Панявеж

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Панявеж
лет. Panevėžys
Панявеж
Coat of Arms of Panevezys.svg Flag of Panevezys.svg
Герб Панявежу Сьцяг Панявежу
Першыя згадкі: 1503
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Панявескі гарадзкі
Мэр: Рыціс Мікалас Рачкаўскас[d]
Плошча: 50 км²
Насельніцтва (2018)
колькасьць: 98 598 чал.
шчыльнасьць: 1971,96 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 845
Паштовы індэкс: 35001
Геаграфічныя каардынаты: 55°44′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 55.733° пн. ш. 24.35° у. д. / 55.733; 24.35Каардынаты: 55°44′ пн. ш. 24°21′ у. д. / 55.733° пн. ш. 24.35° у. д. / 55.733; 24.35
Панявеж на мапе Летувы
Панявеж
Панявеж
Панявеж
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.panevezys.lt

Паняве́ж (па-летувіску: Panevėžys, мянушка: Aukstaitjos sostine — «сталіца Аўкштоты») — горад у цэнтральнай Летуве, разьмяшчаецца на рацэ Нявежы (прыток Нёмана). Насельніцтва налічвае 129 тыс. чалавек. Гэта пяты па колькасьць насельніцтва горад Летувы. Займае прыкладна 50 км². Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Панявескага павету і Панявескага гарадзкога раёну. Праз горад ідзе аўтамагістраль Вільня — Рыга. Чыгункай злучаецца зь Дзьвінскам і Шаўлямі, дзейнічаюць два аэрапорты мясцовага значэньня. Панявеж лічыцца сталіцай этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню горад узгадваецца 7 верасьня 1503 году ў грамаце вялікага князя літоўскага Аляксандра Ягелончыка, дзе бурмістру Рымгалаў даравалася зямля з умовай пабудовы на ёй касьцёла. На правым беразе Нявяжы ўтварылася паселішча з касьцёлам, гандлёвай плошчай, карчмой, броварняй і лазьняй, якое атрымала назву Стары Панявеж. У пачатку ХVІ стагодзьдзя на левым беразе Нявяжы на дзяржаўных землях утварылася новае паселішча, якое атрымала назву Новы Панявеж. Абедзьве часткі аб’ядналіся ў 1780 годзе. У 1727 годзе ў Панявежы заснаваўся ордэн піяраў, які пабудаваў касьцёл, манастыр і калегію — першую сярэднюю школу ў горадзе.

У нашы дні Панявеж зьяўляецца цэнтрам прамысловасьці Летувы, тут разьмяшчаюцца некалькі буйных прадпрыемстваў, якія былі заснаваныя яшчэ ў часы СССР. Насельніцтва сучаснага Панявежу складаецца зь летувісаў (96%), расейцаў (2,6%), беларусаў (0,2%), украінцаў (0,2%) і іншых (3,6%).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Панявежсховішча мультымэдыйных матэрыялаў