Скаўцкі рух
Скаўтынг (па-ангельску: Scouting) — сусьветная дзіцячая арганізацыя. Яна займаецца фізычным, духоўным і разумовым разьвіцьцём маладых людзей так, каб моладзь магла заняць канструктыўнае месца ў грамадзтве. Гэта дасягаецца нефармальнай адукацыяй з акцэнтам на практычныя дзеяньні на адчыненым паветры, якая завецца скаўцкія мэтады. Рух скаўтаў быў заснаваны ў 1907 годзе адстаўным палкоўнікам брытанскага войска Робэртам Бадэн-Паўэлам. У цяперашні час скаўтынг мае больш 38 мільёнаў чальцоў у 217 краінах і тэрыторыях, прадстаўленых праз некалькі скаўцкіх асацыяцый на міжнародным узроўні. Працы Эрнэста Сэтан-Томпсана і Дэніэла Картэра Бэрда істотна паўплывалі на раньняе разьвіцьцё скаўтынга, гэтак жа як і на аснову руху традыцыйнага скаўтынга, якое ўзмацнілася за мінулыя некалькі гадоў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Палкоўнік сэр Робэрт Бадэн-Паўэл заснаваў рух скаўтаў у 1907 годзе ў Вялікабрытаніі. Зародкі ідэі скаўтынга зьявіліся пры аблозе Мафекінгу (Паўднёвая Афрыка) падчас Другой бурскай вайны (1899—1902), дзе Бадэн-Паўэл служыў брыгадным камандзірам.
Напагатове!
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэвіз скаўтаў — «Напагатове!» (па-ангельску: Be Prepared); па-ангельску ён скарачаецца да першых літар гэтак жа, як прозвішча фундатара руху скаўтаў (B.P.).
Паходжаньне гэтай фразы зьвязана з зыходным мілітарысцкім характарам руху скаўтаў. Бадэн-Паўэл пісаў 12 лютага 1908 г. у артыкуле ў часопісе «Бойскаўтынг»: «Будзьце гатовыя памерці за сваю краіну, калі запатрабуецца; так што калі надыдзе момант, выходзьце з хаты з упэўненасьцю і бяз роздуму пра тое, заб’юць вас ці не.»
На іншых мовах
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аддзяленьні скаўтаў па ўсім сьвеце выкарыстаюць дэвіз «Напагатове!» на сваіх родных мовах.
- Азэрбайджанская: Daima Hazir
- Альбанская: Ji Gati альбо Pergatitu
- Ангельская: Be Prepared
- Арабская: Kun Musta’idan
- В’етнамская: Sắp Sẵn
- Вугорская: Légy Résen
- Галяндзкая: Weest Paraat
- Грузінская: იყავი მზად (ikavi mzad)
- Грэцкая: Έσω Έτοιμος
- Іўрыт: היה נכון (heye nachon)
- Ірляндзкая: Bí Ullamh
- Гішпанская: Siempre Listo альбо Siempre Alerta («заўсёды гатовы», «заўсёды напагатове»)
- Італьянская: Sii Preparato (таксама ў Італіі вельмі часта выкарыстоўваецца лацінская фраза Estote Parati)
- Кітайская: 準備
- Кыргыская: Dayar Bol
- Латвійская: Esi Modrs
- Латынь: Estote Parati
- Летувіская: Budek
- Македонская: Буди спреман
- Малайская: Selalu Bersedia
- Мальтыйская: Kun Lest
- Мангольская: Белен бол
- Нарвэская: Alltid Beredt
- Нямецкая: Allzeit bereit!
- Пушту: Tayar Osay
- Пэрсыдзкая: Aamaadeh Baash
- Польская: Czuwaj
- Расейская: Будь готов
- Сэрбская: Budi Spreman (Буди спреман)
- Славенская: Bodi pripravljen! альбо Bud Pripavany
- Тайская: จงเตรียมพร้อม
- Туркмэнская: Daima Häzir
- Уйгурская: Tayyar Bol
- Украінская: Готуйсь
- Філіпінская (Тагальская): Laging Handâ (даслоўна: заўсёды гатовы)
- Фінская: Ole valmis
- Француская: Sois Prêt альбо Toujours Prêt
- Харвацкая: Budi Pripraven
- Чэская: Bud Připraven
- Швэдзкая: Var redo
- Эспэранта: Estu preta
- Эстонская: Ole Valmis
- Японская: Sonae-yo Tsuneni
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 2021 году Савет міністраў Беларусі ухваліў Пастанову № 168, паводле якой зацьвердзіў «Пералік грамадзкіх аб’яднаньняў..., у дачыненьні якіх пры арэндзе нерухомасьці да базавых ставак прымяняецца паніжальны каэфіцыент 0,1». Сярод 102 грамадзкіх аб’яднаньняў у Пераліку прысутнічала «Беларуская рэспубліканская скаўцкая асацыяцыя»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Раман Галоўчанка. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 сакавіка 2021 г. № 168 «Аб зьмяненьні пастановы Савета міністраў РБ ад 30 красавіка 2013 г. № 327» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 сакавіка 2021 г. Праверана 13 красавіка 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларускі скаўтынг(недаступная спасылка)
- Scouting in Belarus (анг.)