Вуша (прыток Вяльлі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Рака
Вуша
Вуша
Рака Вуша
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Будраўшчына
Вусьце Вяльля
Краіны басэйну Беларусь
Даўжыня 75 км
Сярэднегадавы сьцёк 6,01 м³/с
Плошча басэйну 780 км²
Нахіл воднай паверхні 2,2 ‰
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Вуша, Уша́ — рака ў Валожынскім і Маладэчанскім раёнах Беларусі, левы прыток ракі Вяльлі. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 780 км². Выдатак вады ў вусьці 6,01 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 .

Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Вуша

Пачынаецца на паўночным захадзе ад вёскі Будраўшчына Валожынскага раёну, цячэ ў межах Менскага ўзвышша, упадае ў Вяльлю за 1,8 км на паўночны захад ад вёскі Шыкава.

Даліна ў вярхоўі трапэцападобная, яе шырыня 0,6—1 км, у сярэдняй плыні невыразная, у ніжняй — скрынкападобная. Абалона шырынёй 0,4—0,7 км, ніжэй за места Маладэчна 4—5 км, перасечаная мэліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 35 км каналізаванае[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 379—380

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 379—380
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл./ БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с, 40 л. ил.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вуша (прыток Вяльлі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў