Уладзімер Карыцька
| Уладзімер Карыцька | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 ліпеня 1979[1][2][3] (47 гадоў) | |
| Рост | 180 см | |
| Вага | 75 кг | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1998 | Маладэчна-2018 | 8 (0) |
| 1999—2000 | Тарпэда Менск | 48 (2) |
| 2001 | Славія Мазыр | 17 (2) |
| 2001 | → Ружамбэрак | 5 (0) |
| 2002 | Леон Сатурн[d] | 3 (0) |
| 2002 | Растоў | 13 (1) |
| 2003 | Масква[d] | 15 (0) |
| 2004 | Аланія | 25 (2) |
| 2005 | Ахмат Грозны | 22 (1) |
| 2005—2006 | Мэталюрг Запарожжа | 8 (3) |
| 2006 | Ахмат Грозны | 12 (1) |
| 2006—2008 | Чарнаморац Адэса | 55 (17) |
| 2009 | Мэталюрг Данецк | 8 (2) |
| 2010—2011 | Шыньнік Яраслаўль | 60 (12) |
| 2012 | Дынама Бранск[d] | 6 (0) |
| 2012—2015 | Шыньнік Яраслаўль | 62 (15) |
| 2015—2016 | Дынама Менск | 25 (4) |
| 2015 | → Арсэнал Тула | 8 (1) |
| Зборныя | ||
| 2000—2001 | Беларусь (да 21) | 12 (1) |
| 2002—2012 | Беларусь | 40 (3) |
| Трэнэрскія клюбы | ||
| 2019 | Беларусь (да 19)[d] | |
| 2024— | Леон Сатурн[d] | |
Уладзімер Карыцька (нар. 6 ліпеня 1979 году, Маладэчна, БССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. У 2002—2012 гадах гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Сёньня працуе галоўным трэнэрам расейскага «Сатурна».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец маладэчанскага футболу. У 1999 годзе прыяднаўся да менскага «Тарпэда», а пазьней да мазырскай «Славіі», у апошняй стаў адным з найлепшых гульцоў беларускага чэмпіянату. Улетку 2001 году разам з Валерам Стрыпейкісам перайшоў у славацкі «Ружамбэрак», а з 2002 году выступаў за розныя клюбы расейскай Прэм’ер-лігі.
У 2007—2008 гадах пасьпяхова спаборнічаў ва Ўкраіне, баронячы колеры адэскага «Чарнаморца». Пазьней зноў вярнуўся ў Расею, з 2010 году выступаў у ФНЛ за яраслаўскі «Шыньнік». У кастрычніку 2014 году праз канфлікт з трэнэрскім штабам пакінуў стан «Шыньніка», аднак кантракт з клюбам працягваў дзеіць. У лістападзе 2014 году быў аддадзены «Шыньнікам» у арэнду тульскаму «Арсэналу» да канца сэзону[4]. 12 красавіка 2015 году забіў гол, які дапамог «Арсэналу» атрымаць перамогу над «Уфой» (1:0).
Па заканчэньні сэзону 2014—2015 гадоў пачаў шукаць новы клюб. Некаторы час трэнаваўся разам з клюбам беларускай Першай лігі «Іслачу»[5]. Пазьней апынуўся ў менскім «Дынама», зь якім 11 ліпеня 2015 году падпісаў кантракт[6]. У табары дынамаўцаў замацаваўся ў асноўным складзе, дапамог клюбу дакрочыць да групавога этапу Лігі Эўропы.
Першую палову сэзону 2016 году прапусьціў з прычыны траўмы, але потым вярнуў месца ў асноўным складзе і нават стаў капітанам каманды. У сьнежні 2016 году падоўжыў кантракт зь менчукамі[7], аднак у лютым 2017 году пакінуў каманду, стаўшы свабодным агентам[8]. Усяго за «Дынама» правёў 47 матчаў ва ўсіх турнірах (25 у чэмпіянаце Беларусі, 18 у Лізе Эўропы і 4 у Кубку Беларусі). У сакавіку 2017 году стала вядома, што Карыцька пастанавіў завяршыць прафэсійную кар’еру[9].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]З 2002 па 2012 гады выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго ў складзе зборнай згуляў 40 матчаў, у якіх забіў 3 галы. Сярод ягоных галоў вылучаецца пераможны гол у матчы супраць зборнай Нідэрляндаў 21 лістапада 2007 году.
