Герб Маладэчна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Сучасны герб
Герб у 1988-1999

Герб Маладэчна — адзін з афіцыйных сымбаляў гораду Маладэчна.

Герб Маладзечна 1988-1999[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маладэчна ня мела ўласнага герба да 1988 року. Напярэдадні 600-годзьдзя Маладэчна быў аб’яўлены конкурс на стварэньне герба гораду. Першае месца заняў сябра Саюза мастакоў БССР Ю.П. Герасіменка.

Савецкі герб Маладэчна быў зацьверджаны 17 сакавіка 1988 року пастановай № 38 выканкама Маладэчанскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. Аўтар — Ю.П.Герасіменка[1]. "Герб уяўляе сабой залаты трохлістнік папараці на сінім фоне, які расьце зь зялёнага аснаваньня. На ім указана дата першага ўспаміну пра горад - 1388. Асноўны элемэнт герба - залаты трохлістнік папараці - сымбалізуе сталае імкненьне людзей да шчасьця, апетае беларускім народным паэтам, клясыкам сусьветнай літаратуры Янкам Купалам, які нарадзіўся на Маладзечаншчыне. Месца злучэньня лісьцінак папараці азначае скрыжаваньне галоўных дарог, якія праходзяць праз горад, якія дазволілі яму разьвівацца як буйному транспартнаму і індустрыяльнаму цэнтру. Зялёнае аснаваньне сымбалізуе замчышча, вакол якога фармавалася паселішча, якое дало пачатак гораду. Сіні фон герба ўвасабляе сінь беларускіх азёр і рэк, красаваньне лёну, веліч і прыгажосьць беларускай прыроды. У абрамленьні герба выкарыстаны малюнак белага беларускага ручніка з арнамэнтам залатога колеру, сымбалізуючага гасьціннасьць. У верхняй частцы апраўленьня зьмешчаны надпіс золатам на беларускай мове "Маладзечна".

Сучасны герб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сучасны герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2000 году № 39.

У блакітным полі гішпанскага шчыта на срэбным воблаку Багародзіца ў залатой кароне, у блакітнай і залатой вопратцы і залатой мантыі з чырвоным падбоем. Багародзіца трымае белае покрыва ў руках.

  1. ^ [1]. З гісторыі герба Маладзечна // Рэгіянальная газета

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Сержан В., Миронов Н., Гербы белорусских городов на значках, Минск, 1991.
  • Рассадин С. Я., Михальчанко А. М., Гербы и флаги городов и районов Беларуси, Минск, 2005.