Осьлё
| Осьлё нарв. Oslo | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| |||||
| Краіна | Нарвэгія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Эстлян | ||||
| Першыя згадкі | 1048 | ||||
| Дата заснаваньня | 1048 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Кіраўнік адміністрацыі | Eirik Lae Solberg[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 454 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 23 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 59°57′ пн. ш. 10°45′ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 629 313 чал. (2013) | ||||
| Этнахаронімы | osloenser[1], osloensar[1], Oslano, Oslovien[2], Oslovienne[2] і Osloër[3] | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 0001–1299 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | oslo.kommune.no | ||||
| Афіцыйная праграма | Oslo - Official City App[d] | ||||
| Осьлё на мапе Нарвэгіі Осьлё | |||||

О́сьлё (па-нарвэску: Oslo) — сталіца і набуйнейшы горад Нарвэгіі. Осьлё зьяўляецца эканамічны і ўрадавым цэнтрам краіны. Ён таксама зьяўляецца цэнтрам нарвэскага гандлю, банкаўскай справы, прамысловасьці і суднаходзтва, важным цэнтрам марской прамысловасьці і марскога гандлю ў Эўропе. У месцы базуюцца офісы шматлікіх кампаніяў, якія ўваходзяць у марскі сэктар, а некаторыя зь якіх адносяцца да ліку найбуйнейшых у сьвеце суднаходных кампаніяў, суднавых брокераў і марскіх страхавых брокераў.
Па стане на студзень 2014 году горад мае насельніцтва ў 634 000 чалавек[4]. Насельніцтва ў цяперашні час павялічваецца рэкорднымі тэмпамі, што робіць яго адным з самым хуткарослых буйных местаў у Эўропе[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паводле скандынаўскіх сагаў, Осьлё быў заснаваны каля 1049 году каролём Гаральдам III Сыгурдсанам[6]. Апошнія археалягічныя дасьледаваньні выявілі хрысьціянскія пахаваньні, якія могуць быць датаваныя да 1000 году, што сьведчыць аб існаваньні папярэдняга гарадзкога паселішча.
Места стала сталіцай пачынаючы з панаваньня караля Гокана V Магнусана (1299—1319), першы кароль які стала пачаў жыць у горадзе. Ён таксама пачаў будаўніцтва замку Акерсхус. Праз стагодзьдзе пасьля гэтага Нарвэгія пачала слабець у выніку асабістай вуніі з Даніяй, і роля Осьлё зводзілася да правінцыйнага адміністрацыйнага цэнтру, у той час як агульны манарх пражываў у Капэнгагене. Той факт, што ўнівэрсытэт Осьлё быў заснаваны толькі ў 1811 годзе вырабіў нэгатыўны ўплыў на разьвіцьцё краіны.
Осьлё быў разбураны некалькі разоў у выніку пажару, і пасьля чатырнаццатага падобнага бедзтва ў 1624 годзе, кароль Крыстыян IV замовіў перабудаваць горад на новым месцы, праз заліў, побач з замакам Акерсхус. Новае паселішча атрымала назоў Хрыстыянія. У 1814 годзе Хрыстыянія стала сапраўднай сталіцай калі зьвяз з Даніяй быў ануляваны.
Шматлікія славутасьці былі пабудаваныя ў горадзе ў XIX стагодзьдзі, у тым ліку Каралеўскі палац (1825—1848), будынак Стортынгу (1861—1866), унівэрсытэт, нацыянальны тэатар і фондавая біржа. Сярод сусьветна вядомых мастакоў, якія жылі тут у гэты пэрыяд варта адзначыць Гэнрыка Ібсэна й Кнута Гамсуна, апошні зь іх быў ганараваны Нобэлеўскай прэміяй па літаратуры. У 1850 годзе Хрыстыянія апярэдзіла Бэрген і стала самым густанаселеным горадам у краіне. У 1877 годзе горад быў перайменаваны ў Крыстыянія. Арыгінальная назва Осьлё была адноўлена ў 1925 годзе[7].
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Осьлё займае тэрыторыю на самым паўночным канцы Осьлёф’ёрду. На процілеглым узьбярэжжы маецца яшчэ адзін ф’ёрд, ва ўсіх астатніх кірунках Осьлё акружаны зялёнымі ўзгоркамі й гарамі. У межах гораду маецца 40 выспаў, найбуйнейшай зь якіх зьяўляецца Мальмёя, ейная плошча складае 0,56 км². У Осьлё маецца 343 азёры, найбуйнейшым зь якіх Марыдальсванэ (плошча 3,91 км²). Яно зьяўляецца асноўнай крыніцай пітной вады для большай часткі гораду.
Хоць Усходняя Нарвэгія мае шэраг рэк, ніводная зь іх не ўпадае ў акіян праз Осьлё. Замест гэтага ў горадзе маюцца дзьве малыя рэчкі, Акерсэльва й Альна. Вадаспады Акерсэльвы выкарыстоўваліся як крыніцца энэргіі для першай сучаснай прамысловасьці Нарвэгіі ў 1840 годзе да канца стагодзьдзя. Рака стала сымбалем стабільнага й пасьлядоўнага эканамічнага й сацыяльнага ўзрушэньня Осьлё.
Не зважаючы на тое, што насельніцтва гораду мае даволі малую колькасьць ў параўнаньні з большасьцю эўрапейскіх сталіцаў, Осьлё займае незвычайна вялікую тэрыторыю, зь якой дзьве траціны складаюць ахоўныя тэрыторыі лясоў, пагоркаў і азёраў. Ягоныя межы ахопліваюць многія паркі й адкрытыя пляцоўкі, надаючы гораду прасторны і зялёны выгляд.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Наогул умераны, розьніцы ў тэмпэратуры ўлетку і ўзімку не асабліва вялікія; сярэдняя гадавая тэмпэратура дасягае +5,3 °C, сярэдняя тэмпэратура ліпеня — +16,6 °C, сярэдняя тэмпэратура студзеня −5,8 °C. Колькасьць атмасфэрных ападкаў даволі значная; сярэдняя колькасьць дажджу ў год — 671 мм.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 http://www.sprakradet.no/sprakhjelp/Skriverad/navn-pa-steder-og-personer/Innbyggjarnamn/
- 1 2 http://cnig.gouv.fr/wp-content/uploads/2020/02/CNT-PVM_r%C3%A9vis%C3%A9_2020-01-27-1.pdf
- ↑ https://vrttaal.net/taaladvies-taalkwestie/oslo
- ↑ Statistics Norway. SSB.no
- ↑ Oslo europamester i vekst — Nyheter — Oslo. Aftenposten.no.
- ↑ Inside Oslo : Inside. TripAdvisor.
- ↑ Bård Alsvik. Oslo kommune byarkivet. Oslo Kommune