Перайсьці да зьместу

Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў»
Тып Адкрытае акцыянэрнае таварыства
Дэвіз Вашыя праекты ў рэчаіснасьць
Заснаваная 29 сьнежня 1968 (55 гадоў таму)
Краіна
Разьмяшчэньне Маладэчна (Менская вобласьць, Беларусь)
Ключавыя фігуры Алег Месьнік
Галіна Прамысловасьць будаўнічых матэрыялаў
Прадукцыя Агароджа, вежа, сэндвіч-панэль, электразварная труба, цяпліца, швэлер
Абарачэньне 128,173 млрд рублёў[1] (2015; $7,994 млн)[2]
Апэрацыйны прыбытак -85,750 млрд руб. (2015; -$5,348 млн)
Чысты прыбытак -85,774 млрд руб. (2015; -$5,349 млн)
Лік супрацоўнікаў 998 (2016)
Матчына кампанія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь

«Маладэчанскі завод мэталаканструкцыяў» (МЗМК) — найбольшы ў Эўропе завод будаўнічых матэрыялаў з мэталу, заснаваны ў сьнежні 1968 г. у Маладэчне (Менская вобласьць, Беларусь)[3]. На 2015 г. прадпрыемства мела звыш 560 прыладаў абсталяваньня магутнасьцю звыш 30 тыс. тонаў мэталаканструкцыяў за год. Асноўным абсталяваньнем былі: 1) пракатны стан магутнасьцю звыш 110 тыс. тонаў за год для выпуску гнутазварных профіляў квадратнага і прастакутнага сячэньня, электразварных трубаў і гнутых швэлераў; 2) пракатная лінія магутнасьцю звыш 40 тыс. тонаў за год для вырабу сталёвых ліставых гнутых профіляў з трапэцыяпадобнымі гофрамі з ацынкавана-афарбаванай сталі (профнасьціл); 3) аўтаматычная лінія вытворчасьці трохслойных сьценавых і дахавых сэндвіч-панэляў з напаўняльнікам з мінэральнай ваты. У 2012 г. вытворчасьць завода перавысіла спажываньне будаўнічых мэталаканструкцыяў у Беларусі[4].

З 2000 г. завод быў асноўным пастаўніком мэталаканструкцыяў для шэрагу буйных будынкаў: