага часу[5].

Асноўныя артыкулы: Маладэчна ў складзе Польшчы і Маладэчна

21 траўня 1929 году набыло моц распараджэньне Рады Міністраў ад 26 красавіка 1929 году пра наданьне мястэчку Маладэчна статуса гораду, адначасова да Маладэчна далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны, у тым ліку й Гелянова[6]. З гэтага часу Гелянова зьяўляецца часткай Маладэчна, да нашага часу амаль што поўнасьцю захавалася польская архітэктура Гелянова. У 1946 годзе побач з Галяновам быў закладзены гарадзкі парк.[7] Праз рок ад Галянова да Старога Места пачаў хадзіць першы гарадзкі аўтобусны маршрут. У 1948 годзе паміж Галяновам і Каледзіном увайшла ў дзеяньне магутная гарадзкая цеплавая электрастанцыя, тады ж ад Галянова ў бок плошчы Свабоды прайшла першая чарга вадаправода.[8] У 50-я гады раён быў забудаваны пераважна двухпавярховымі шматкватэрнымі будынкамі ў бок новага цэнтру.

Трыюмфальная арка ў Гелянова

Краявіды Гелянова

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ [1] kresy24.pl
  2. ^ Г.А.Каханоўскі. Маладзечна -Мн., Полымя, 1988, С.26
  3. ^ Таинственный колокол (рас.)
  4. ^ Гарнізон у Гелянове: горад у горадзе // «Рэгіянальная газета»
  5. ^ Архитектура Молодечно в межвоенный период.  (рас.)
  6. ^ Rozporządzenie Rady Ministrów z dnia 26 kwietnia 1929 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Mołodeczno w powiecie mołodeczańskim, województwie wileńskiem w poczet miast i włączeniu do nowoutworzonego miasta niektórych osiedli, Dz. U. Nr 33, poz. 308(недаступная спасылка)  (пол.)
  7. ^ Г.А.Каханоўскі. Маладзечна -Мн., Полымя, 1988, С.73
  8. ^ Г.А.Каханоўскі. Маладзечна -Мн., Полымя, 1988, С.75

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]