Кейстут
Кейстут | |
![]() | |
Кейстут (уяўны партрэт) | |
Вялікі князь літоўскі | |
1381 — 1382 | |
Папярэднік | Ягайла |
Наступнік | Ягайла |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | 1297 , |
Памёр | 15 жніўня 1382, Крэва |
Нашчадкі |
Ад 1-га шлюбу: Патрыкей, Войшвіл (Войшвілт), Войдат, Бутаўт Генрык Ад Біруты: Вітаўт, Жыгімонт, Таўцівіл |
Дынастыя | Гедзімінавічы |
Жонка | Бірута |
Бацька | Гедзімін |
Кейстут Гедзімінавіч (1297 — 15 жніўня 1382) — вялікі князь літоўскі (1381 — 15 жніўня 1382), князь троцкі і гарадзенскі (1341—1345).
Імя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Яшчэ ў Раўданскім рукапісе, апублікаваным Тэадорам Нарбутам, імя Кейстут тлумачылася як «спрытнюга» (fortelnik), што засьведчыла традыцыйнасьць разуменьня германскага паходжаньня гэтага імя[1].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, імя Кейстут, відаць, паходзіць ад прагерманскага і праславянскага keist-, ад якога славянскае кисть, дыялектавае расейскае кистать 'неахайна рабіць нешта', данскае keite 'левая рука', keitet 'ляўшун', таксама 'няспрытны, неахайны'; у мове ліцьвінаў, відаць, наадварот азначала 'спрытны, увішны'[1]. Дасьледнік зьвяртае ўвагу на тое, што імя Кейстут (як і Гердут) мае ўласьцівы для германскіх імёнаў канчатак -ут, якога няма ў балтыйскіх мовах[2].
Варыянты імя князя ў гістарычных крыніцах: От князя от Кестутя и от князя от Либорта у Торунь к местычемъ (па 1341 годзе)[3][4]; Оже я князь Еоунутии, и Кистютии, и Любартъ[5] (1352 год)[6]; Kenstutte (7 лістапада 1367 году)[7]; Се язъ князь великии Олгердъ со своимъ братомъ, со княземъ Кестутьемъ[5] (1372 год[8])[9]; Nobilibus viris Oligerdo Magno et Kenstuto ac Lubardo fratribus ducibus Lituanorum (23 кастрычніка 1373 году)[10]; filium Chestudi, ducis Lituanorum (29 верасьня 1377 году)[11]; Kenstutte (29 верасьня 1379 году)[12]; rex Keynstuthe (27 лютага 1380 году)[13]; Kinstudti filio (1 студзеня 1386 году)[14]; vnser vater herczog Kinstutt[15] (Мэмарыял Вітаўта, 1390 год); Kynstut[16], Kinstut[17], Kynstud[18], Kinstoud[19] (Хроніка Віганда); Kyestuti, Kyerstruch[a] або Кестоутіи, Кестутіи[b] (Летапісец вялікіх князёў літоўскіх); Waydoth, Kenstotten sone (Хроніка Дэтмара зь Любеку)[20]; Kinstod (Хроніка Ёгана фон Посільге)[21]; Kynstodus (па 1409 годзе)[22]; Кестутей Гедимановичь[5][23] (Ніканаўскі летапіс).
Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Паводле Раўданскага рукапісу, Кейстут нарадзіўся ў 1297 г. і быў другім сынам Гедзіміна ад другой жонкі Вольгі Смаленскай. Малодшы брат Альгерда. У 1330-я гады, у час панаваньня бацькі быў князем у Троках. У склад ягонага княства ўваходзілі Горадня, Падляшша і частка Жамойці, якую яшчэ не захапілі крыжакі. Вёў пасьпяховае змаганьне з рыцарамі Тэўтонскага ордэна[24].
Па сьмерці Гедзіміна (зіма 1341 году) і старэйшага брата Манівіда (1342 год) Нарымонт, відаць, ня меў уладных амбіцыяў. Тым часам вонкавае становішча Вялікага Княства Літоўскім было складаным, Ордэн рыхтаваў вялікую вайсковую выправу. Альгерд з Кейстутам былі найстарэйшымі пасьля Нарымонта сярод Гедзімінавічаў, а ў Вільні ж сядзеў наймалодшы сын Гедзіміна — Яўнут, малады і няздольны да ўлады, з сваёй маці Леанідыяй (Еўнай). У 1345 годзе Леанідыя памёрла, Альгерд і Кейстут надумалі ўзяць ўладу. Кейстут з Трокаў з войскам прыйшоў у Вільню і паланіў Яўнута, па гэтым паклікаў Альгерда і перадаў яму Вільню як старэйшаму, прызнаючы вярхоўную ўладу брата. Альгерд з Кейстутам падзялілі ВКЛ на дзьве паловы, Альгерд быў уладаром ва ўсходняй палове і меў тытул вялікага князя, Кейстут быў уладаром у заходняй палове і яму падпарадкоўваліся ўсе родзічы маючыя там удзелы. Яны спачатку дамовіліся дзяліць усе зноў здабытыя землі. У 1352 годзе Кейстут атрымаў да сваіх уладаньняў яшчэ й Берасьцейскую зямлю. Але потым, відаць, умовы дамовы паміж братамі зьмяніліся, бо Альгерд не дзяліўся з Кейстутам далучанымі землямі.
Па сьмерці Альгерда, яго спадчыньнікам быў Ягайла, але Кейстут, відаць, як старэйшы лічыў сабе вялікім князям, а Ягайла жадаў захаваць тыя ўмовы, што былі паміж яго бацькам Альгердам і Кейстутам. Ягайла склаў з Ордэнам змову супраць Кейстута, але змову выкрылі, Ягайлу арыштавалі і зьняволілі ў Полацку. Аднак празь нейкі час яго вызвалілі пад абяцаньне прызнаньня вярхоўнай улады Кейстута. Неўзабаве Ягайла зноў склаў змову з Ордэнам, яму падманам удалася паланіць і спачатку зьняволіць Кейстута ў Крэўскім замку. Пазьней Кейстута задушылі на загад Ягайлы[25][26].
Пячаткамі Кейстута з лацінскімі надпісамі змацоўваецца грамата да торунскіх купцоў 1353 году[27].
Нашчадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ад 1-га шлюбу з рускай князёўнай
- Патрыкей (Patirg)
- «Waysewist», «Wezewilte, nobilis satrapa», «Woyszwylt» — невядома ці ён сын Кейстута напраўду і як дакладна звалі гэта чалавека — Войшвіл (Войшвілт), загінуў ў 1370 годзе
- Войдат
- Бутаўт Генрык — разам з старэйшымі братамі склаў няўдалую змову супраць бацькі, зьбег, жыў пры двары імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі
Ад 2-га шлюбу зь Бірутай
Мова і культура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1351 годзе, за часамі валадараньня Альгерда, Кейстут рушыў у Вугоршчыну ў выправу з вайсковымі аддзеламі з Трокаў, Горадні, Дарагічына і Берасьця. У час сустрэчы вугорскі кароль Людвік (Лаёш) Вялікі ўчыніў зь ім мір, на знак замірэньня Кейстут загадаў зарэзаць быка і па забіцьці павярнуўся да свайго войска і пракрычаў «па-літоўску» (паводле вугорскай кронікі, lithwanice): «Рагаціна — розьні нашы. Госпад на ны!» (па-стараславянску «на ны» азначае «на нас»[c][28]), у запісе кронікі — «rogachina roznenachy gospanany», што перамовілі яго ліцьвіны (Lithwani). З тым, што гэтая прамова ёсьць узорам славянскай мовы, пагаджаецца большасьць дасьледнікаў: Аляксандар Мяжынскі, Аляксандар Брукнэр, Стывэн Крыстафэр Роўэл(be), Андраш Золтан(be) ды іншыя[29].
У лацінскім акце разьмежаваньня, выдадзеным у Горадні 13 жніўня 1358 годзе князямі Кейстутам, Патрыкеем і Войшвілтам і баярамі Айкшам, Алізарам і Васком Кірдзеевічамі, ужываюцца трансьлітараваныя ў лаціну «гутарковыя» назвы памежных пунктаў «Каменны брод» (in vulgari a Kamyoni brod) і «вусьце вялікай стругі» (uscze welikey strugi)[30]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[31].
Захаваліся зьвесткі пра пячаткі тыпу «ПЕЧАТ» з выявай дзіды і крыжа (пазьней такія выявы сустракаюцца на пячатках Вітаўта). Гісторык і нумізмат Аляксей Ільін датуе іх сярэдзінай XIV ст. і адносіць да пячатак Кейстута[32]. Таксама захавалася апісаньне пячаткі Кейстута з дамовы Альгерда і Кейстута з польскім каралём Казімерам у 1366 годзе: у полі ваяр зь мечам і тарчай, вакол выявы надпіс: «СЕ ПЕЧАТЬ КИИСТУТИЯ»[33].
Паводле ўсіх сьпісаў першай рэдакцыі Летапісцу вялікіх князёў літоўскіх, Кейстут з нагоды скаргі на дзеяньні Ягайлы сказаў наступныя словы свайму сыну Вітаўту: «Бог нас асьцярог». Гісторык Алег Ліцкевіч зьвяртае ўвагу на тое, што Тэадор Нарбут у сваёй публікацыі Хронікі Быхаўца на падставе ўласных уяўленьняў пра Кейстута як паганца зьмяніў гэтую фразу на «Богі нас асьцераглі»[34].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Уяўныя партрэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Уяўныя партрэты вялікага князя Кейстута
Тарасевіч А., 1675 г.
З. Глогер, 1900 г.
У мастацтве[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікі князь Кейстут у мастацтве
Перамовы Кейстута і Ягайлы (уверсе), забойства Кейстута (унізе). Мініятура летапіснага зводу XVI ст.
Забойства Кейстута. М. Э. Андрыёлі, 1882
Папярэднік Альгерд |
Вялікі князь літоўскі 1377—1382 |
Наступнік Ягайла |
Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Паводле Origo regis Jagyelo et Wytholdi ducum Lithuanie
- ^ Паводле Віленскага сьпісу
- ^ Як зазначае Аляксандар Брукнэр, польск. «Dla dzisiejszych Litwomanów bardzo bolesna przy tym uwaga, bo ów Kiejstut, naswybitniejszy Litwy pogańskiej przedstawiciel, nie po litewsku, lecz, o zgrozo, po białorusku rotę przysięgi wraz z swymi odprawia»
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 19.
- ^ Послание литовских князей Кейстута и Любарта жителям Торуни (после 1341), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 23.
- ^ а б в Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 164.
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 30.
- ^ Договор между Тевтонским орденом в Ливонии и ВКЛ о пограничном режиме на реке Двине (1367), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Перемирие между Великим княжеством Литовским и Великим княжеством Московским (1372), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Грамоти XIV ст. — Київ, 1974. С. 46.
- ^ Послание папы Григория XI в.к.л. Ольгерду с призывом принять католичество (1373), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Послание короля Польши и Венгрии Людовика о положении в Подольской земле (1377), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Договор о перемирии на 10 лет между ВКЛ и Тевтонским орденом (1379), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Договор между в.к.л. Ягайлом и магистром Ливонии Вильгельмом фон Фримерсхаймом (1380), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Обязательство Тевтонского ордена помогать князю Витовту в возвращении вотчины (1386), Fontes historiae Magni Ducatus Lithuaniae
- ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 263—264.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 447, 519, 527—528, 545—548, 550, 557—558, 563, 566, 588, 570—571, 577, 583, 596, 598, 601—604, 606, 609, 613, 618, 619, 620.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 529, 531, 535, 555, 570—571, 581, 583, 596, 599, 603, 607, 613—614.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 508, 522, 527—531, 533—535, 537, 540, 545, 548—549, 567, 573, 595, 614.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 2. — Leipzig, 1863. S. 520, 529, 538—539, 547, 549—550, 555, 562—563, 565, 570, 583, 607, 621.
- ^ Chroniken der deutschen Städte. Bd. 1. — Leipzig, 1884. S. 533.
- ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 3. — Leipzig, 1866. S. 91, 94, 105, 118, 123
- ^ Codex epistolaris Vitoldi. — Cracoviae, 1882. S. 997.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 217.
- ^ Грыцкевіч А. Кейстут // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 86.
- ^ Грыцкевіч А. Кейстут // ВКЛ. Энцыкл. — Менск: 2005 Т. 2. С. 87.
- ^ Арлоў У. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае. — KALLIGRAM, 2012. С. 50.
- ^ Арыгінальны тэкст граматы
- ^ Brückner A. Mitologia słowiańska i polska. — Warszawa, 1980.
- ^ Латышонак А. Нацыянальнасць — Беларус. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2009. С. 86.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 62.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
- ^ Ильин А. А. Классификация русских удельных монет. Вып.1. — Л., 1940.
- ^ Gumowski M. Pieczecie Ksiazat Litewskich. // Ateneum Wilenskie. R. VII. Z. 3—4, 1930. S. 702—703.
- ^ Лицкевич О. В. «Летописец великих князей литовских» и «Повесть о Подолье»: опыт комплексного критического разбора. — СПб., 2019. С. 122.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Арлоў У., Герасімовіч З. Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае / Рэц. А. Грыцкевіч, У. Ляхоўскі; рэд. З. Санько; картограф В. Цемушаў. — KALLIGRAM, spol s r.o., 2012. — 400 с. : іл. ISBN 978-985-6919-82-7.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4
- Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. — 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Максім Каўняровіч, «Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут — гаспадары Вялікага Княства Літоўскага», Беларускае Радыё Рацыя, 2021 г.
|