Парк Перамогі (Маладэчна)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Парк
Парк Перамогі
Краіна Беларусь
Горад Маладэчна
Адрас Вуліца Машэрава 5-А
Каардынаты 54°18′11″ пн. ш. 26°50′12″ у. д. / 54.30306° пн. ш. 26.83667° у. д. / 54.30306; 26.83667Каардынаты: 54°18′11″ пн. ш. 26°50′12″ у. д. / 54.30306° пн. ш. 26.83667° у. д. / 54.30306; 26.83667
Дата заснаваньня красавік 1946
Парк Перамогі на мапе Беларусі
Парк Перамогі
Парк Перамогі
Парк Перамогі
Парк Перамогі на Вікісховішчы

Парк Перамогі — буйнейшы парк гораду Маладэчна. Месьціцца ў Цэнтральным раёне Маладэчна побач з Цэнтральным пляцам на тэрыторыі былога Гелянова. Абмежаваны вуліцамі Вялікі Гасьцінец, Машэрава, Чкалава і Хмяльніцкага. Плошча парку займае 45 га. Зьяўляецца часткай водна-зялёнага дыямэтру гораду.

На невялікім пагорку ў пачатку парку Перамогі, месьціцца абэліск у гонар вызваленьня Беларусі.

Від на ўваход у парк з боку Цэнтральнай плошчы

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пастанаўленьнем ад 17 кастрычніка 1945 году было вырашана закласьці ў Маладэчне парк і выдзеліць пад яго тэрыторыю ў 45 га, такім чынам парк стаў другім па памеры на ўсёй тэрыторыі Беларусі, саступаючы толькі Парку Перамогі ў Менску[1]. Закладзены парк быў ў красавіку 1946 году ў гонар Перамогі над нацысцкай Нямеччынай у Нямецка-савецкай вайне.

Першапачаткова парк меў плошчу ў 10 га. Да ўрагану 2005 году ў парку расло каля 7000 дрэваў 16 відаў, ды яшчэ 4 віды хмызьняковых, парк займаў 43 га.

Рэканструяваны ў 2011 годзе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]