Гданьск
Гданьск | |||||
польск. Gdańsk | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | мерк. 997[1] | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Мэр: | Аляксандра Дулькевіч[d] | ||||
Плошча: | 262 км² | ||||
Вышыня: | 11 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2014) | |||||
колькасьць: | 462 454 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1765,09 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +48 58 | ||||
Паштовыя індэксы: | ад 80-008 да 80-958 | ||||
Нумарны знак: | GD | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 54°20′53.8465″ пн. ш. 18°39′14.4839″ у. д. / 54.348290694° пн. ш. 18.654023306° у. д.Каардынаты: 54°20′53.8465″ пн. ш. 18°39′14.4839″ у. д. / 54.348290694° пн. ш. 18.654023306° у. д. | ||||
Гданьск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
https://www.gdansk.pl/ |
Гданьск, Ґданьск (па-нямецку: Danzig, па-польску: Gdańsk, па-кашубску: Gduńsk, з 1308 па 1466, і з 1793 па 1945 год — Данцыг) — горад у паўночнай Польшчы, каля 500 000 жыхароў. Разам з суседнімі Сопатам і Гдыняй утварае канурбацыю Труймяста, то бок патройны горад, з агульным насельніцтвам каля мільёну чалавек. Гданьск — буйны порт на Балтыйскім моры, цэнтар прамысловасьці, у прыватнасьці нафтахімічнай і машынабудаваньня (разьвітыя суднабудаваньне і суднарамонт).
Кароткая гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гданьск упершыню згадваецца ў летапісах ў 997 годзе ў сувязі зь місіяй сьвятога Адальбэрта (Войцэха) у Прусію. Аднак паводле зьвестак археалягічных раскопак, паселішча на месцы Гданьску існавала ўжо ў пятым стагодзьдзі.
- 14 лістапада 1308 году Гданьск быў захоплены рыцарамі Тэўтонскага ордэна і быў далучаны да Прусіі. Горад быў пераназваны ў Данцыг.
- У 1466 годзе, пасьля сканчэньня Трынаццацігадовай вайны Тэўтонскага ордэна з Польшчай, падчас якой Ордэн пацярпеў паразу, Гданьск быў узьяднаны з Польшчай і яму быў вернуты яго першапачатковы назоў.
- Аднак у 1793 годзе, у выніку падзелу Рэчы Паспалітай, Гданьск дастаўся Прусіі і зноўку стаў Данцыгам.
- Пасьля Першай сусьветнай вайны Гданьск атрымаў статут вольнага гораду і знаходзіўся пад кіраваньнем Лігі Нацыяў. Большую частку насельніцтва гораду складалі немцы, але палякі мелі права на свае ўласныя ўстановы, напрыклад, школы, бібліятэкі і г. д.
Другая сусьветная вайна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1 верасьня 1939 году ў Гданьску фактычна пачалася Другая сусьветная вайна. Нямецкімі войскамі былі атакаваныя Польская пошта і невялікі польскі гарнізон у форце Вэстэрплятэ.
На працягу некалькіх гадзін Польскую пошту абаранялі некалькі дзясяткаў польскіх патрыётаў, узброеных у асноўным спартовай і паляўнічай зброяй. Форт Вэстэрплятэ быў абстраляны караблямі нямецкага ВМФ. На наступны ж дзень Гданьск увайшоў у склад Усходняй Прусіі як Данцыг.
Падчас бамбаваньня і штурму савецкімі войскамі горад быў вельмі моцна разбураны, у цэнтры разбурэньні дасягалі 70—80%.
Пасьля вайны, на рашэньне Патсдамскай канфэрэнцыі Ўсходняя Прусія была ліквідаваная. Яе паўночная частка, прыкладна 2/3 агульнай тэрыторыі, у тым ліку і Гданьск, была перададзеная Польшчы. Нямецкае насельніцтва было дэпартаванае.
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напрыканцы 1980-х гадоў у Гданьску паўстаў незалежны прафсаюз суднабудаўнікоў «Салідарнасьць», на чале якога ўстаў зваршчык з гданьскай суднавэрфі Лех Валэнса. Дзейнасьць гэтага прафсаюзу стала адным з фактараў распаду сацыялістычнай сыстэмы. Пасьля Лех Валэнса стаў прэзыдэнтам Польшчы.
Адразу жа пасьля вайны, ужо напрыканцы 1940-х гадоў, нягледзячы на значныя эканамічныя цяжкасьці, у Гданьску пачалося аднаўленьне старога гораду.
Гэты працэс не завершаны дагэтуль, хоць вялікая частка прац ужо выкананая. У асноўным не адноўленымі застаюцца руіны зерневых сьвіранаў на высьпе Складоў і высьпе Алавянка. У цэлым жа стары горад адноўлены амаль поўнасьцю.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стары горад уяўляе сабою архітэктурны комплекс XIII—XVIII стагодзьдзяў. Асноўныя славутасьці:
- Базыліка Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, другі паводле велічыні ў Эўропе (пасьля Кёльнскага сабору) і ў той жа час самы вялікі цагляны храм у Эўропе. Ён быў пабудаваны ў XIII—XVI стагодзьдзях у строгім гатычным стылі.
- Каралеўскі гасьцінец — парадны ўезд у горад, які пачынаецца ў комплексу гарадзкіх брамаў (Высокая брама, Ліхадзейская брама і Залатая брама), далей гасьцінец ідзе па вуліцы Длугай (Доўгай) і сканчаецца на пляцы Длугі Тарг (Доўгі Рынак).
- На Длугім Таргу знаходзяцца шматлікія помнікі эпохі Рэнэсансу:
- гарадзкая ратуша,
- двор Артуса,
- фантан Нэптуна,
- Залаты Дом,
- Зялёная брама.
У Гданьску разьмешчаныя шматлікія музэі, у тым ліку галерэя жывапісу. Цікавы археалягічны музэй, разьмешчаны ў гістарычным цэнтры гораду. Там жа разьмешчаны гданьскі Марскі музэй. Да марскога музэю належыць таксама і Жураў — будынак XV стагодзьдзя, які спалучаў у сабе некалькі функцыяў — гарадзкой брамы, абарончай вежы і партовага крану. Да пачатку дваццатага стагодзьдзя Жураў быў найвялікшым партовым кранам Эўропы. Яго таксама выкарыстоўвалі дзеля ўсталёўкі шчоглаў на караблі.
У прыгарадзе Гданьску разьмешчаны заапарк.
Ураджэнцы Гданьску
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Павал Адамовіч, польскі палітык, былы мэр Гданьску
- Габрыель Фарэнгейт, фізык, вынаходца аднайменнай шкалы тэмпэратур
- Ян Гэвэліюс, півавар і астраном
- Артур Шапэнгаўэр, філёзаф
- Гюнтэр Грас, пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі (1999)
Фатаздымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Фантан Нэптуна
-
Двор Артуса
-
Касьцёл Сьвятой Панны Марыі
-
Ратуша
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Deutsche Nationalbibliothek Record #4011039-4 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.