Перайсьці да зьместу

Маладэчна (футбольны клюб)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маладэчна-2018
Поўная назва Футбольны клюб «Маладэчна-2013»
Заснаваны 1989
Горад Маладэчна, Беларусь
Стадыён Гарадзкі
Умяшчальнасьць: 4800
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая ліга
 · 2025 Найвышэйшая ліга, 16 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Афіцыйны сайт

«Маладэчна-2018» — футбольны клюб зь Беларусі, з гораду Маладэчна. Свае хатнія матчы ладзіць на Гарадзкім стадыёне, які здольны зьмясьціць 4800 гледачоў. Таксама зрэдку клюб гуляе на Школьным стадыёне ў Чысьці.

За польскім і савецкім часам

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Футбол у горадзе зьявіўся падчас існаваньня міжваеннай Польшчы, калі быў сфармаваны клюб «ВКС Маладэчна». За савецкім часам клюб некалькі разоў закладваўся і спыняў сваё існаваньне, выступаючы пад назвамі «Дынама», «Маладэчна», «Спартак», «Нарач», «Чырвоны сьцяг», «Хваля», «Селена», «Мэталіст», «Праца» і «Станкабудаўнік».

Клюб быў у чарговы раз створаны ў 1989 годзе пад назвай «Мэталюрг» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі Генадзя Карпенкі. «Мэталюрг» адразу выйшаў у наймацнейшы дывізыён чэмпіянату БССР, а ў 1991 годзе стаў апошнім пераможцам чэмпіянату і Кубка БССР.

Па здабыцьці незалежнасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У 1992—2003 гадах гуляў у найвышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000 году). У клюбе пачыналі кар’еру такія гульцы, як Аляксандар Вяжэвіч, Уладзімер Карыцька, браты Ўладзімер і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х празь фінансавыя праблемы клюб апусьціўся да другой лігі, дзе стаў займаць месца ў канцы табліцы. У сэзонах 2009—2011 гадоў каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэньне. У 2011 клюб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладэчна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсару. У 2012 праблемы зь фінансаваньнем прывялі да чарговага падзеньня ў ніжнюю частку табліцы. У 2013 годзе зноў зьмяніў назву на «Маладэчна-2013». У 2013 годзе ў клюбу зьявілася новая эмблема на беларускай мове[2], пры гэтым ад самага пачатку стварэньня было заяўлена, што эмблема клюбу будзе толькі на беларускай мове, да таго ж на эмблеме будзе ўказаны год заснаваньня — 1949[3].

«Маладэчна-ДЮСШ-4»

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Пасьля сэзону 2014 году клюб спыніў існаваньне, а з 2015 году ў другую лігу заявілася іншая маладэчанская каманда «Маладэчна-ДЮСШ-4»[4], якая фактычна ёсьць пераемніцай клюбу. У лютым 2015 году стала вядома, што «Маладэчна-ДЮСШ-4» будзе выступаць у другой лізе замест «Маладэчна-2013»[5]. Новая каманда стала выступаць значна больш пасьпяхова і адразу ачоліла табліцу групы А, дзе ў выніку перамагла. У фінальным этапе «Маладэчна-ДЮСШ-4» саступіла асноўным канкурэнтам і ня здолела выйсьці ў першую лігу, заняўшы чацьвертае месца. Перад сэзонам 2016 году «Маладэчна-ДЮСШ-4» мела мажлівасьць заявіцца ў першую лігу замест спыніўшых існаваньне камандаў, але адмовілася і працягнула выступы ў другой лізе. У сэзоне 2016 годзк клюб доўгі час рухаўся на трэцім месцы, якое забясьпечвала выхад у першую лігу, але ў двух апошніх турах атрымала паразу ад сваіх асноўных канкурэнтаў — «Клецку» і «Нёману-Агра» — і скончыла сэзон на пятым месцы. У сэзоне 2017 году маладэчанскі клюб стаў супрацоўнічаць з Андрэем Іваненкам, які раней працаваў з такімі клубамі, як «Рагачоў-МК» і «Крумкачы». Дзякуючы Іваненку каманду папоўніў шэраг гульцоў з досьведам выступаў у найвышэйшай лізе, былі арганізаваныя замежныя перадсэзонныя зборы і іншае. Аднак, у чэмпіянаце «Маладэчна-ДЮСШ-4» ня здолела адолець асноўных канкурэнтаў і заняла выніковае шостае месца. Па заканчэньні сэзону стала вядома, што маладэчанскі клюб спыняе супрацоўніцтва з Іваненкам.

