Мурманск
| Мурманск лац. Murmansk | |||||
| Населены пункт | |||||
Па гадзіньнікавай стрэлцы зь верхняга левага кута: мэмарыял «Абаронцам Савецкага Запаляр'я ў гады Вялікай Айчыннай вайны», сквэр на плошчы Пяць кутоў і гатэльна-дзелавы цэнтар «Арктыка», мэмарыял «Маракам, якія загінулі ў мірны час», панарама Мурманска з заходняга берага Кольскай затокі, атамны ледакол «Ленін» | |||||
| |||||
| Краіна | Расея | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Мурманская вобласьць | ||||
| Унутраны падзел | 3 акругі: Ленінская, Кастрычніцкая і Першамайская | ||||
| Дата заснаваньня | 4 кастрычніка 1916 | ||||
| Горад з | 1916 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Q135431138? | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 51 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 68°58′ пн. ш. 33°05′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 287 847 чал. | ||||
| Этнахаронімы | мурманчане | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 8152 | ||||
| Паштовы індэкс | 183000 | ||||
| Нумарны знак | 51 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | citymurmansk.ru (рас.) | ||||
| Мурманск на мапе Расеі Мурманск | |||||
Му́рманск (па-расейску: Мурманск) — горад у Расеі, цэнтар Мурманскай вобласьці, з 1985 году — горад-герой. Насельніцтва — 287 847 жыхароў (на 2020 год), гэта пакуль што найбуйнейшы горад у сьвеце на поўнач ад палярнага кругу. Адлегласьць ад Масквы 1967 км[2]. Мурманск — вялікі порт на ўзьбярэжжы Баранцава мора, зімою не замярзае. Чыгуначная станцыя, аэрапорт. Праз горад праходзіць фэдэральная аўтамагістраль «Кола» (Санкт-Пецярбург — Петразаводзк — Мурманск — Барысаглебскі/мяжа з Нарвэгіяй)[3]. Ад 1962 году ў Мурманску дзейнічаюць тралейбусы[4].
Рыбная і рыбапепапрацоўчая прамысловасьць, суднабудаваньне і суднарамонт, будаўнічых матэрыялаў. Тралавы, селядцовы і прыёмна-транспартны флёты. Мурманск — першы пункт Паўночнага марскога шляху. База ледакольнага, у тым ліку атамнага флёту. У горадзе разьмешчаныя тры ВНУ. Абласны драматычны тэатр, абласная філярмонія[5]. Краязнаўчы, ваенна-марскі і мастацкі музэй. Каля Мурманска — ваенна-марская база Гаджыева[6].
У горадзе знаходзіцца аддзяленьне беларускай амбасады.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Заснаваны 21 верасьня 1916 году ў сувязі з стварэньнем марскога порту ў Кольскім заліве. У сакавіку 1918 — лютым 1920 году быў акупаваны войскамі Антанты і белагвардзейцамі. 7 сакавіка 1920 году ў Мурманск увайшлі часткі Чырвонай Арміі. З 1921 году — цэнтар Мурманскай губэрні, з 1927 году — Мурманскай акругі Ленінградзкай вобласьці, з 1938 году абласны цэнтар. У час Вялікай Айчыннай вайны Мурманскі порт сыграў вялікую ролю ў забесьпячэньні СССР і арміі, бо празь яго ішлі грузы, якія паступалі з краінаў-хаўрусьніц па барацьбе з нацысцкай Нямеччынай.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Галоўныя галіны прамысловасьці — рыбная і рыбаперапрацоўчая, суднарамонтная, вытворчасьць будматэрыялаў.
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Яўген Белаенка (1947—2006), беларускі траўматоляг-вынаходнік і акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Алена Беркава
- Сяргей Курохін, расейскі музы́ка
- Аляксандар Сурыкаў, расейскі дзяржаўны дзеяч
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Горад | дата падпісаньня пагадненьня |
|---|---|
| Рованіемі | 23 красавіка 1962 |
| Люлеа | 26 сакавіка 1972 |
| Трумсё | 10 ліпеня 1972 |
| Вадсё | 30 красавіка 1973 |
| Джэксанвіль | 14 ліпеня 1975 |
| Гронінген | 20 чэрвеня 1989 |
| Шчэцін | 8 красавіка 1993 |
| Акюрэйры | 14 кастрычіка 1994 |
| Аланья | 17 лютага 2014 |
| Менск | 21 жніўня 2014 |
| Харбін | 9 верасьня 2016 |
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Паказьнік | Сту | Лют | Сак | Кра | Тра | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сьн | |
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Сярэдні максымум t, °C | −7,4 | −7,6 | −3,2 | 1,6 | 6,8 | 13,6 | 16,9 | 14,7 | 9,2 | 2,8 | −2,4 | −5,7 | |
| Сярэдняя t, °C | −10,6 | −10,7 | −6,3 | −1,5 | 3,7 | 9,6 | 12,9 | 11,4 | 6,8 | 1,1 | −4,8 | −8,7 | |
| Сярэдні мінімум t, °C | −13,8 | −13,8 | −9,3 | −4,5 | 0,6 | 5,7 | 9 | 8,2 | 4,5 | −0,6 | −7,1 | −11,6 | |
| Норма ападкаў, мм | 31 | 22 | 19 | 22 | 30 | 54 | 61 | 63 | 53 | 46 | 43 | 37 | |
| Крыніца: Климат: Мурманск // Climate-Data.org | |||||||||||||
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://ria.ru/20161004/1478373125.html
- ↑ Паспорт города Мурманска (рас.) Праверана 1 чэрвеня 2020 г.
- ↑ Воронин А. В., Никонов С. А. МУРМАНСК // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://web.archive.org/web/20200205211428/https://bigenc.ru/geography/text/2238708 Дата обращения: 01.06.2020
- ↑ АО «Электротранспорт города Мурманска» (рас.) Праверана 1 чэрвеня 2020 г.
- ↑ Культура (рас.). Администрация города Мурманска - официальный сайт. Праверана 1 чэрвеня 2020 г.
- ↑ Мурманск // БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 34
- ↑ Международное и межмуниципальное сотрудничество (рас.). Администрация города Мурманска - официальный сайт. Праверана 1 чэрвеня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мурманск — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў