Перайсьці да зьместу

Аляксандар Грышкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Грышкевіч.
Аляксандар Грышкевіч
Імя пры нараджэньні Аляксандар Мікалаевіч Грышкевіч
Дата нараджэньня 13 ліпеня 1961 (63 гады)
Месца нараджэньня Маладэчна, Менская вобласьць, БССР
Адукацыя Менскае мастацкае вучылішча імя Глебава, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Месца вучобы
Занятак пэйзаж,
жывапіс,
нацюрморт
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры пэйзаж і натурморт[d]

Аляксандар Грышкевіч (13 ліпеня 1961, Маладэчна) — мастак-жывапісец[1].

1977—1981 — вучоба ў Менскім мастацкім вучылішчы імя Глебава[2]. 1981—1987 — вучоба ў Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленьне станковай графікі. 1991—1994 — стажыроўка ў Творчых акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Беларусі.

Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 году.

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1996 году[3].

1997 — Дыплём I ступені на Беларускім рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі». 2007 — Дыплём I ступені на I Рэспубліканскім конкурсе на лепшую беларускую ілюстраваную паштоўку ў намінацыі « Мастацкая паштоўка». 2012 — Прыз глядацкіх сымпатыяў на III Беларускай біенале жывапісу, графікі і скульптуры.

Працы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, у Музэі сучаснага выяўленчага мастацтва, у фондах Міністэрства культуры РБ, у Сьветлагорскай карціннай галерэі імя Германа Пранішнікава, ва Ўнецкай карціннай галерэі (Расея), у цэнтры культуры г. Сьвеце (Польшча), у карпаратыўных і прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой.

  • 1984 — ФРН, Заходні Бэрлін. «Вайна стукае ў сэрцы кожнага»
  • 1997 — Расея, Масква, Цэнтральны дом мастака. «Салён 1997»
  • 2000—2007, 2009 г. — Менск, Палац Рэспублікі, Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва, Нацыянальная бібліятэка Беларусі. «АртКрок»
  • 2000—2002 — Расея, Масква, галерэя «Багіра». Пастаянная экспазыцыя
  • 2002—2009 — Расея, Масква, Цэнтральны дом мастака. Пастаянная экспазыцыя ў мастацкім салёне Трацьцякоўскай галерэі «АртСэрвісЦэнтр»
  • 2003 — Беларусь, Менск, Палац Рэспублікі. «Прысьвячэньне Пікаса»
  • 2003—2005 — Беларусь, Менск, Палац мастацтва. «Восень»
  • 2004 — Беларусь, Менск, Палац мастацтва. «Да дня вызваленьня Беларусі»
  • 2005 — Беларусь, Маладзэчна, Палац культуры. «50 гадоў студыі выяўленчага мастацтва»
  • 2005 — Беларусь, Менск, Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва. «Фестываль пэйзажу»
  • 2005 — Францыя, Парыж, Цэнтар П’ера Кардэна. «Зямля пад белымі крыламі»
  • 2005—2012 — Расея, Масква, галерэя «Візыт». Пастаянная экспазыцыя
  • 2006 — Беларусь, Менск, Нацыянальны мастацкі музэй. «Менск — Парыж — Менск»
  • 2006 — Беларусь, Сьветлагорск, Мастацкая галерэя імя Германа Пранішнікава. Пэрсанальная выстаўка
  • 2006 — Беларусь, Менск, Нацыянальная бібліятэка. «Прысьвячэньне Беларусі»
  • 2006 — Нідэрлянды, Утрэхт. «Усходнія суседзі»
  • 2006 — Беларусь, Менск, Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва. Пэрсанальная выстаўка
  • 2006 — Расея, Масква, Цэнтральны музэй сучаснай гісторыі Расеі. «Расея — Беларусь»
  • 2006 — Беларусь, Менск, Плянэтарый. Дабрачынны аўкцыён
  • 2007 — Расея, Масква, Цэнтральны дом мастака. «Салён 2007»
  • 2007 — Беларусь, Менск, Палац мастацтва. «Пострадыяцыя. Фарбы Радзімы»
  • 2007 — Беларусь, Менск, музэй Максіма Багдановіча. Выстаўка, прысьвечаная 90- годзьдзю з дня сьмерці Максіма Багдановіча
  • 2007 — Летува, Вільня, Нацыянальная бібліятэка. Выстаўка, прысьвечаная 15-годзьдзю ўстанаўленьня дыпляматычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Летува
  • 2007 — Летува, Вільня, Нацыянальная філярмонія. Выстаўка беларускага мастацтва
  • 2007 — Беларусь, Менск, Нацыянальная бібліятэка. Выстаўка, прысьвечаная 125-годзьдзю з дня нараджэньня Янкі Купалы і Якуба Коласа «Мастацкія Каласавіны»
  • 2008 — Японія, Хірасіма. Выстаўка беларускага і рускага мастацтваў[4]
  • 2008 — Беларусь, Менск, Палац мастацтва. Першае Беларуская біенале жывапісу, графікі і скульптуры
  • 2008 — Беларусь, Менск, Палац мастацтва. Міжнародная выстаўка жывапісу, графікі і скульптуры «Разам»
  • 2008 — Вялікабрытанія, Лёндан, галерэя Алы Булянскай. Выстаўка сучаснага беларускага мастацтва
  • 2009 г. — Вялікабрытанія, Ўэйлз, Кардыф, Цэнтральная бібліятэка. Выстаўка сучаснага беларускага мастацтва
  • 2009 г. — Беларусь, Менск, Палац мастацтва. «Міленіум»
  • 2009 г. — Расея, Масква, Манеж. «АртМанеж — 2009»
  • 2009 — Беларусь, Менск, Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва. Жывапіс, скульптура
  • 2010 г. — Беларусь, Менск, Музэй сучаснага выяўленчага мастацтва. Выстаўка ў рамках фэстывалю «ART.INTOUCH»
  • 2010 г. — Беларусь, Гомель, карцінная галерэя імя Вашчанкі. Выстаўка жывапісу і графікі з фондаў Музэю сучаснага выяўленчага мастацтва
  • 2010 г. — Беларусь, Менск, Музэй гісторыі Менску. Выстаўка мастакоў творчых акадэмічных майстэрнях Міністэрства культуры Беларусі
  • 2010 г. — Расея, Масква, Новы манеж. Выстаўка мастакоў Беларусі «Суквецьці зямлі нашай»
  • 2010 г. — Беларусь, Менск, Нацыянальны мастацкі музэй. Выстаўка сучаснага мастацтва Беларусі «Зямля пад белымі крыламі»
  • 2010 — Беларусь, Менск, Музэй гісторыі Менску. Выстаўка, прысьвечаная Дню гораду.
  • 2010 г. — ААЭ, Абу Дабі, Каралеўскі палац. Выстаўка беларускага жывапісу «Дванаццаць +»
  • 2010 г. — Украіна, Адэса, галерэя «Сады Перамогі». Выстаўка жывапісу
  • 2010 г. — Беларусь, Менск, Нацыянальная бібліятэка. Выстаўка беларускага жывапісу «Дванаццаць +»
  • 2010 г. — Беларусь, Менск, Палац мастацтва. Другое Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры
  • 2011 — Беларусь, Менск, Нацыянальны мастацкі музэй. «Беларускі нацюрморт ХХ стагодзьдзя»
  • 2011 — Беларусь, Менск, галерэя «Канцэпцыя». Пэрсанальная выстаўка
  • 2011 — Беларусь, Гомель, карцінная галерэя імя Вашчанкі. «Зямля беларуская»
  • 2011 — Беларусь, Горадня, Мастацкая галерэя. «Гродна — скрыжаваньне дарог»
  • 2011 — Расея, Мосва, Цэнтральны дом мастака. Выстаўка жывапісу
  • 2011 — Беларусь, Менск, Палац мастацтва. Выстаўка мастакоў міжнароднага пленэру «Белавежа −600»
  • 2011 — Расея, Масква, Манеж. «АртМанеж −2011»
  • 2012 — Польшча, Варшава, пасольства Летувы. Выстаўка мастакоў міжнароднага пленэра рэгіёну краінаў памежжа
  • 2012 — Беларусь, Менск, Пасольства Расеі. Выстаўка беларускіх мастакоў
  • 2012 — Беларусь, Менск, Нацыянальны мастацкі музэй. Выстаўка беларускага жывапісу з прыватнай калекцыі
  • 2012 — Нідэрлянды, Гаага, галерэя «De twee pauwen». «Мастацтва Беларусі»
  • 2012 — Беларусь, Полацак, Мастацкая галерэя. «Беларускія мастакі — Полацку»
  • 2012 — Расея, Масква, Цэнтральны дом мастака. Выстаўка жывапісу
  • 2012 — Летува. Горад Маляты. Выстаўка міжнароднага пленэру.
  • 2012 — Летува, Вільня, галерэя «Арка». Выстаўка беларускіх і літоўскіх мастакоў «Карані»
  • 2012 — Польшча, вёска Гручна. Выстаўка міжнароднага пленэра «Dolna Wisla»
  • 2012 — Беларусь, Гомель, карцінная галерэя імя Вашчанкі. Выстаўка беларускіх і літоўскіх мастакоў «Карані»
  • 2012 — Украіна, Кіеў, галерэя «Неба». «Гульні падсьвядомасьці»
  • 2012 — Беларусь, Менск, галерэя «Мастацтва». Пэрсанальная выстаўка «Зямля»[5]
  • 2012 — Беларусь, Менск, Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. Выстаўка беларускіх і літоўскіх мастакоў «Карані»
  • 2012 — Беларусь, Менск, Палац мастацтва. Трэцяе Беларускае біенале жывапісу, графікі і скульптуры
  • 2012 — Расея, Масква, Цэнтральны дом мастака, «Мастацтва нацый — II»
  • 2013 — Беларусь, Вялейка, Выставачная зала імя Нікадзіма Сілівановіча Вялейскага краязнаўчага музэю. Пэрсанальная выстаўка.[6]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аляксандар Грышкевічсховішча мультымэдыйных матэрыялаў