Спартова-забаўляльны цэнтар (Маладэчна)
Спартова-забаўляльны цэнтар | |
Краіна | Беларусь |
---|---|
Горад | Маладэчна |
Адрас | вул. Вялікі Гасьцінец, 102 |
Год пабудовы | 2011 |
Дата адкрыцьця | 10 лістапада 2011 |
Зьмяшчальнасьць | 2200 |
Хатняя каманда | ХК «Дынама-Маладэчна» (АЧБ) |
Каардынаты | 54°18′1.69″ пн. ш. 26°51′46.84″ у. д. / 54.3004694° пн. ш. 26.8630111° у. д.Каардынаты: 54°18′1.69″ пн. ш. 26°51′46.84″ у. д. / 54.3004694° пн. ш. 26.8630111° у. д. |
Спартова-забаўляльны цэнтар |
«Спартова-забаўляльны цэнтар "Алімпік-2011"» (поўная назва — «Шматпрофільны спартовы-забаўляльны цэнтар г. Маладэчна») — спартова-забаўляльны комплекс у горадзе Маладэчна, Беларусь. Складаецца зь некалькіх аб’ектаў: шматфункцыянальнай спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 2200 гледачоў, басэйну, тэнісных кортаў, аквапарку і г. д.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Архітэктарамі комплексу зьяўляюцца А. Шафрановіч, Э. Длугуновіч. Комплекс будынку выкананы ў бела-жоўтай каляровай гаме. Апроч уласна лёдавай каробкі, будынак складаецца са шматлікіх памяшканьняў для культурых, спартовых і забаўляльных мэтаў. На выгнутым дугой галоўным фасадзе, паверхі якога каскадам навісаюць адно над адным, вітражным шкленьнем вылучана зона фае.
Урачыстае адкрыцьцё арэны адбылося 10 лістапада 2011 году ў рамках «Дажынак-2011» у горадзе Маладэчна.
Спартовыя мерапрыемствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На арэне свае хатнія матчы АЧБ праводіць клюб «Дынама-Маладэчна». Апроч спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 2200 гледачоў у склад арэны уваходзяць тэнісныя корты, басэйн і аквапарк, боўлінг, саўна й шматлікае іншае. Урачыстае адкрыцьцё хакейнай арэны адбылося 10 лістапада 2011 году. На базе новага цэнтру адкрыта дзіцяча-юнацкая спартовая школа «Алімпік-2011».
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
|