Стачка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Страйк»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Станіслаў Ленц, Стачка (1910)

Стачка (забастоўка, штрайк[1]) — шырока ладжанае, супольнае спыненьне працы з мэтай задавальненьня патрабаваньняў. Спрыяе ўзьнікненьню прафэсійных зьвязаў і партыяў.

Віды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая стыхійная гаспадарчая стачка ў Эўропе адбылася ў 1345 годзе ў Флярэнцыі (Італія). У XVI—XVIII стагодзьдзях стачкі суправаджаліся палітычнымі патрабаваньнямі і ўзброенай барацьбой (Ліёнскія паўстаньні 1831 і 1834 гадоў, Сылескае паўстаньне 1844 году). Найбольшая палітычная стачка І паловы XIX ст. адбылася ў красавіку 1820 г. ў Брытаніі. Цягам XIX ст. зьявіліся заканадаўства аб стачках. У 1896—1905 гадох у ЗША адбылося 21 950 стачак. У Эўропе найбольш стачак адбылося ў Нямеччыне ў 1900—1907 гг. — 14 790.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У XIX ст. у Беларусі адбыліся першыя мясцовыя абарончыя стачкі. У пачатку XX ст. яны сталі наступальнымі. У 1903 г. адбылося 20 палітычных стачак, за 2 месяцы 1904-га — 17. У кастрычніку 1905 году праходзіла ўсеагульная палітычная стачка, што ахапіла Баранавічы, Берасьце, Воршу, Гомель, Лунінец, Пінск, усе прадпрыемствы, пошту і тэлеграф у Менску і сельскагаспадарчых працаўнікоў у 25 з 35 паветаў Беларусі. У 1927—1928 гадох у Заходняй Беларусі (Беласток, Берасьце, Ліда, Маладэчна, Наваградак і Пінск) было 370 гаспадарчых стачак, што спалучаліся з барацьбой за народнае вызваленьне. У 1932—1933 гадох ладзіўся штрайк у Белавескай пушчы. У 1935—1939 гадох адблося Нарачанскае выступленьне рыбакоў. У красавіку 1990 году ў Гомелі і ў красавіку 1991 году ў Менску ладзіліся стачкі супраць ураду СССР. 15 сьнежня 1992 году зьявілася беларускае заканадаўства аб стачках[3].

Цягам апошняга тыдня чэрвеня 2013 году гандляры рынкаў і гандлёвых цэнтраў, якія складалі 70% індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі, правялі стачку. Прычынай паслужыла ўвядзеньне абавязку мець пасьведчаньні якасьці ад вытворцаў замежных тавараў, што прадугледжваў новы тэхнічны рэглямэнт Мытнага зьвязу Беларусі, Казахстану і Расеі[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Беларуска-расійскі слоўнік / Укладальнікі: М. Байкоў, С. Некрашэвіч. — Менск: Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі, 1925.
  2. ^ Джын Шарп. Мэтады негвалтоўных дзеяньняў // Ад дыктатуры да дэмакратыі. — Бостан: Інстытут імя Альбэрта Айнштайна, 2005. — С. 57-62. — 64 с.
  3. ^ Мар’яна Сакалова. Забастоўка // Беларуская энцыклапедыя ў 18 тамах / Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя, 1998. — Т. 6. — С. 486. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  4. ^ Вадзім Гігін. Таталітарызм 2.0 // Зьвязда : газэта. — 6 ліпеня 2013. — № 123 (27488). — С. 2. — ISSN 1990-763x.