Залескі сельсавет (Валожынскі раён)
Залескі сельсавет | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | сельсавет Беларусі[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
Адміністрацыйны цэнтар | Новы Двор |
Дата ўтварэньня | 8 чэрвеня 1963 |
Дата скасаваньня | 28 траўня 2013 |
Насельніцтва |
|
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | UTC+03:00 |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Зале́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Валожынскага раёну Менскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Новы Двор.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]12 кастрычніка 1940 году створаны як Пятроўшчынскі сельсавет ў складзе Радашкавіцкага раёну Вялейскай вобласьці з цэнтрам у вёсцы Пятроўшчына. 16 ліпеня 1954 году сельсавет скасаваны, населеныя пункты перададзены Гіравіцкаму сельсавету. 26 жніўня 1961 году сельсавет адноўлены ў складзе Валожынскага раёну з цэнтрам у вёсцы Новы Двор, якому перададзены ўсе населеныя пункты скасаванага Гіравіцкага сельсавету. 25 сьнежня 1962 году раён скасаваны, сельсавет далучаны да Маладэчанскага раёну.
8 чэрвеня 1963 году перайменаваны ў Залескі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Залесьсе. 6 студзеня 1965 году сельсавет перададзены адноўленаму Валожынскаму раёну. 27 лістапада 1989 году цэнтар сельсавету перанесены ў вёску Новы Двор, 11 населеных пунктаў перададзены ў склад Ракаўскага сельсавету.
28 траўня 2013 году сельсавет ліквідаваны, усе населеныя пункты — Агароднікі, Багданава, Будраўшчына, Воўкаўшчына, Гервелі, Гіневічы, Залесьсе, Зьвяркі, Караблі, Карнюткі, Касьцюкі, Крупшчына, Крэчаўцы, Лабы, Новы Двор, Пугачы, Салаўі, Сасноўцы, Сьцяцкі, Татарскія, Татары, Эпімахі — перададзеныя ў склад Ракаўскага сельсавету[1].
Населеныя пункты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1 студзеня 1947 — 13
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя. — 527 с. — ISBN 985-11-0041-2 С. 470
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2010. — 736 с.: іл. ISBN 978-985-11-0520-1. С. 335, 415, 471
- Белорусская ССР. Административно-территориальное деление на 1 января 1947 года. — Мн.: Гос. изд-во БССР, 1947. — 300 с. С. 185
|