Перайсьці да зьместу

Палац культуры (Маладэчна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Палац культуры
Краіна Беларусь
Горад Маладэчна
Адрас Цэнтральны пляц, 4
Каардынаты 54°18′24″ пн. ш. 26°50′8″ у. д. / 54.30667° пн. ш. 26.83556° у. д. / 54.30667; 26.83556Каардынаты: 54°18′24″ пн. ш. 26°50′8″ у. д. / 54.30667° пн. ш. 26.83556° у. д. / 54.30667; 26.83556
Аўтар праекту Уладзімір Фёдаравіч Даніленка[d], Альберт Канстанцінавіч Зензін[d], М. С. Навумаў[d] і Вера Мікалаеўна Батузава[d]
Дата заснаваньня 17 кастрычніка 2002
Будаваньне 19892002 гады
Сайт Афіцыйны сайт
Палац культуры на мапе Беларусі
Палац культуры
Палац культуры
Палац культуры

Пала́ц культу́ры — культурны й дзелавы цэнтар, што месьціцца на Цэнтральным пляцы Маладэчна.

Ідэя будаўніцтва такога палацу паўстала ў канцы 1980-х гадоў. У 1989 годзе ў Маладэчна была пачата рэалізацыя праекту будаўніцтва палацу. Пасьля зьмены кіраўніцтва гораду ў сярэдзіне 1990-х гадоў будаўніцтва з-за фінансавых праблемаў было замарожана. Адноўлена будаўніцтва было толькі ў 2001 годзе. Дзякуючы ўмяшальніцтву прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, будаўнітва палацу хутка выйшла на завяршальную стадыю. Урачыстае адкрыцьцё Палацу Рэспублікі адбылося ў 2002 годзе.

Адной з асаблівасьцяў палацу зьяўляецца зімовы сад, які сымбалічна аб’ядноўвае клюбную і відовішчную частку палацу. За ім разьмяшчаецца выстаўная галерэя, які дзейнічае паўсядзённа. У ёй экспануюцца працы мастакоў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасьці Маладэчанскага рэгіёну і іншых куткоў Беларусі.

Відовішчны комплекс складаецца з вэстыбюльнай групы і фае, якія разьмяшчаюцца на двух паверхах. Сучаснае аздабленьне высакароднымі матэрыяламі стварае адчуваньне велічы і прыгажосьці. Фае сустракае гледачоў бляскам жырандоляў і кандэлябраў. Аб’ёмныя аконныя вітрыны ствараюць адчуваньне глыбіні і прасторы. Падчас фэстаў, сьвятаў фае ўпрыгожваюць выставы майстроў дэкаратыўна-прыкладнай творчасьці і флёрадызайну.

Ва ўстанове штогод праходзіць каля 400 мерапрыемстваў рознага ўзроўню. Сталую прапіску тут атрымалі канцэртныя праграмы ў рамках Нацыянальнага фэсту беларускай песьні і паэзіі «Маладзечна», а таксама Адкрыты конкурс юных выканаўцаў эстраднай песьні «Маладзічок» і шматлікія іншыя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]