Маладэчна-2013 (футбольны клюб)
Маладэчна-2013 | |||||
![]() | |||||
Поўная назва | Футбольны клюб «Маладэчна-2013» | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1989 | ||||
Расфармаваны | 2014 | ||||
Горад | Маладэчна, Беларусь | ||||
Чэмпіянат | Другая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе | ||||
· 2014 | Другая ліга, 16 месца | ||||
| |||||
Афіцыйны сайт |
«Маладэчна-2013» — футбольны клюб зь Беларусі, з гораду Маладэчна.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб быў створаны ў 1989 годзе пад назвай «Мэталюрг» пры падтрымцы тагачаснага дырэктара Маладэчанскага заводу парашковай мэталюргіі Генадзя Карпенкі. «Мэталюрг» адразу выйшаў у наймацнейшы дывізыён чэмпіянату БССР, а ў 1991 стаў апошнім пераможцам чэмпіянату і Кубка БССР.
У 1992—2003 гадах гуляў у вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі (акрамя 2000 году). У клюбе пачыналі кар’еру такія гульцы, як Аляксандар Вяжэвіч, Уладзімер Карыцька, браты Ўладзімер і Міхаіл Макоўскія. У сярэдзіне 2000-х з-за фінансавых праблем клюб апусьціўся да другой лігі, дзе стаў займаць месца ў канцы табліцы.
У сэзонах 2009—2011 гадоў каманда паказвала добрыя вынікі, але не змагла атрымаць павышэньне. У 2012 праблемы зь фінансаваньнем прывялі да чарговага падзеньня ў ніжнюю частку табліцы.
У 2011 клюб, які доўгі час быў вядомы пад назвай «Маладэчна», стаў менавацца «Забудова» — ад назвы спонсара, але ў 2013 годзе зноў зьмяніў назву на «Маладэчна-2013».
У 2013 годзе ў клюбу зьявілася новай эмблема на беларускай мове[1], пры гэтым ад самага пачатку стварэньня было заяўлена, што эмблема клюбу будзе толькі на беларускай мове, да таго ж на эмблеме будзе ўказаны год заснаваньня — 1949[2].
Пасьля сэзону 2014 году клюб спыніў існаваньне, а з 2015 году ў другую лігу заявілася іншая маладэчанская каманда «Маладэчна-ДЮСШ-4»[3].
Папярэднія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1989—1992: «Мэталюрг»
- 1993—2000: «Маладэчна»
- 2001—2003: «Маладэчна-2000»
- 2004—2010: «Маладэчна»
- 2011—2012: «Забудова»
- з 2013: «Маладэчна-2013»
Клюбы-папярэднікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 1949—1955: «Дынама Маладэчна»
- 1956: «Маладэчанская вобласьць»
- 1957—1958: «Маладэчна»
- 1959: «Маладэчанская вобласьць»
- 1960—1963: «Спартак Маладэчна»
- 1964—1965: «Нарач Маладэчна»
- 1966: «Чырвоны сьцяг Маладэчна»
- 1967—1969: «Хваля Маладэчна»
- 1970—1971: «Спартак Маладэчна»
- 1972—1980: «Селена Маладэчна»
- 1981—1982: «Мэталіст Маладэчна»
- 1983—1986: «Праца Маладэчна»
- 1987: «Станказавод Маладэчна»
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
БССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пераможца Кубка БССР: 1990, 1991
- Пераможца Чэмпіянату БССР: 1991
Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Пераможца першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2000
- Найлепшае дасягненьне ў вышэйшай лізе — 4 месца (1994—1995)
- Паўфіналіст Кубка Беларусі: 1992, 1993—1994
Статыстыка выступленьняў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Чэмпіянат БССР[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэзон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Пункты | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1989 | Другая — 2 (Д2) | 1 | 22 | 15 | 4 | 3 | 53–19 | 34 | ![]() |
1990 | Першая (Д1) | 4 | 30 | 17 | 6 | 7 | 44–26 | 40 | |
1991 | Першая (Д1) | 1 | 28 | 17 | 7 | 4 | 68–24 | 41 |
Чэмпіянат і Кубак Беларусі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сэзон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Пункты | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1992 | Першая (Д1) | 9 | 15 | 5 | 5 | 5 | 11–12 | 15 | Паўфінал | |
1992—1993 | Першая (Д1) | 13 | 32 | 7 | 10 | 15 | 34–40 | 24 | Чвэрцьфінал | |
1993—1994 | Першая (Д1) | 9 | 30 | 10 | 11 | 9 | 35–31 | 31 | Паўфінал | |
1994—1995 | Першая (Д1) | 4 | 30 | 12 | 11 | 7 | 48–30 | 35 | Чвэрцьфінал | |
1995 | Першая (Д1) | 5 | 15 | 8 | 1 | 6 | 33–19 | 25 | Чвэрцьфінал | |
1996 | Першая (Д1) | 8 | 30 | 11 | 8 | 11 | 42–33 | 41 | 1/8 фіналу | |
1997 | Першая (Д1) | 13 | 30 | 7 | 9 | 14 | 28–44 | 30 | Чвэрцьфінал | |
1998 | Вышэйшая (Д1) | 14 | 28 | 4 | 4 | 20 | 21–51 | 16 | Чвэрцьфінал | |
1999 | Вышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 2 | 5 | 23 | 21–71 | 11 | 1/8 фіналу | ![]() |
2000 | Першая (Д2) | 1 | 30 | 23 | 5 | 2 | 76–16 | 74 | 1/32 фіналу | ![]() |
2001 | Вышэйшая (Д1) | 10 | 26 | 8 | 5 | 13 | 23–47 | 29 | 1/8 фіналу | |
2002 | Вышэйшая (Д1) | 13 | 26 | 3 | 3 | 20 | 23–59 | 13 | 1/8 фіналу | |
2003 | Вышэйшая (Д1) | 16 | 30 | 3 | 7 | 20 | 19–52 | 16 | 1/8 фіналу | ![]() |
2004 | Першая (Д2) | 13 | 30 | 9 | 4 | 17 | 27–54 | 31 | 1/16 фіналу | Адмова й пераход у другую лігу |
2005 | Другая (Д3) | 12 | 26 | 5 | 3 | 18 | 21–54 | 18 | 1/32 фіналу | |
2006 | Другая (Д3) | 16 | 32 | 5 | 5 | 22 | 33–71 | 20 | 1/32 фіналу | |
2007 | Другая (Д3) | 14 | 30 | 7 | 4 | 19 | 28–71 | 25 | 1/32 фіналу | |
2008 | Другая (Д3) | 8 | 30 | 11 | 10 | 9 | 55–43 | 43 | 1/32 фіналу | |
2009 | Другая (Д3) | 3 | 26 | 15 | 3 | 8 | 55–31 | 48 | 1/16 фіналу | |
2010 | Другая (Д3) | 4 | 34 | 17 | 6 | 11 | 69–52 | 57 | 1/16 фіналу | |
2011 | Другая (Д3) | 4 | 30 | 17 | 7 | 6 | 58–38 | 58 | 1/32 фіналу | |
2012 | Другая (Д3) | 15 | 36 | 12 | 2 | 22 | 45–86 | 38 | 1/32 фіналу | |
2013 | Другая (Д3) | 10 | 24 | 6 | 4 | 14 | 32–51 | 22 | 1/64 фіналу | |
2014 | Другая (Д3) | 16 | 24 | 10 | 1 | 13 | 47–46 | 31 | 1/32 фіналу |
Галоўныя трэнэры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Аляксандар Гармаза (да 2012)
- Дзяніс Мятліцкі (2013 — красавік 2014)
- Дзьмітры Ганчароў (з красавіка 2014)
Вядомыя гульцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Сяргей Гоманаў
- Георгі Кандрацьеў
- Алег Кубараў
- Уладзімер Макоўскі
- Міхаіл Макоўскі
- Аляксандар Вяжэвіч
- Уладзімер Карыцька