У сэзоне 2018 году дружына ў асноўным складалася з маладэчанскіх футбалістаў, да якіх дадалася невялікая колькасьць запрошаных гульцоў, сярод якіх быў дасьведчаны Алег Страхановіч. Доўгі час «Маладэчна-ДЮСШ-4» займала апошні радок, а першая перамога была здабытая толькі ў 13-м туры. Аднак, пазьнейшыя посьпехі дазволілі камандзе ўзьняцца ў сярэдзіну табліцы і скончыць сэзон на 9 радку з 15 дружанаў. У сэзоне 2019 году каманда стала называцца «Маладэчна». Захаваўшы лідэраў, маладэчанскі клюб умацаваўся шэрагам новых гульоў, у тым ліку з досьведам выступаў у найвышэйшай лізе. Стаўшы адным з фаварытаў, маладэчанцы дзякуючы добра праведзенай другой палове сэзону стаў трэцім, што ў сувязі з спыненьнем існаваньня менскага «Тарпэда» давала права на выхад у першую лігу.

У пачатку 2020 году доўгі час заставалася адкрытым пытаньне аб удзеле «Маладэчна» ў першай лізе. У сувязі з тым, што права ўдзельнічаць у першай лізе таксама атрымаў і «Андэрдог» з Маладэчанскага раёну, у лютым зьявілася інфармацыя аб магчымым аб’яднаньні «Андэрдога» з «Маладэчнам», каб аб’яднаны клюб узяў удзел у першай лізе. Плянавалася, што бюджэт будзе фармавацца напалову з прыватнага капіталу ўласьнікаў «Андэрдога», аднак пазьней праз рознагалосьсяў «Андэрдог» увогуле зьняўся з роызыгрышаў беларускіх пяршынстваў, а «Маладэчна» заявілася ў другую лігу. Не зважаючы на дрэнны старт, «Маладэчна» зь цягам часам захапіла лідэрства ў сваёй групе і выйшла ў фінальны этап. У жніўні падчас пратэстаў у Беларусі быў знойдзены мёртвым фанат маладэчанскага клюбу Мікіта Крыўцоў[6]. У фінальным этапе другой лігі маладэчанская каманда заняла трэцяе месца і атрымала права на пераходныя матчы супраць шацілавіцкага «Хіміка» за месца ў першай лізе на наступны сэзон, але саступіла (0:0, 0:4) і засталася ў другой лізе.

У пачатку сэзона 2021 году фан-рух адмовіўся падтрымліваць «Маладэчна», пакуль у краіне працягваюцца палітычныя судовыя справы, зьбіцьцё і забойства людей за ўласныя меркаваньні[7]. Маладэчанскі клюб добра ўзмацніўся і здолеў перамагчы ў Менскім дывізіёне другой лігі, аднак у плэй-оф выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па пэнальці менскаму БДУ (0:0, 0:0, пэн. 1:4). У студзені 2022 году ў выніку недахопу камандаў для першай лігі АБФФ прапанавала «Маладэчна» месца ў другім дывізіёне[8]. У лютым 2022 году клуб падаў дакумэнты дзеля праходжаньня ліцэнзаваньня да ўдзелу ў першай лізе. «Маладэчна» стала серадняком турніру і завяршыла сэзон на 8 месцы з 13 клюбаў. Сэзон 2023 году «Маладэчна» таксама пераважна была ў сярэдзіне табліцы і фінішавала на 11-м месцы пры 17 удзельніках.

Папярэднія назвы

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  • 1989—1992: «Мэталюрг»
  • 1993—2000: «Маладэчна»
  • 2001—2003: «Маладэчна-2000»
  • 2004—2010: «Маладэчна»
  • 2011—2012: «Забудова»
  • 2013—2014: «Маладэчна-2013»
  • 2015—2018: «Маладэчна-ДЮСШ-4»
  • з 2019: «Маладэчна-2018»
Актуальны на 3 верасьня 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Беларусі Бр Даніла Трацяк Edit this on Wikidata 2004
5 Сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Русакоў (ар. Дынама Мн) 2007
7 Сьцяг Беларусі ПА Багдан Леўчанка Edit this on Wikidata (ар. Нёман) 2007
8 Сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Велісевіч 1995
9 Сьцяг Расеі Нап Ягор Шмараў Edit this on Wikidata 2003
10 Сьцяг Беларусі ПА Дзьмітры Ваўкавец Edit this on Wikidata (ар. Дынама Бр) 2006
11 Сьцяг Беларусі Аб Аляксандар Варановіч Edit this on Wikidata 2005
12 Сьцяг Беларусі Аб Дзяніс Гружэўскі 2000
14 Сьцяг Беларусі Аб Ільля Коваль Edit this on Wikidata 1998
15 Сьцяг Беларусі Аб Андрэй Альшанік 1999
17 Сьцяг Беларусі Аб Уладзіслаў Белашэвіч Edit this on Wikidata 2001
18 Сьцяг Беларусі Аб Аляксей Петрусевіч 1996
19 Сьцяг Беларусі ПА Аляксандар Бакіноўскі 2002
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 Сьцяг Беларусі Нап Павал Кляньё 1999
21 Сьцяг Беларусі Аб Мацьвей Сакалоўскі (ар. Тарп.-БелАЗ) 2006
22 Сьцяг Беларусі ПА Станіслаў Атрашкевіч 2002
23 Сьцяг Беларусі Нап Аляксандар Катляроў 1993
24 Сьцяг Беларусі Аб Карэн Вартанян 2007
27 Сьцяг Расеі Нап Аляксандар Шлёнкін Edit this on Wikidata 2000
29 Сьцяг Беларусі ПА Цімур Дубовік (ар. Дынама Мн) 2005
33 Сьцяг Беларусі Бр Алег Дзіва 2005
49 Сьцяг Беларусі Нап Іван Чарных (ар. БАТЭ) 2004
55 Сьцяг Беларусі ПА Ягор Імеракоў Edit this on Wikidata 2002
77 Сьцяг Беларусі ПА Арсень Юшкевіч Edit this on Wikidata 2007
78 Сьцяг Расеі ПА Фёдар Салавей 2003
91 Сьцяг Беларусі Нап Цімур Мамедаў 2005

Чэмпіянат БССР

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт
1989Другая1 22154353–1934
1990Першая430176744–2640
1991Першая128177468–2441

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сэзон Ліга Месца Г В Н П РМ Пкт Кубак
1992Першая91555511–12151/2
1992—1993Першая13327101534–40241/4
1993—1994Першая9301011935–31311/2
1994—1995Першая4301211748–30351/4
1995Першая51581633–19251/4
1996Першая8301181142–33411/8
1997Першая1330791428–44301/4
1998Найвышэйшая1428442021–51161/4
1999Найвышэйшая16 30252321–71111/8
2000Першая1 30235276–16741/32
2001Найвышэйшая1026851323–47291/8
2002Найвышэйшая1326332023–59131/8
2003Найвышэйшая16 30372019–52161/8
2004Першая1330941727–54311/16
2005Другая1226531821–54181/32
2006Другая1632552233–71201/32
2007Другая1430741928–71251/32
2008Другая8301110955–43431/32
2009Другая326153855–31481/16
2010Другая4341761169–52571/16
2011Другая430177658–38581/32
2012Другая15361222245–86381/32
2013Другая1024641432–51221/64
2014Другая16241011347–46311/32
2015Другая426155655–23501/32
2016Другая524134760–22431/32
2017Другая626136770–37451/16
2018Другая928871346–64311/32
2019Другая328221591–26671/32
2020Другая — група А120153259–18481/64
Другая — за 1—6 месца31041515–20
2021Другая — Менскі (поўнач)118170199–12511/16
Другая — плэй-оф9—16 20200–0
2022Першая82478930–45291/16
2023Першая11321181351–56291/16
2024Першая1 34237462–26761/16
2025Найвышэйшая16 30322519–63111/8

Галоўныя трэнэры

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]