Берасьцейская сустрэча

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Берасьцейская сустрэча — таемныя перамовы, якія адбыліся ў 1409 годзе ў Берасьці ў час Вялікай вайны 1409—1411 між вялікім князем ВКЛ Вітаўтам і каралём Польшчы Ягайлам.

У сьнежні 1408 на тайнай нарадзе ў Новагародку Ягайла і Вітаўт прынялі рашэньне аб супольнай вайне Польскага каралеўства і ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам. На сустрэчы ў Берасьці ў сьнежні 1409 году на працягу 9 дзён былі прынятыя рашэньні пра плян летняй кампаніі 1410 і далейшы ход вайны, час і месца збору аб’яднаных ваенных сіл, пабудову пантоннага масту для пераправы цераз Віслу[1]. На Берасьцейскай сустрэчы прысутнічаў хан Джэлал ад-Дзін (сын Тахтамыша), якому падпарадкоўвалася залатаардынская коньніца, што была на службе ВКЛ[2].

Ужо 18 сьнежня плян саюзьнікаў ведаў, дзякуючы сваім шпіёнам, вялікі магістар Тэўтонскага Ордэну[3].

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Tadeusz Korzon, Grunwald: ustęp z dziejów wojennych Polski, Wydawnictwo M. Arcta w Warszawie, 1910, s. 8-10. (.djvu)  (пол.)
  2. ^ Tadeusz Korzon, Grunwald: ustęp z dziejów wojennych Polski, Wydawnictwo M. Arcta w Warszawie, 1910, s. 7. (.djvu)  (пол.)
  3. ^ Tadeusz Korzon, Grunwald: ustęp z dziejów wojennych Polski, Wydawnictwo M. Arcta w Warszawie, 1910, s. 10. (.djvu)  (пол.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]