Яршэвіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Яршэвіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна
Статус сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d]
Адміністрацыйны цэнтар Яршэвічы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 28 траўня 2013
Насельніцтва
  • 1067 чал. (2009)
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас UTC+03:00
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Яршэ́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Яршэвічы.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

12 кастрычніка 1940 году створаны ў складзе Радашкавіцкага раёну Вялейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 году сельсавету перададзены населеныя пункты скасаванага Ясьманаўскага сельсавету. 20 студзеня 1960 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Валожынскага раёну.

8 сьнежня 2010 году ліквідаваная вёска Жохаўшчына[1].

28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, хутар Ануліна, вёскі Бакшты, Вербаўцы, Гляі, Даўгулі, Дварэц, Кудзеўцы, Мажулева, Навасёлкі Есьманоўскія, Сазонаўшчына, Сарокі, Ядзейкі, Ясьманаўцы перададзеныя ў склад Дорскага сельсавету; вёскі Адамаўцы, Вялікае Поле, Дружычы, Зарэчча, Кісялі, Кіявец, Крапіўнікі, Лапінцы, Люціна, Манькаўшчына, Навасёлкі, Пятровічы, Сульжычы, Сушы, Харужы, Цішкаўшчына, Яршэвічы перададзеныя ў склад Пяршайскага сельсавету; вёска Навіны перададзеная ў склад Ракаўскага сельсавету[2].

Населеныя пункты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 1 студзеня 1947 году — 39

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]