Ян Станіслаў Сапега
![]() Ян Станіслаў Сапега | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1589 |
Памёр | 10 красавіка 1635 |
Род | Сапегі |
Бацькі | Леў Сапега Даратэя Фірлей |
Дзейнасьць | вайсковец |
Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладэчна — 10 красавіка 1635, Ляхавічы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1611—1617), маршалак надворны літоўскі (1617—1621) і вялікі літоўскі (з 1621)[1].
Быў старостам слонімскім (1605).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», старэйшы сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збараскіх). Меў братоў Крыштапа Міхала і Казімера Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу, Вюрцбурскім, Падуанскім, Балёнскім унівэрсытэтах[2].
Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швэцыі (з 1625), дзе аднак ня выявіў вайсковага майстэрства.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1612—1613 гадох выконваў дыпляматычныя даручэньні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 годзе знаходзіўся пры імпэратарскім двары ў Вене.
Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схалястыка з Хадкевічаў, другой — Грызэльда з Вадынскіх
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 548.
- ^ Грыкевіч А. Сапегі // ЭГБ. — Менск: 2001 Т. 6. Кн. 1.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8