Менскі абласны драматычны тэатар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Менскі абласны драматычны тэатар
МАДТ

Будынак тэатру
Дата ўтварэньня 1991 (33 гады таму)
Тып тэатар
Юрыдычны статус дзяржаўная ўстанова
Месцазнаходжаньне вул. Чкалава, 7, 222310, г. Маладэчна, Менская вобласьць
Генэральны дырэктар Юры Крывенькі
Мастацкі кіраўнік Мікалай Дзінаў
Сайт Афіцыйная бачына

Менскі абласны драматычны тэатар — адзін з двух прафэсійных тэатраў у Маладэчне, разьмяшчаецца на вуліцы Чкалава, 7. Дырэктар Юры Крывенькі. Мастацкі кіраўнік Мікалай Дзінаў[1][2].

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Менскі абласны драматычны тэатар створаны ў 1991 годзе на аснове Маладэчанскага народнага тэатру гарадзкога Дома культуры.

Ініцыятарам стварэньня тэатру стаў заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь Мікалай Мацкевіч, які ўзначаліў тэатар і кіраваў калектывам да 2002 году. За гэты час ім было пастаўлена 14 спэктакляў, разнастайных па жанры і зьмесьце. Аснова трупы фармавалася з выпускнікоў творчых ВНУ Менску.

Адкрыцьцё тэатру, які назапасіў свой першы невялікі рэпэртуар, адбылося ў 1993 годзе спэктаклем «Зямля» паводле паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» (рэж. Мікалай Мацкевіч). Асаблівая ўвага пры фарміраваньні рэпэртуару была аддадзена беларускай драматургіі: «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (спэктакль ішоў пад назвай «Час, Сымоне, час»), «Камэдыя» Ўладзімера Рудава па творах Каятана Марашэўскага і Францішка Аляхновіча, «Вечар» Аляксея Дударава.

Дабратворным было супрацоўніцтва тэатру з Аляксеем Дударавым. На Маладэчанскай сцэне ўпершыню былі паказаны яго п’есы: «Адцураньне», якая ўздымала тэму чарнобыльскай трагедыі, «Прынц Мамабук», «Кім», «Бабілён». Сваім аўтарытэтам драматург неаднаразова рэальна дапамагаў тэатру ажыцьцяўляць творчыя пляны. Ён жа выступіў у якасьці аднаго з сузаснавальнікаў фэстывалю «Маладэчанская сакавіца».

Будынак тэатру[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Гелянова

Будынак, дзе цяпер знаходзіцца Менскі абласны драматычны тэатар, у міжваенныя часы быў культурна-забаўляльным цэнтрам гарнізону 86-га пяхотнага палка Войска Польскага. Тут знаходзіўся клюб афіцэраў, казіно і афіцэрская сталовая.

Удзел у фэстывальным жыцьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1994 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На базе Менскага абласнога драматычнага тэатру праходзіў Рэспубліканскі фэстываль майстроў тэатральнага мастацтва «Маладэчанская сакавіца». Тэатар прымаў у ім удзел са спэктаклямі: «Камэдыя» Уладзімера Рудава (рэжысэр Андрэй Андросік), «За зачыненымі дзьвярыма» Жана-Поля Сартра (рэжысэр Вэнэдыкт Растрыжанкоў), «Саламея і яе амараты» Сяргея Кавалёва (рэжысэр Рыд Таліпаў), «Кім» Аляксея Дударава (рэжысэр Мікалай Мацкевіч), «Дыяген» Барыса Рацэра і Ўладзімера Канстанцінава (рэжысэр Уладзімер Забэла), «Двое на арэлях» Ўільяма Гібсана (рэжысэр Мікалай Мацкевіч).

1998 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатральны фэстываль сучаснай нямецкай драматургіі пад патранажам Інстытуту ім. Гётэ са спэктаклем «Гер Паўль» Танкрэда Дорста (рэжысэр Андрэй Бубашкін). Фэстываль маладых талентаў «Надзея» ў Горадні, «Кім» Аляксея Дударава (рэжысэр Мікалай Мацкевіч).

Рэспубліканскі фэстываль-агляд дзіцячых спэктакляў у Менску са спэктаклем «Парася, якое Сьпявае» Сяргея Казлова (рэжысэр Вэнэдыкт Растрыжанкоў). Дыплём за выкананьне ролі Парася атрымала Алена Рахмангулава.

2001 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Фэстываль маладых талентаў «Надзея» у Горадні.

2003 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

1-ы этап 4-га Міжнароднага фэстывалю монаспэктакляў «Я» ў Менску — «Сіні аўтамабіль» Яраслава Стэльмаха ў пастаноўцы Алега Чэчанева і «Квіток у рай» па матывах п’есы Юліў Эдліса «Дзьмухавец» у пастаноўцы Валерыя Мурычына. Спэктаклі адзначаны дыплёмамі фэстывалю — 3-е месца ў намінацыі «майстра сцэны» і 1-е месца ў намінацыі «творчая моладзь».

2004 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

4-ы Міжнародны фэстываль монаспэктакляў «Я» ў Маладэчне са спэктаклем «Сіні аўтамабіль» (пастаноўшчык і выканаўца — Алег Чэчанеў). Дыплём Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЭСКА.

2006 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

2006 год. Міжнародны тэатральны фэстываль «Белая Вежа» ў Бярэсьці. Спэктакль «Забава» Славаміра Мрожака (рэжысэр Ігар Блінкоў).

2008-09 гады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэатральны фэстываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы» ў Гомелі. Спэктакль «Не судзімыя будзеце…» па п’есе польскага драматурга Януша Главацкага (рэжысэр Юры Вута).

2012 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародны тэатральны фэстываль жаночай творчасьці імя Марыі Занькавецкай у Нежыне, Украіна, спэктакль «Шукаю сапраўднага мужчыну» Алены Паповай (рэжысэр Віталь Баркоўскі). Дыплём за лепшы акторскі дуэт — Тацьцяна Карпец і Алена Рахмангулава.

2013 год[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародны тэатральны фэстываль «Чалавек які грае» («Homo ludens») у Нікалаеве, Украіна са спэктаклем «Камэдыя» Уладзімера Рудава (рэжысэр Андрэй Андросік). Дыплём асноўнага журы за лепшую мужчынскую ролю артысту Аляксандру Пашкевічу (Мужык), за лепшую мужчынскую ролю другога пляна артысту Сяргею Карзею (Давід). Дыплём альтэрнатыўнага журы «Улюбёнец публікі» артысту Алегу Чэчаневу (Чорт).

Фэстывальнае жыцьцё асобных спэктакляў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Монаспэктакль тэатру «Сіні аўтамабіль» у пастаноўцы і выкананьні Алега Чэчанева прымаў удзел у міжнародных монафэстывалях. Ляўрэат Міжнароднага фэстывалю монаспэктакляў у Рызе «Zvaigzne — 2006» («Зорка — 2006») — 1-е месца. Узнагарода дырэктараў міжнародных фэстываляў тэатраў аднаго актора на 41-м фэстывалі WROSTJA (Уроцлаў, Польшча 2007). Дыплём «За раскрыцьцё тэмы простага чалавечага шчасьця» на фэстывалі «Atspindys» (Вісагінас, Летува, 2008). Спэцыяльны юбілейны дыплём фэстывалю «Відлуньня» (Хмяльніцкі, Украіна, 2009), дыплём крытыкі і прэсы фэстывалю Торунскія сустрэчы тэатраў аднаго актора (Торунь, Польшча, 2011). Спэктакль быў паказаны на монафэстывалі «Польскі тэатар і ўсходнія суседзі» (Варшава, Польшча 2012).
  • Монаспэктакль «Фірс.doc» па п’есе Вадзіма Леванава «Сьмерць Фірса» ў пастаноўцы і выкананьні Алега Чэчанева быў паказаны на Маскоўскім міжнародным фэстывалі тэатру аднаго актора ў 2010 годзе, на якім ён заняў 3-е месца.
  • Тэатар прымаў удзел у фэстывалі нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску са спэктаклямі «Маленькі сьвет» Алены Паповай (рэжысэр Ала Палухіна) і «Сьвінтус грандыёзус або Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы (рэжысэр Уладзімер Савіцкі). А таксама ў рэспубліканскім аглядзе спэктакляў, пастаўленых па п’есах беларускіх аўтараў («Шукаю сапраўднага мужчыну», дыплём за лепшую рэжысуру Віталю Баркоўскаму). Фэстываль «Музы Нясьвіжа» — «Паланэз на разьвітаньне» Уладзімера Драздова (рэжысэр Віталь Баркоўскі).

Мастацкія кіраўнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Мікалай Пятровіч Мацкевіч, заснавальнік і першы мастацкі кіраўнік тэатру (1991—2002)
  • Валеры Ласоўскі (2003—2004)
  • Антаніна Іванаўна Міхальцова, мастацкі кіраўнік тэатру з 2004 па 2006 год
  • Юры Леанідавіч Вута, дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатру з 2006 па 2009 год
  • Вэнэдыкт Якаўлевіч Растрыжэнкоў (2010—2011)
  • Мікалай Мікалаевіч Дзінаў (Гавядзінаў) мастацкі кіраўнік (2012—2015)

Трупа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Андрыян Барткевіч
  • Алег Бабуль
  • Тацьцяна Дайлідзёнак
  • Барыс Донін
  • Ірына Камышава
  • Сяргей Карзей
  • Аляксей Карпец
  • Тацьцяна Карпец
  • Ірына Кляпацкая
  • Эмілія Ларыёнава
  • Настасься Макарэвіч
  • Аксана Машара
  • Аляксандар Пашкевіч
  • Алена Рахмангулава
  • Людміла Рошчына
  • Яўгенія Сьцяцэнка
  • Дзяніс Фешчанка
  • Ала Цырук
  • Алег Чэчанеў

Рэпэртуар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Жанр Аўтар Паводле
Шукаю сапраўднага мужчыну Камэдыя Алена Папова
Бывай, канферансье! Спэктакль-канцэрт Рыгор Горын
Камэдыя Камэдыя К.Марашэўскі, Ф.Аляхновіч
Не такі, як усе Камэдыя Аляксей Слапоўскі
Сьвінтус грандыёзус, ці Хто сьмяецца апошнім Камэдыя Кандрат Крапіва
Месье з рагамі, мадам з вусамі Вадэвіль Марсэль Берк’е-Мерынье]], Анатоль Курбскі
Шукаю сапраўднага мужчыну Камэдыя Алена Папова
Без Ягора будзе гора Камэдыя Васіль Ткачоў
Старая Зайчыха Мэлядрама Мікалай Каляда

Дзіцячыя спэктаклі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Назва Жанр Аўтар
Цётухна Прастуда і Новы год
Пэпі Доўгая панчоха Музычная казка Астрыд Ліндгрэн
Залатое сэрцайка Спэктакль-гульня Сьвятлана Навуменка паводле казак У. Арлова

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]