Беларускі Хэльсынскі камітэт
Беларускі Хэльсынскі камітэт | |
Абрэвіятура | БХК |
---|---|
Дэвіз | Абараняем правы чалавека з 1995 году |
Дата ўтварэньня | 1 лістапада 1995 (25 гадоў таму) |
Тып | праваабарончае |
Юрыдычны статус | грамадзкае аб’яднаньне |
Мэта | прыцягненьне ўвагі да парушэньня правоў чалавека |
Штаб-кватэра | Менск, вул. К. Лібкнэхта, д. 68, п. 1201 |
Дзейнічае ў рэгіёнах | ва ўсіх, акрамя Гомельскай вобласьці |
Сяброўства | Міжнародны Хэльсынскі саюз па правах чалавека |
Старшыня | Алег Гулак |
Матчына кампанія | Беларускі ПЭН-цэнтар |
Сайт | www.belhelcom.org |
Белару́скі Хэ́льсынскі камітэ́т (БХК) — дабравольная, незалежная і непалітычная грамадзкая арганізацыя, адзіная на цяперашні момант зарэгістраваная недзяржаўная праваабарончая арганізацыя, заснаваная паводле пастановы кангрэсу Беларускага ПЭН-цэнтру ад 2 верасьня 1995 году[1]. Зарэгістравана Міністэрствам юстыцыі ў лістападзе 1995 году. Мэта арганізацыі — абарона правоў чалавека ў Беларусі згодна з Хэльсынскімі пагадненьнямі.
Арганізацыя ўціскаецца ўрадам. Да прыкладу, штраф памерам $73 000 за нібыта нявыплачаныя падаткі ад грашовых сродкаў, перададзеных Эўразьвязам па праграме TACIS (2003, скасавана Вярхоўным судом у 2004 годзе) і крымінальныя працэсы супраць службоўцаў арганізацыі.
У выніку ад’езду ў ЗША 1-й старшыні Тацяны Процькі з 11 траўня 2008 году пасаду старшыні займае Алег Гулак[2].
Прадстаўніцтвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
БХК мае прадстаўніцтвы ў Баранавічах (Берасьцейская вобласьць), Бабруйску (Магілёўская вобласьць), Маладэчна (Менская вобласьць), Воршы (Віцебская вобласьць), Салігорску (Менская вобл.) і ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Гомелю.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Vitali Silitski, Jan Zaprudnik BELARUSIAN HELSINKI COMMITTEE // The A to Z of Belarus (The A to Z Guide Series). — Lanham: Scarecrow Press, 2010. — С. 41. — 470 с. — ISBN 978-0-8108-7200-4
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Пастанова Другога міжнароднага кангрэса Беларускага ПЭН-цэнтра «Аб заснаванні Беларускага Хельсінскага камітэта» // Другі міжнародны кангрэс у абарону дэмакратыі і культуры «Незалежная прэса: свабода і незалежнасць» / Лідзія Масьцерава. — Менск: Тэхналёгія, 1996. — С. 275. — 558 с. — 1000 ас. — ISBN 985-6234-05-0
- ^ Зьміцер Панкавец (12 траўня 2008) Алег Гулак узначаліў БХК. Наша Ніва. Праверана 28 верасьня 2012 г.