Маладэчанская вобласьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маладэчанская вобласьць
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус вобласьць у складзе саюзных рэспублік СССР[d]
Адміністрацыйны цэнтар Маладэчна
Дата ўтварэньня 4 сьнежня 1939
Дата скасаваньня 20 студзеня 1960
Плошча
  • 14 800 км²
Вышыня па-над узр. м.
 · сярэдняя вышыня

 158 м[1]
Месцазнаходжаньне
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Маладэчанская вобласьць — адміністрацыйная адзінка ў складзе БССР у 1944—1960 гадах. Узьнікла 20 верасьня 1944 году, калі ў Маладэчанскую была перайменаваная Вялейская вобласьць, а цэнтар вобласьці перанесены ў Маладэчна. Скасаваная 20 студзеня 1960 году, раёны перададзеныя ў Віцебскую (9 раёнаў), Гарадзенскую (4 раёны) і Менскую (7 раёнаў) вобласьці[2].

20 верасьня 1944 году ўключала наступныя раёны: Астравецкі, Ашмянскі, Валожынскі, Ільлянскі (скасаваны ў 1957), Іўеўскі, Крывіцкі, Куранецкі (у 1946 годзе перайменаваны ў Вялейскі), Маладэчанскі, Мядзельскі, Пастаўскі, Радашковіцкі, Смаргонскі, Сьвірскі (ліквідаваны ў 1959), Юрацішкаўскі[2].

У 1954 годзе далучаныя Браслаўскі, Відзаўскі, Глыбоцкі, Дзісенскі (ліквідаваны ў 1959), Докшыцкі, Дунілавіцкі, Мёрскі, Пліскі, Шаркоўшчынскі раёны ліквідаванай Полацкай вобласьці, Івянецкі раён ліквідаванай Баранавіцкай вобласьці, Іўеўскі раён перададзены Гарадзенскай вобласьці[2].

Грамады[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дзейнічала з 1949 па 1951 гг. грамада Саюз супольнай справы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]