Трэнэрская праца
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У чэрвені 2017 году ўвайшоў у трэнэрскі штаб клюбу «Энэргетык-БДУ»[10], аднак ужо ў наступным сэзоне зышоў з каманды.
У жніўні 2018 году ачоліў склад маскоўскага «Дынама»[11]. Пакінуў пасаду ў траўні 2019 году[12] і неўзабаве быў прызначаны галоўным трэнэрам зборнай Беларусі (да 19 гадоў)[13]. Заставаўся на пасадзе да кастрычніка, калі зборная ў кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы заняла трэцяе месца, выбыла з далейшай барацьбы і спыніла існаваньне. Пазьней стаў галоўным трэнэрам Акадэміі футболу АБФФ, у 2020 годзе таксама ачольваў малодшую моладзевую зборную (да 20 гадоў), складзеную з гульцоў 1999 году нараджэньня і маладзей.
У чэрвені 2023 году стаў старшым трэнэрам раменскага «Сатурна»[14]. У сьнежні 2023 году дырэктар «Сатурна» Раман Шырокаў заявіў, што Карыцька стане новым галоўным трэнэрам клюбу[15].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Дынама Менск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 10 | 2 |
| 2016 | Найвышэйшая ліга | 15 | 2 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Vladimir Korytko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Uladzimir Karytska // FBref (анг.)
- ↑ VLADIMIR KORYTKO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Тульский «Арсенал» арендовал Корытько (рас.)
- ↑ Виталий Жуковский: "Хачатурян и Корытько попросили потренироваться с нами. Пласконный ищет себе новый клуб" (рас.)
- ↑ Минское "Динамо" подписало Владимира Корытько и румынского хавбека Александру Някшу (рас.)
- ↑ Владимир Корытько продлил контракт с минским "Динамо" (рас.)
- ↑ Владимир Корытько завершил выступления за минское "Динамо" (рас.)
- ↑ Владимир Корытько объявил о завершении карьеры (рас.) Архіўная копія ад 26 студзеня 2024 г.
- ↑ Владимир Корытько вошел в тренерский штаб «Энергетика-БГУ» (рас.)
- ↑ Владимир Корытько стал главным тренером молодежки московского "Динамо" (рас.)
- ↑ Владимир Корытько уволен из московского "Динамо" (рас.)
- ↑ Корытько сменил Дулуба на посту главного тренера юниорской сборной Беларуси (U-19) (рас.)
- ↑ Корытько Владимир Михайлович (рас.) Афіцыйны сайт раменскага «Сатурна»
- ↑ Корытько возглавил команду российского Д4 (рас.)
- Нарадзіліся 6 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1979 годзе
- Нарадзіліся ў Маладэчне
- Футбалісты клюбу «Маладэчна-2013»
- Футбалісты клюбу «Тарпэда» Менск
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Ружамбэрак»
- Футбалісты клюбу «Сатурн» Раменскае
- Футбалісты клюбу «Растоў» Растоў-на-Доне
- Футбалісты клюбу «Масква»
- Футбалісты клюбу «Аланія» Ўладзікаўказ
- Футбалісты клюбу «Ахмат» Грозны
- Футбалісты клюбу «Мэталюрг» Запарожжа
- Футбалісты клюбу «Чарнаморац» Адэса
- Футбалісты клюбу «Мэталюрг» Данецк
- Футбалісты клюбу «Шыньнік» Яраслаўль
- Футбалісты клюбу «Дынама» Бранск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Менск
- Футбалісты клюбу «Арсэнал» Тула
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты