Запісы БІНіМ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Запісы Беларускага інстытуту навукі і мастацтва — навуковы часопіс беларускае эміграцыі, орган Беларускага інстытуту навукі і мастацтва.

Першыя шэсць тамоў у 19521954 гадах выйшлі ў Нью-Ёрку. Наступныя пяць у 19621970 гадах друкаваліся ў Мюнхэне. З дванаццатага нумару (1974) па дваццаць чацьверты (1999) альманах выдаваўся ў Нью-Ёрку. З 2002 году — сумесны нью-ёрска-менскі праект.

Галоўныя рэдактары: Вітаўт Тумаш, Станіслаў Станкевіч, Томас Бэрд1983 году). Мае разьдзелы: Дасьледаваньні, Рэфэратныя працы, Нарысы, Успаміны, Дакумэнты, Зацемкі, Бібліяграфія, Хроніка беларускага жыцьця ў замежжы, Кнігапіс.

За час існаваньня «Запісы» сталі цэнтрам гуртаваньня інтэлектуальных сіл беларускае дыяспары. На старонках часопіса зьмешчаныя матэрыялы пра дзеячаў гісторыі й культуры Беларусі, на гістарычныя тэмы, этнаграфічныя, дэмаграфічныя, эканамічныя, мовазнаўчыя. Часопіс друкаваў навуковыя дасьледаваньні, якія адрозьніваліся ад існаваўшай на Бацькаўшчыне канцэпцыі гісторыі й культуры беларускага народу. Апублікаваў шмат дакумэнтаў, якія замоўчваліся ў Беларусі. Друкуе рэцэнзіі на беларусазнаўчыя выданьні, хроніку беларускага навуковакультурнага жыцьця на эміграцыі. Рэдкалегія «Запісаў» зацікавіла беларускай праблематыкай заходніх навукоўцаў. На старонках часопіса публікавалі свае беларусазнаўчыя працы Томас Бэрд, Гай Пікарда, Джэймз Дынглі ды іншыя.