Кракаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Кракаў
польск. Kraków
Кракаў
POL Kraków COA.svg Flag of Krakow.svg
Герб Кракава Сьцяг Кракава
Дата заснаваньня: 5 чэрвеня 1257
Краіна: Польшча
Прэзыдэнт места: Яцэк Майхроўскі
Плошча: 326,85 км²
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 767 348 чал.
шчыльнасьць: 2347,71 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 12
Паштовы індэкс: 30-001
Нумарны знак: KR, KK
Геаграфічныя каардынаты: 50°3′41″ пн. ш. 19°56′18″ у. д. / 50.06139° пн. ш. 19.93833° у. д. / 50.06139; 19.93833Каардынаты: 50°3′41″ пн. ш. 19°56′18″ у. д. / 50.06139° пн. ш. 19.93833° у. д. / 50.06139; 19.93833
Кракаў на мапе Польшчы
Кракаў
Кракаў
Кракаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.krakow.pl/

Кра́каў (па-польску: Kraków, па-нямецку: Krakau; поўная афіцыйная назва Сталічны Каралеўскі горад Кракаў, па-польску: Stołeczne Królewskie Miasto Kraków) — горад на поўдні Польшчы, на левым беразе Віслы, якая становіцца адгэтуль суднаходнай і ў якую ўпадае ў гэтым месцы Рудава. Насельніцтва 767 348 чалавек (на 31 сьнежня 2017 году)[1], у аглямэрацыі 1,2 мільёны чалавек — другі паводле колькасьці насельніцтва горад краіны. Адміністрацыйны цэнтар Малапольскага ваяводзтва. Да 1795 году зьяўляўся сталіцай Польшчы, а таксама месцам каранацыі шэрагу польскіх каралёў. Адлегласьць па прамой да Менску — 657 км, да Варшавы — 252 км[2].

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верагодна, назва паходзіць ад кельцкіх плямёнаў, якія раней засялялі тутэйшы рэгіён[3]. Існуе шэраг легендаў пра заснаваньне і наданьне імені гораду, напрыклад большасьць польскіх і чэскіх паданьняў кажуць пра існаваньне гераічнага князя Крака, які заснаваў горад і даў яму сваё імя[4].

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адміністрацыйны падзел Кракава

У XIV стагодзьдзі ў Кракаве было 22 вуліцы, у 1866 годзе ў горадзе і прыгарадах — 113, у 1880 г. — 135, у 1909 г. — 161, у 1926 г. — 457 вуліцаў. Самая старая вуліца ў Кракаве — гэта вуліца Канонікаў, якая вядзе да замкавай гары.

З 27 сакавіка 1991 году Кракаў падзелены на 18 муніцыпальных раёнаў. Да гэтага выкарыстоўваўся падзел 1951-1973 гадоў, які падзяляў горад на 6 адміністрацыйных раёнаў: Стары горад, Зьвежынец, Клепаж, Грэгускі, Падружэ, Новая Гута.

Назвы раёнаў паходзяць ад назваў фальваркаў і вёсак, якія сёньня ўвайшлі ў склад гораду.

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

месяц I II III IV V VI VII VIII IX X XI XII
самая высокая дзённая тэмпэратура (°C) +1,0 +2,9 +7,8 +13,5 +19,2 +21,7 +23,4 +23,4 +18,5 +13,5 +6,4 +2,4
самая нізкая начная тэмпэратура (°C) -5,5 -4,2 -0,9 +3,1 +8,0 +11,1 +12,7 +12,3 +8,8 +4,3 -0,2 -3,5
атмасфэрныя ападкі (мм) 34,7 29,7 35,1 50,1 73,7 94,0 81,3 76,2 59,9 49,4 40,3 37,9
колькасьць дажджавых дзён 15 14 14 14 14 15 15 13 12 12 15 16
крыніца: Światowa Organizacja Meteorologiczna

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл Сьвятой Марыі на Галоўным рынку

У складзе Польшчы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Алтар Марыяцкага касьцёлу ў Кракаве

Гарадзішча на Вавэльскім узвышшы вядома з Х стагодзьдзя. Недзе паміж 955 і 965 гадамі Кракаў трапляе ў залежнасьць ад чэскай дынастыі Пшэмыслаў. У 965 годзе згадваецца арабскім падарожнікам Ібрагімам ібн Якубам, што зьяўляецца першай згадкай Кракава ў гістарычных крыніцах. У 987-989 гадоў увайшоў у склад дзяржавы Пястаў. У 1000 годзе тут засядае япіскап. Падчас панаваньня Казімера I, горад стаў галоўнай княскай рэзыдэнцыяй. У 1241 г. амаль цалкам разбураны татарскім нашэсьцем, але выгаднае геаграфічнае становішча дапамагло гораду хутка аднавіцца, і ўжо ў 1257 годзе горад атрымаў Магдэбургскае права.

