Сакаўшчынскі сельсавет
Сакаўшчынскі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Сакаўшчына |
Дата ўтварэньня | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасаваньня | 28 траўня 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Са́каўшчынскі сельсаве́т — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Сакаўшчына.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Валожынскага раёну Баранавіцкай вобласьці. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Маладэчанскага раёну. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну.
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, вёскі Адамова, Барок, Запур’е, Каліварыя, Кібы, Клімы, Няровы, Савічы, Слайкоўшчына перададзеныя ў склад Вішнеўскага сельсавету; вёскі Баркі Нізавыя, Бомбалы, Буні, Вялец, Жураўцы, Замасьцяны, Кражына, Крыніца, Навасёлкі, Нямоні, Петрашунцы, Пруднікі, Сакаўшчына, Стайкі, Чартавічы і хутары Бартэніха, Падкаліна перададзеныя ў склад Валожынскага сельсавету[1].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 году — 13
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 335
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 176