Дынама-Маладэчна
Дынама-Маладэчна | |
Заснаваны | 2014 |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Маладэчна, Беларусь |
Арэна | Спартова-забаўляльны цэнтар |
Зьмяшчальнасьць | 2200 |
Галоўны трэнэр | Дзьмітры Краўчанка |
Чэмпіянат | Беларуская экстраліга |
Зьвязаныя клюбы | Дынама Менск |
Колеры | |
Клюбныя колеры |
«Дынама-Маладэчна» — беларуская каманда па хакеі з шайбай з Маладэчна. Выступае ў Беларускай хакейнай лізе[1][2]. Заснаваны ў 2014 годзе, фарм-клюб «Дынама Менск»[3], які выступае ў Кантынэнтальнай хакейнай лізе. Плянуецца, што за «Дынама-Маладэчна» будуць выступаць хакеісты ва ўзросьце ад 21 да 23 гадоў[4].
Бюджэт маладэчанскага хакейнага клюбу складзе каля 2 млн даляраў (18—20 млрд бел. рублёў)[5][6][7]. Зарплатны столь складзе 25 тыс. даляраў[8].
Трэнэрскі штаб[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Галоўны трэнэр: Дзьмітры Краўчанка[9]
- Старэйшы трэнэр: Дзьмітры Мельнік
- Трэнэры: Аляксей Гіро, Сяргей Шабанаў, Павал Мікульчык
Арэна[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Хатнія матчы АЧБ «Дынама-Маладэчна» праводзіць у спартова-забаўляльным цэнтры г. Маладэчна. Спартовы цэнтар быў пабудаваны ў 2011 годзе, апроч спартова-відовішчнай арэны ёмістасьцю 2200 гледачоў у яго склад уваходзяць тэнісныя корты, басэйн і аквапарк, боўлінг, саўна й шматлікае іншае. Урачыстае адкрыцьцё хакейнай арэны адбылося 10 лістапада 2011 году. На базе новага цэнтру адкрыта дзіцяча-юнацкая спартовая школа «Алімпік-2011».
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ КХЛ. Минское «Динамо» объявило о заявке своего нового фарм-клуба из Молодечно в экстралигу
- ^ «ДИНАМО-МОЛОДЕЧНО» – В ЭКСТРАЛИГЕ СЕЗОНА 2014/2015
- ^ КХЛ. Новая команда в Молодечно, которую возглавит Кравченко, станет фарм-клубом минского «Динамо»
- ^ Павел Зубов: «Тревожит, что «Динамо-Молодечно» сейчас будет набирать всех лучших молодых хоккеистов»
- ^ Бюджет «Динамо-Молодечно» составит 18-20 млрд рублей.
- ^ На создание хоккейной команды «Динамо-Молодечно» планируют израсходовать 20 миллиардов рублей(недаступная спасылка)
- ^ Создание хоккейной команды «Динамо-Молодечно» обойдется в 20 миллиардов рублей
- ^ Владимир Бережков: «Зарплатный потолок в Молодечно не будет превышать 25 тысяч долларов»
- ^ Кравченко официально возглавил «Динамо-Молодечно»
|