У 1320 г. у вавэльскай базіліцы адбылася каранацыя Ўладыслава Лакетыка. Такім чынам аж да 1734 году Кракаў стаў месцам каранацыі ўсіх польскіх каралёў. У якасьці сталіцы адной з мацнейшых эўрапейскіх дзяржаваў горад разбудоўваўся ў розных кірунках. У XV стагодзьдзі горад прывабліваў і замежнікаў, у прыватнасьці, немцаў з Франконіі: тут жылі і працавалі друкары Каспар Штраўбэ і Ёган Галер, гуманіст Конрад Цэльтыс, скульптар Файт Штос. У гэты час у горадзе было пабудавана шмат гатычных і рэнэсансных будынкаў, у тым ліку замкавы комплекс на гары Вавэль. Гэта таксама быў час росквіту Кракаўскага ўнівэрсытэту. У канцы XV стагодзьдзя ў ім навучаўся і Мікалай Капэрнік.

Пасьля заключэньня Люблінскай уніі і ўтварэньня Рэчы Паспалітай на некаторы час горад страціў сталічны статус. Пераемніццай стала Варшава, якая знаходзілася прыкладна ў геаграфічным цэнтры новаўтворанай краіны.

З заняпадам Рэчы Паспалітай пачаўся заняпад і Кракава. З-за недахопу грошаў моцна цярпелі абарончыя фартыфікацыі, што дазволіла зь лёгкасьцю захапіць і зруйнаваць горад швэдам, падчас «швэдзкага патопу». Цалкам у XVIII стагодзьдзі горад захоплівалі швэды, аўстрыйцы, прусакі і расейцы. У 1778 годзе насельніцтва гораду складала 8 894 чалавекі[5].

Аўстрыйская імпэрыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1794 годзе горад стаў цэнтрам вызваленчага паўстаньня Т. Касьцюшкі, параза якога прывяла да Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. Такім чынам горад апынуўся ў складзе Аўстрыі і ўваходзіў у склад Варшаўскага княства, як цэнтар дэпартамэнту.

У 1815—1846 гадой Кракаў быў маленькай, але фармальна незалежнай дзяржавай, апошнім месцам прытулку польскай дзяржаўнасьці. Менавіта тады пачынаецца маштабная перабудова гораду, якая моцна паўплывала на яго сучасны выгляд. Узброенае паўстаньне ў 1846 годзе прывяло да ўводу ў горад аўстрыйскіх войскаў і ўсталяваньня тут аўстрыйскай улады аж да 1918 году.

Польская Рэспубліка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Старая сынагога ў Казімежы

Пасьля здабыцьця палякамі незалежнасьці і ўтварэньня Польскай Рэспублікі ў 1918 г. Кракаў стаў адным з галоўных гарадоў краіны. Тут у Вавэльскім замку разьмясьцілася рэзыдэнцыя прэзыдэнта. З пачаткам Другой Сусьветнай вайны, горадам авалодалі нямецкія акупанты, якія вывезьлі за час акупацыі (1939—1945 гг.) вялікае мноства помнікаў мастацтва, якія захоўваліся ў горадзе на працягу многіх стагодзьдзяў. Частка зь іх, пасьля вайны так і не вярнулася ў горад. За час вайны, габрэйскае насельніцтва было амаль поўнасьцю зьнішчана, але Кракаў заставаўся адным зь нямногіх гарадоў, насельніцтва якога істотна ня зьменшылася з адыходам немцаў.

Пасьля вайны Кракаў пачаў хутка адбудоўваца і рэканструявацца. Вялікая колькасьць помнікаў архітэктуры дазволіла гораду звацца адным з найпрыгажэйшых местаў сьвету. У 2000 годзе гораду наданы тытул «Культурная сталіца Эўропы», у 2007 годзе — «Наймоднейшы горад сьвету» і г.д.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Колькасьць насельніцтва гораду на працягу апошніх трох стагодзьдзяў.

Максымальная колькасьць насельніцтва была дасягнута ў 2017 годзе і склала 767 348 жыхароў.

Культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дама з гарнастаем — Леанарда да Вінчы, музэй Чартарыйскіх

Тэатры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Музэі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычны цэнтар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычны цэнтар Кракава
Krakow's Historic Centre*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

WawelZWIEZY.jpg
Выгляд на цэнтар Кракава з Вавэлям
Краіна Польшча
Тып Культурны
Крытэры IV
Спасылка 29
Рэгіён** Эўропа і Паўночная Амэрыка
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 1978  (2-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Гістарычны цэнтар Кракава (Стары горад, Вавэль і Казімеж) быў уключаны ў 1978 у першы Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Разьмешчаны ля падножжа каралеўскага замку Вавэль. Амаль адразу тут знаходзяцца самы вялікі ў Эўропе рынкавы пляц і мноства гістарычных жылых дамоў, палацаў і касьцёлаў з пышнымі інтэр’ерамі. Дадатковым сьведчаньнем цікавай гісторыі гораду зьяўляюцца рэшткі ўмацаваньняў XIV стагодзьдзя, сярэднявечнае селішча Казімеж са старажытнымі сынагогамі ў паўднёвай частцы гораду, Ягелонскі ўнівэрсытэт і гатычная катэдра з магільным склепам польскіх каралёў.

Асноўныя культурна-гістарычныя помнікі:

Паркі і ахова навакольнага асяродзьдзя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Кракаве налічваецца каля 40 паркаў, агульнай плошчай 318,5 га (па стане на 2002 год), 5 прыродаахоўных зонаў, агульнай плошчай 48,6 га. Да Ягелонскага ўнівэрсытэту належыць батанічны сад. У 1889 годзе быў заснаваны Парк імя Ёрдана, названы так пазьней у гонар польскага лекара Гэнрыка Ёрдана, які ладзіў тут адукацыйныя праграмы па гісторыі для дзяцей і падлеткаў.

Нягледзячы на вялікую колькасьць паркаў, Кракаў зьяўляецца найбольш забруджаным горадам Польшчы, сярод гарадоў з насельніцтвам больш за 100 тысячаў чалавек. З гэтай прычыны штогод памірае каля 1 400 жыхароў гораду. Паводле дасьледваньняў Мэдычнага факультэту Ягелонскага ўнівэрсытэту, сярэдні паказчык IQ кракаўскіх дзетак ніжэйшы за IQ дзетак з экалягічна чыстых гарадоў на 3,8 %[6]. Каб палепшыць экалягічную сытуацыю ў горадзе, сэймік Малапольскага ваяводзтва прыняў наступныя меры: з 2014 году ў новабудоўлях больш не ўсталёўваецца вугальнае ацяпленьне; у іншых 13 350 жылых будынках вырашана замяніць вугальныя печы. Акрамя таго, цяпер горад абслугоўваюць электрааўтобусы і аўтобусы на звадкаваным газе, мадэрнізуецца чыгунка, будуюцца новыя лініі трамваю і роварныя дарожкі[7].

Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак вакзалу Кракаў-Галоўны

Аўтадарогі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтамагістраль А4 злучае Кракаў з Заходняй Эўропай і з украінскай граніцай. З поўначы на поўдзень Польшчы праз Кракаў праходзіць хуткасная дарога S7, а дарога DK7 злучае горад з курортам Закапанэ.

Чыгунка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З вакзалу Кракаў-Галоўны чыгункай можна трапіць у Гданьск, Варшаву, Познань, Уроцлаў, Прагу, Будапэшт, Вену, Браціславу і праз Пшэмысьль — на Ўкраіну.

Аэрапорт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аэрапорт Кракаў-Баліцэ зьяўляецца другім паводле велічыні аэрапортам Польшчы і злучае Кракаў з Чыкага, Франкфуртам-на-Майне, Лёнданам, Венай, Бэрлінам, Стакгольмам, Капэнгагенам, Осьлё, Парыжам, Брусэлем, Мілянам, Гамбургам, Мюнхэнам, Штутгартам, Дусэльдорфам, Базэлем і іншымі гарадамі[8].

Грамадзкі транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Кракаве добра разьвіты грамадзкі траспарт, які складаецца з аўтобусных і трамвайных лініяў. Са сьнежня 2008 году дзейнічае хуткасны трамвай.

Сыстэма супольнага выкарыстаньня ровараў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З восені 2016 году найстарэйшая ў Польшчы сыстэма супольнага выкарыстаньня ровараў была мадэрнізавана і цяпер, пад назвай Wavelo налічвае 1 500 ровараў і 150 станцыяў пракату ровараў.

Адукацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На працягу стагодзьдзяў Кракаў зьяўляецца важным адукацыйным цэнтрам Польшчы. У горадзе налічваецца 11 Вышэйшых навучальных установаў, у якіх працуе 10 тысячаў супрацоўнікаў і навучаецца 51 тысяча студэнтаў, а разам з астатнімі навучальнымі ўстановамі гораду, колькасьць студэнтаў складае 210 тысячаў[9]. Сярод найбольш значных навучальных установаў Кракава ёсьць наступныя:

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кракаў належыць да найбольш разьвітых у эканамічным пляне гарадоў Польшчы. 60% жыхароў гораду маладзейшыя за 45 гадоў, тады як па ўсёй краіне гэты паказчык усяго 46%. Па стане на 2005 год колькасьць беспрацоўных у Кракаве складала ўсяго 6,9%, тады як у сярэднім па ўсёй Польшчы ажно на 10% больш[10]. У 2015 годзе адсотак беспрацоўных стаў яшчэ ніжэйшым: 4,8%[11].

У эканоміку гораду інвэстуюць і замежныя прадпрыемствы, такія як HVB, Deutsche Bank, Allianz SE, Volvo, Motorola. У горадзе ёсьць таксама крамы такіх замежных гандлёвых гігантаў як Metro, Tesco, Carrefour, IKEA.

Важную ролю ў эканоміцы Кракава грае таксама турызм. У 2012 годзе горад наведала амаль 9 мільёнаў турыстаў[12].

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Помнік папе Яну Паўлу II у двары Арцыбіскупскага палацу

Гарады-сябры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Кракаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]