5 ліпеня
Выгляд
← ліпень → | ||||||
Пн | Аў | Ср | Чц | Пт | Сб | Нд |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 год Усе дні |
5 лі́пеня — 187-ы дзень году (186-ы ў невысакосным годзе) паводле Грыгарыянскага календару. Да канца году застаецца 180 дзён.
Падзеі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1439 — падпісаная Флярэнтыйская вунія
- 1687 — першая публікацыя «Матэматычных пачаткаў натуральнае філязофіі» Ісака Ньютана
- 1772 — Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра падзел Рэчы Паспалітай (Першы падзел)
- 1811 — Вэнэсуэла першай з гішпанскіх калёніяў у Паўднёвай Амэрыцы абвясьціла сваю незалежнасьць
- 1920 — у часе польска-савецкай вайны адбылася Бітва пад Глыбокім
- 1938 — заснаваньне Нацыянальнага гістарычнага архіву Беларусі
- 1946 — на фэсьце моды ў Парыжы ўпершыню прэзэнтавалі купальнік-бікіні
- 1947 — Беларусь уступіла ў Сусьветны паштовы саюз
- 1954 — амэрыканскі сьпявак Элвіс Прэсьлі запісаў сваю першую песьню
- 1969:
- адкрыцьцё мэмарыяльнага комплексу «Хатынь»
- адкрыцьцё Кургана Славы Савецкай Арміі
- 1975 — абвяшчэньне незалежнасьці Каба-Вэрдэ
- 2001 — у Менску распачаўся III Зьезд беларусаў сьвету
- 2004 — прыняты закон «Аб дзяржаўных сымбалях Рэспублікі Беларусь» (№301-3)
Нараджэньні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1182 — Францішак з Асізі, заснавальнік ордэну Меншых Братоў, больш вядомага зараз як Ордэн Францішканаў, а таксама міранскага ордэну Братоў і Сёстраў Пакаяньня і (разам з Клараю з Асізі) жаночага ордэну Бедных Жанчынаў
- 1789 — Фадзей Булгарын, расейскі журналіст, пісьменьнік, літаратурны крытык
- 1805 — Віктор дэ Тарнако, люксэмбурскі палітычны й дзяржаўны дзяяч. Чацьвёрты прэм’ер-міністар Люксэмбургу
- 1818 — Антон Яленскі, грамадзкі дзяяч, адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў
- 1879 — Людвік Абрамовіч, польскі гісторык, грамадзкі дзеяч, журналіст, выдавец
- 1891 — Цін Уевіч, адзін з найвыбітнейшых харвацкіх паэтаў 20 стагодзьдзя
- 1886 — Вілем Дрээс, нідэрляндзкі палітычны й дзяржаўны дзяяч. Былы прэм’ер-міністар Нідэрляндаў
- 1888 — Гербэрт Гасэр (пам. 1963), амэрыканскі фізыёляг, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1944 году ў галіне фізыялёгіі і мэдыцыны, сумесна з Джозэфам Эрлангерам
- 1889 — Жан Както, францускі пісьменьнік, мастак і рэжысэр
- 1902 — Меер Аксэльрод, савецкі мастак, вядомы сваімі акварэльнымі працамі, якія адлюстроўваюць сюжэты з жыцьця габрэяў у Расейскай імпэрыі і СССР.
- 1911 — Жорж Пампіду, францускі дзяржаўны дзяяч, прэм’ер-міністар (1962—1968) і прэзыдэнт (1969—1974) Пятай рэспублікі
- 1940 — Вадзім Папоў, беларускі палітык, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2000—2004 і 2007—2008)
- 1958 — Цыпі Ліўні, міністар замежных справаў Ізраілю, дэпутат Кнэсэту ад партыі «Кадзіма»
- 1965 — Людміла Рублеўская, беларуская пісьменьніца, паэтка, літаратарка
- 1966 — Джанфранка Дзола, італьянскі футбаліст
- 1975 — Эрнан Крэспа, аргентынскі футбаліст
- 1979 — Стыліян Петраў, баўгарскі футбаліст
- 1982 — Альбэрта Джылярдына, італьянскі футбаліст
- 1992 — Ладзіслаў Крэйчы, чэскі футбаліст
Сьмерці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1657 — Геранім Уладзіслаў Сангушка, рымска-каталіцкі дзеяч ВКЛ
- 1938:
- Юры Лістапад, беларускі палітычны дзеяч, публіцыст, удзельнік Слуцкага збройнага чыну
- Арон Штаркман, пэдагог, рэктар БДІНГ
- 1969 — Вальтэр Гропіюс, нямецкі архітэктар, заснавальнік Баўгаўсу
- 1995 — Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладнік і выдавец
- 1996 — Васіль Вітка, беларускі савецкі паэт, драматург, клясык беларускай дзіцячай літаратуры, заслужаны дзяяч культуры Беларускай ССР
- 2005 — Яўген Ціхановіч, беларускі мастак
- 2016 — Міхась Шавыркін, беларускі пісьменьнік, журналіст, рэдактар, культуралягічны і пэдагагічны дзеяч, галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова» (1987—2006 гг.).
- 2021 — Уладзімер Мяньшоў, расейскі кінэматаграфіст, ляўрэат прэміі «Оскар»
5 ліпеня — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў