Смаргонскі раён
Смаргонскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Гарадзенская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Смаргонь |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1940 |
Кіраўнік | Генадзь Харужык[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 51 930[2] |
Шчыльнасьць | 35 чал./км² |
Плошча | 1487,5[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 149 м[4] |
Месцазнаходжаньне Смаргонскага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC +3 |
Тэлефонны код | +375-15-92 |
Паштовыя індэксы | 231 0хх |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Смарго́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным усходзе Гарадзенскай вобласьці Беларусі. Плошча раёну складае 1,5 тыс. км². Насельніцтва на 2018 год — 51 930 чалавек[2]. Адміністрацыйны цэнтар — места Смаргонь.
Смаргонскі раён мяжуе з Ашмянскім і Астравецкім раёнамі Гарадзенскай вобласьці, Валожынскім, Вялейскім і Маладэчанскім раёнамі Менскай вобласьці.
Раён выцягнуты з поўначы на поўдзень на 67 км і з захаду на ўсход на 35 км. Найвялікшая працягласьць тэрыторыі раёну — з паўднёвага захаду на паўночны ўсход — 68 км.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Утвораны 15 студзеня 1940 году ў складзе Вялейскай вобласьці, у верасьні 1944 году раён увайшоў у склад Маладэчанскай вобласьці, з 20 студзеня 1960 году — у складзе Гарадзенскай вобласьці.
У 1985 годзе места Смаргонь было вылучанае ў асобную адміністрацыйную адзінку абласнога падпарадкаваньня. 5 лістапада 1996 году Смаргонскі раён і места Смаргонь былі аб’яднаныя ў адну адміністрацыйную адзінку раённага падпарадкаваньня.[5]
Прырода
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Значная частка раёну занятая Нарачанска-Вялейскай нізінай, на поўдні — частка Ашмянскага ўзвышша. Пераважаюць вышыні 140—200 м. Каля 30% тэрыторыі раёну разьмешчаныя вышэй за 200 м над узроўнем мора, максымальны пункт — 320 м (гара Мілідаўская), мінімальны — 121 м — разьмешчаны на поўначы раёну.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі раёну разьмешчаны паклады торфу, пяскова-жвіровага матэрыялу, пяскоў, глінаў і суглінак для грубай керамікі, бузаў.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат умерана кантынэнтальны. Сярэдняя тэмпэратура студзеня −6,3 °С, ліпеня 17 °С. Сярэднярочная колькасьць ападкаў складае 645 мм. Працягласьць вэгетацыйнага пэрыяду 189 дзён.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Усе рэкі і вадаёмы на тэрыторыі раёну належаць басэйну ракі Нёман, а ў яго складзе — да басэйну Балтыйскага мора. Найбуйнейшая рака — Вяльля з прытокамі Ашмянка, Оксна. Найвялікшыя азёры ў раёне — Сьвірскае і Вішнеўскае.
Расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лясы (38% тэрыторыі раёну) пераважна хваёвыя, яловыя, бярозавыя. Балоты займаюць 3,8% тэрыторыі раёну. На тэрыторыі раёну знаходзіцца частка нацыянальнага парку Нарачанскі, біялягічны заказьнік дзяржаўнага значэньня Дубатоўскае.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 55 296 чалавек[6] (перапіс); 2016 год — 52 608 чалавек[7]; 2017 год — 52 166 чалавек[8]; 2018 год — 51 930 чалавек[2]
Нацыянальны склад насельніцтва паводле перапісу 2009 году[9]:
У Смаргонскім раёне зарэгістраваныя і дзейнічаюць 21 рэлігійная суполка пяці канфэсіяў: 9 рымска-каталіцкіх; 9 праваслаўных; 1 Сьведак Еговы; 1 Хрысьціянаў Веры Эвангельскай; 1 Эвангельскіх Хрысьціянаў-баптыстаў.[10]
Адукацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сыстэме адукацыі функцыянуе 57 установаў. Атрыманьне агульнай сярэдняй адукацыі забясьпечваюць 34 установы. Сярод іх спэцыялізаваныя ўстановы і ўстановы новага тыпу. Пасьпяховай рэалізацыі творчых здольнасьцяў дзяцей і навучэнскай моладзі, адаптацыі да навакольнага соцыюму садзейнічаюць установы адукацыі «Смаргонскі раённы цэнтар творчасьці дзяцей і моладзі», «Міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат», « Смаргонская дзіцячая юнацкая спартовая школа алімпійскага рэзэрву». Для наданьня своечасовай карэкцыйна-рэабілітацыйнай, псыхоляга-пэдагагічнай дапамогі і адукацыйна-выхаваўчых паслугаў дзецям і іх бацькам працуюць установы «Смаргонскі сацыяльна-пэдагагічны цэнтар», «Смаргонскі цэнтар карэкцыйна-разьвіваючага навучаньня і рэабілітацыі».
Мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва раёну атрымлівае амбуляторна-паліклінічную дапамогу ў раённай паліклініцы, у лекарскіх амбулаторыях і амбулаторыях участковых лякарань, 22 ФАПах. У раённай паліклініцы надаецца дапамога па 20 спэцыяльнасьцях. У месьце разгорнутыя 13 тэрапэўтычных і 13 пэдыятрычных дзялянак. Функцыянуюць 3 пункты здароўя на прадпрыемствах. У сельскай мясцовасьці працуюць 2 участковыя лякарні.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Культурная сетка раёну прадстаўленая 61 установай культуры: мескі Дом культуры, 25 установаў клюбнага тыпу, цэнтральная раённая, 2 мескія, 2 дзіцячыя і 26 сельскіх бібліятэкаў, 2 дзіцячыя музычныя школы, дзіцячая школа мастацтваў, гісторыка-краязнаўчы музэй. 17 калектываў мастацкай самадзейнасьці маюць званьні «народны» і «ўзорны».
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Для арганізацыі і правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў раёне ёсьць: стадыён на 3,5 тыс. месцаў, два 25-мэтровыя і 9 міні-басэйнаў, 30 спартовых і 5 трэнажорных заляў, 7 стралковых ціраў, 42 іншыя прыстасаваныя памяшканьні, 27 комплексных спартовых пляцовак, 2 хакейныя каробкі. Асноўнай базай для правядзеньня фізкультурна-аздараўленчай і спартова-масавай работы ў месьце зьяўляецца фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Юнацтва». На базе фізкультурна-аздараўленчага комплексу займаюцца тры ДЮСШ, футбольны клюб. Насельніцтву надаюцца платныя фізкультурна-аздараўленчыя паслугі.
Гаспадарчая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад сельскагаспадарчыя землі занятыя 49,3% тэрыторыі. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля, вырошчваюць збожжавыя і кармавыя культуры, бульбу, лён.
Прадпрыемствы: будаўнічых матэрыялаў, харчовай, дрэваапрацоўчай і мэталаапрацоўчай прамысловасьці. Цэнтар промыслаў знаходзіцца ў вёсцы Крэва.
Па тэрыторыі раёну праходзіць чыгуначная лінія і аўтадарога Менск — Вільня, места Смаргонь зьвязанае аўтадарогамі са Сьвірам, Вялейкай, Маладэчна, Ашмянамі.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Музэі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Музэй-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»
- Літаратурны музэй-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага ў в. Залесьсе
Гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Капліца ў в. Алянец (XIX ст.)
- Касьцёл Сьв. Тадэвуша ў в. Вішнеў (1811—1820)
- Капліца ў в. Вішнеў (кан. ХІХ ст.)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Войстам (1911)
- Прыдарожная капліца ў в. Войстам (пач. ХХ ст.)
- Касьцёл Сьв. Яна Хрысьціцеля ў в. Выгаляненты (1929)
- Царква ў в. Выгаляненты (кан. ХІХ ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Гюнтэраў у в. Дабраўляны (XVIII ст.)
- Капліца ў в. Дабраўляны (XIX ст.)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Данюшава (1809)
- Капліца ў в. Данюшава (1920-я)
- Касьцёл Найсьв. Тройцы ў в. Жодзішкі (1612)
- Млын у в. Жодзішкі (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Мілашэўскіх у в. Жодзішкі (XVIII—XIX стагодзьдзі)
- Палацава-паркавы комплекс Агінскіх у в. Залесьсе (1802—1822)
- Царква Ўсіх Смуткуючых у в. Кеўлы (1862)
- Руіны вялікалітоўскага замку ў в. Крэва (XIV ст.)
- Царква Сьв. Аляксандра Неўскага ў в. Крэва (1854)
- Сядзібна-паркавы комплекс Багушэвічаў у в. Кушляны (XIX ст.)
- Парк пры былой сядзібе Маркоўскіх у в. Кушляны (XIX ст.)
- Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы ў в. Міхневічы (1866)
- Руіны вуніяцкай царквы ў в. Новы Спаск (XVIII)
- Касьцёл Найсьв. Панны Марыі ў в. Нястанішкі (1905)
- Прыдарожная капліца ў в. Расла (пач. ХХ ст.)
- Касьцёл Маці Божай Ружанцовай у в. Солы (1926—1934)
- Сядзіба Пазьнякоў у в. Совы (XVIII—XIX стагодзьдзі)
- Царква Сьвв. апп. Пятра й Паўла ў в. Сьвятляны (1936)
- Касьцёл Сьв. Міхала Арханёла ў месьце Смаргонь (1606—1612)
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Вішнеў (XVIII ст.)
- Касьцёл у в. Войстам (1811)
- Палац Гюнтэраў у в. Дубаўляны (XIX ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Аскеркаў у в. Данюшава (XIX ст.)
- Мячэт у в. Даўбуцішкі (1588)
- Сядзібна-паркавы комплекс Ходзькаў у в. Дзявятні (XVIII ст.)
- Сядзібна-паркавы комплекс Сулістроўскіх у в. Кушляны (XVIII ст.)
- Касьцёл у в. Нястанішкі (XIX ст.)
- Касьцёл у месьце Смаргонь (пачатак ХХ ст.)
- Сынагога ў в. Солы
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Алесь Салагуб (1906—1934) — беларускі паэт, літаратуразнавец, публіцыст
- Тамаш Грыб (1895 в. Паляны — 1938) — беларускі грамадзка-палітычны і культурны дзяяч
- Арсень Ліс (1934, вёска Вётхава - 2018) — беларускі фальклярыст, літаратуразнаўца, літаратар
- Антоні Ляшчэвіч (1890, в. Абрамаўшчына — 1943) — рымска-каталіцкі дзяяч, ксёндз-марыянін, мучанік, ахвяра нацыстаў.
- Адам Станкевіч (1892, в. Арляняты — 1949) — рэпрэсаваны беларускі каталіцкі сьвятар, літаратуразнаўца, выдавец і нацыянальны дзяяч
- Ян Станкевіч (1891, в. Арляняты — 1976) — беларускі мовазнаўца, гісторык, палітычны дзяяч, брат Адама Станкевіча.
- Станіслаў Язэпавіч Станкевіч (1907, Арляняты — 1980) — беларускі літаратуразнаўца, грамадзка-культурны дзяяч, публіцыст, крытык.
- Янка Шутовіч (1904; в. Шутавічы — 1973) — рэпрэсаваны беларускі літаратуразнавец, выдавец, грамадзкі і культурны дзяяч
- Аляксандар Шыдлоўскі (1911—2002) — кампазытар, заслужаны дзяяч культуры Беларусі (1960)
- Андрэй Цікота (1891, хутар Плавушка —1952) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзяяч, каталіцкі сьвятар усходняга абраду, ахвяра савецкіх рэпрэсій
- Вітаўт Тумаш (1910, в. Сьпягліца — 1998) — беларускі грамадзкі дзяяч, лекар, скарыназнаўца
- Янка Сурвіла (1925, в. Белевічы — 1997) — беларускі грамадскі дзяяч
- Францішак Чарняўскі (1893, в. Чухны — 1979) — беларускі рэлігійны дзяяч
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://smorgon.grodno-region.by/ru/rayispolkom-ru/
- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Указ Президента Республики Беларусь от 5 ноября 1996 г. №454 «Об объединении Сморгонского района и города Сморгони в одну административную единицу»(недаступная спасылка)
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область. Национальный состав населения (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Рэлігія // Сайт Смаргонскага райвыканкаму
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сморгонский район // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сайт раённага выканкаму
- Смаргонскі раён // Гродзенскі аблвыканкам(недаступная спасылка)
- Смаргонскі раён , Radzima.org
- Смаргонскі раён (рас.), Глёбус Беларусі