Дзьмітры Стэлецкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Дзьмітры Стэлецкі
Dmitry Stelletski Drawings.jpg
Імя пры нараджэньні: Дзьмітры Сямёнавіч Стэлецкі
Нарадзіўся: 1 студзеня 1875
Берасьце, Беларусь
Памёр: 12 лютага 1947
Сэн-Жэнэўеў-дэ-Буа пад Парыжам, Францыя
Заняткі: жывапіс, скульптура, іканапіс
Плынь: сымбалізм, мадэрн

Дзьмі́тры Сямё́навіч Стэ́лецкі (13 студзеня [ст. ст. 1 студзеня] 1875, Берасьце, Беларусь — 12 лютага 1947, Сэн-Жэнэўеў-дэ-Буа, Францыя) — расейскі, беларускі і францускі мастак, скульптар і іканапісец. Адзін з прадстаўнікоў сымбалізму і мадэрну XX ст.

Сям’я і дзяцінства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 1 (13) студзеня 1875 ў Берасьці-Літоўскім тагачаснай Гарадзенскай губэрні Расейскай імпэрыі ў сям’і ваеннага інжынэра Сямёна Васілевіча і Кацярыны Георгіеўны Стэлецкіх. У іх шлюбе нарадзілася двок сыноў. Першынцам быў Барыс (1872 г.), наступным прыйшоў на сьвет Дзьмітры. Бацька служыў у інжынэрным ведамстве Берасьце-Літоўскай крэпасьці і займаўся будаўніцтвам фартоў цытадэлі.[1]

Маці Дзьмітрыя Стэлецкага памерла, калі яму было ўсяго два гады — 1 траўня 1877 году. Яе пахавалі ў Берасьці на Трышынскіх могілках, дзе захаваўся помнік ёй. Пасьля сьмерці першай жонкі бацька пабраўся шлюбам з 21-гадовай Сафіяй Васілеўнай Сабалеўскай — дачкой начальніка Варшаўскай ваеннай акругі Васіля Львовіча Сабалеўскага. У гэтым шлюбе ў Стэлецкіх нарадзілася яшчэ чацьвёра дзяцей — Васіль, Канстанцін, Фёдар і Алена.[1]

Хоць бацька меў службовую кватэру ў Берасьці, дзяцінства і юнацтва Дзьмітрыя Стэлецкага прайшло ў бацькавым маёнтку недалёка ад Белавескай пушчы — у вёсцы Шастакова Берасьцейскага павету (цяпер Камянецкі раён). У маёнтку Шастакова, які раней належыў паўстанцу Апалінару Гафмейстару, Сямён Стэлецкі быў адным з трох уладальнікаў зямлі і меў 532 дзесяціны.[1]

У 1896 годзе бацьку будучага мастака Сямёна Стэлецкага перавялі ў Санкт-Пецярбург, дзе сям’я пасялілася на 9-й лініі Васілеўскага вострава, у доме № 22.

Бацька Дзьмітрыя Стэлецкага памёр у Варшаве ў 1903 годзе, будучы на ​​той час начальнікам інжынэраў варшаўскай крэпасьці, дзе ён пабудаваў мост праз Віслу, узвёў царкву на могілках Воля.

Навучаньне ў Санкт-Пецярбургу і ў Парыжы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1896 годзе юнак паступіў там Вышэйшую мастацкую вучэльню пры Акадэмію мастацтваў. На пачатку яго залічылі на архітэктурнае аддзяленьне, але ён хутка захапіўся скульптурай, і 1 сакавіка 1897 году яго перавялі на скульптурнае аддзяленне.[2] У 1897—1903 гг. ён навучаўся скульптурным аддзяленьні Акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу, дзе яго настаўнікамі былі акадэмік Уладзімер Беклямішаў і прафэсар Гуга Залеман.

Дзьмітры Стэлецкі быў аднакурсьнікам і сябрам Барыса Кустодзіева. Пачынаючы з 1900 году Дзьмітры Стэлецкі, самастойна або разам з сваім сябрам Барысам Кустодзіевым, перыядычна выязджаў у падарожжы па старадаўніх гарадах і манастырах Расеі. У 1903 годзе з Кустодзіевым ён аглядаў старажытныя храмы ў Вялікім Ноўгарадзе, у 1907 годзе Дз. Стэлецкі адзін наведаў Фэрапонтаў манастыр 15—17 ст. на Валагодчыне і Юр’еўскі манастыр у вялікім Ноўгарадзе, падарожнічаў па Расейскай Поўначы, дзе запісваў свае ўражаньні і рабіў замалёўкі манастырскіх фрэсак і іконаў.

Пасьля заканчэньня навучаньня ў Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў у 1903 годзе Дзьмітры Стэлецкі атрымаў званьне мастака-скульптара і выправіўся ў Парыж, каб дапоўніць свае прафэсійныя веды і здольнасьці. У 1904 ён наведваў Акадэмію Жульяна, якая была заснаваная мастаком Радольфам Жульянам у 1868 годзе і карысталася вялікай папулярнасьцю сярод францускіх і замежных студэнтаў.

У 1907 годзе пры матэрыяльнай падтрымцы Б. Кустодзіева разам з ім Дзьмітры Стэлецкі наведаў Італію, яе галоўныя цэнтры мастацтваў — Вэнэцыю, Флярэнцыю, Рым. У Вэнэцыі мастакам удалося прыняць удзел у выставе, на якой Дз. Стэлецкі прадаў за 300 франкаў адну сваю працу — бюст.

Жыў у Пецярбургу, шмат падарожнічаў па старадаўніх гарадах і манастырах Расейскай імпэрыі. Быў сябрам «Саюзу рускіх мастакоў» (з 1910) і «Сьвету мастацтва» (з 1912).

Жыцьцё ў Францыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1914 году Дзьмітры Стэлецкі пасяліўся ў Францыі.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Адна з самых значных мастака Дзьмітрыя Стэлецкага — выкананыя ў 1925—1927 гг. росьпісы храму Сяргеевага падворка ў Парыжы.

Памёр 12 лютага 1947 у доме састарэлых у Сэн-Жэнэўеў-дэ-Буа пад Парыжам, Францыя, будучы амаль сьляпым.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • ^ а б в Николай Александров. Стеллецкие из Шестакова. Судьба одной семьи на перепутьях истории
  • ^ Барыс Крэпак. «Наточаны» мадэрн Дзмітрыя Стэлецкага