Перайсьці да зьместу

Аляксандар Куган

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аляксандар Куган
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 26 траўня 1991(1991-05-26)[1] (33 гады)
Рост 189 см
Вага 83 кг[2]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Шайблінгкірхэн-Варт[d]
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2013 Дынама Менск 12 (0)
2012 Бяроза-2010 11 (4)
2013 Дняпро Магілёў 16 (2)
2014—2015 Дняпро Магілёў 46 (5)
2016 Слуцак 15 (1)
2017 Утэніс Уцяна 13 (1)
2017 Тарпэда Менск 15 (6)
2018—2023 Маўэрвэрк[d] 101 (7)
2023—4 Шайблінгкірхэн-Варт[d] 15 (1)
Зборныя
2008—2009 Беларусь (да 19)[d] 4 (0)
2010—2012 Беларусь (да 21) 15 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
11 лістапада 2023.

Алякса́ндар Ку́ган (нар. 26 траўня 1991 году) — беларускі футбаліст, паўабаронца аўстрыйскага клюбу «Шайблінгкірхэн-Варт».

Выхаванец менскага «Дынама». З 2008 году гуляў за клюбны дубль, а з 2010 году пачаў прабівацца ў асноўны склад. У жніўні 2012 году быў аддадзены ў арэнду да канца сэзону ў клюб «Бяроза-2010»[3].

У студзені 2013 году быў аддадзены ў арэнду магілёўскаму «Дняпро» да канца сэзону[4]. Спачатку не трапляў у асноўны склад і толькі выходзіў на замену, а ў чэрвені 2013 году замацаваўся ў пачатковым складзе. У верасьні 2013 году атрымаў траўму і выбыў да канца сэзону. Тым ня менш, у сакавіку 2014 году «Дняпро» выкупіў Кугана ў менскага «Дынама»[5]. Паводле некаторых зьвестках, сума трансфэру склала 10 тысяч даляраў[6]. Сэзон 2014 году распачаў у якасьці асноўнага апорнага паўабаронцы, але пазьней праз траўму страціў месца ў асноўным складзе і зьяўляўся на полі эпізадычна. У сэзоне 2015 году выступаў за «Дняпро» ў Першай лізе, быў трывалым гульцом першай каманды. У лютым 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў Магілёў[7].

У лютым 2016 году падпісаў кантракт з «Слуцкам»[8]. У сакавіку 2017 году перайшоў у летувіскі клюб «Утэніс»[9]. У «Слуцку» ня здолеў замацавацца і звычайна выходзіў на замену. У сьнежні 2016 году пакінуў слуцкі клюб[10]. У сакавіку 2017 году стаў гульцом летувіскага клюбу «Утэніс»[11], дзе трывала гуляў у асноўным складзе. Аднак, у ліпені вярнуўся на радзіму і падпісаў кантракт зь менскім «Тарпэда»[12].

У студзені 2018 году перайшоў у аўстрыйскі клюб трэцяга дывізіёну «Карабах»[13], які ў чэрвені 2018 году быў перайменаваны ў «Маўэрвэрк». У 2023 годзе перашоў у клюб «Шайблінгкірхэн-Варт», які паводле вынікаў сэзону 2022—2023 гадоў вылецеў у Нацыянальную лігу Ніжняй Аўстрыі (Д4).

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Дняпро Магілёў 2015 Першая ліга 29 4
Слуцак 2016 Найвышэйшая ліга 15 1
Тарпэда Менск 2017 Першая ліга 15 6
  1. ^ а б в Aleksandr Kugan // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б https://teams.by/alexandr-kugan/player-83/
  3. ^ Куган отдан в аренду «Березе-2010»(недаступная спасылка) (рас.)
  4. ^ Лисовой подписал двухлетний контракт с «Днепром», Куган арендован на сезон(недаступная спасылка) (рас.)
  5. ^ Минское «Динамо» подписало Удоджи. Куган перешел в «Днепр», Луцевич — в «Березу-2010» (рас.)
  6. ^ Минское «Динамо» объявило о переходе Кугана в «Днепр», а Луцевича – в «Березу» (рас.)
  7. ^ Куган и Александр Ленцевич покинули «Днепр» (рас.)
  8. ^ «Слуцк» подписал контракт с Александром Куганом (рас.)
  9. ^ Экс-хавбек «Слуцка» Куган продолжит карьеру в «Утенисе» (рас.)
  10. ^ Алисейко, Глебко, Перепечко и Куган расторгли контракты со "Слуцком" (рас.)
  11. ^ Экс-хавбек "Слуцка" Куган продолжит карьеру в "Утенисе" (рас.)
  12. ^ Александр Куган перешел в минское «Торпедо» (рас.)
  13. ^ Александр Куган перешел в австрийский клуб (рас.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]