Перайсьці да зьместу

Гарадзішча (Баранавіцкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гарадзішча
лац. Haradzišča
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі
Першыя згадкі: 1414
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Баранавіцкі
Сельсавет: Гарадзішчанскі
Вышыня: 201 м н. у. м.
Насельніцтва: 1992 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 163
Паштовы індэкс: 225328
СААТА: 1204812906
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333Каардынаты: 53°19′20″ пн. ш. 26°0′48″ у. д. / 53.32222° пн. ш. 26.01333° у. д. / 53.32222; 26.01333
Гарадзішча на мапе Беларусі ±
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Гарадзішча
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гарадзі́шча[2] — мястэчка ў Беларусі, у вярхоўі ракі Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1992 чалавекі[1]. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Баранавічаў, за 25 км ад чыгуначнай станцыі Баранавічы-Палескія (лінія Берасьце — Менск); на аўтамабільнай дарозе Баранавічы — Наваградак.

Гарадзішча — даўняе мястэчка гістарычнай Наваградчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся царква Ўзьвіжаньня Сьвятога Крыжа і касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнікі архітэктуры барока, часткова зруйнаваныя расейскімі ўладамі ў выніку перабудоваў.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Гарадзішча ўпамінаецца ў сярэдзіне ХІІІ стагодзьдзя, калі паселішча ўжо далучылася да Вялікага Княства Літоўскага. У 2-й палове XV стагодзьдзя яно ўпамінаецца як вялікакняскі двор. У 1494 годзе Ян Кезгайлавіч заснаваў тут касьцёл.

На мяжы XV—XVI стагодзьдзяў Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні князя Сямёна Бельскага, з 1501 году — вялікай княгіні Алены Іванаўны. У XVІ—XVІІІ стагодзьдзях паселішча ўваходзіла ў склад Наваградзкага павету Наваградзкага ваяводзтва і належала Няміравым, Хадкевічам, Гастомскім, Пацам і іншым. У 1640 годзе Каменскія збудавалі тут мураваны касьцёл. У канцы XVII стагодзьдзя мястэчка перайшло да Зяновічаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Гарадзішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 годзе стала цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. На 1798 год тут дзеялі царква і касьцёл. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1831 годзе расейскія ўлады канфіскавалі мястэчка ў графа Людвіка Паца. З 1833 году Гарадзішча знаходзілася ў валоданьні Бухавецкіх. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня ў 1864 годзе расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі мясцовы касьцёл пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскага патрыярхату). На 1866 год у Гарадзішчы было 60 двароў, дзеялі 2 цэрквы Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (колішнія касьцёл і грэцка-каталіцкая царква), капліца, сынагога і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі народная вучэльня (адкрылася ў 1863 годзе), багадзельня, конная паштовая станцыя, цагельня, бровар і ўправа;, штогод праводзілася 2 кірмашы; працаваў лекар. На 1909 год у мястэчку і аднайменным маёнтку было 246 двароў, дзеялі 2 цэрквы, сынагога і 5 юдэйскіх малітоўных дамоў, працавалі пошта і тэлеграф, народная вучэльня (у 1901 годзе 96 вучняў, зь іх толькі 9 дзяўчынак), аптэка, лякарня, валасная ўправа, цагельня, больш за 19 крамаў, багадзельня і конная паштовая станцыя, штогод праводзілася 2 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гарадзішча занялі войскі Нямецкай імпэрыі, у 1916 годзе каля мястэчка прайшла Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Гарадзішчанскай воласьці атрымалі Пасьведчаньні Народнага Сакратарыяту БНР[3]. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі мястэчка ўвайшло ў склад Беларускай ССР[4]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Гарадзішча апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Наваградзкага павету. У гэты час тут было 165 двароў. У сярэдзіне 1930-х гадоў тут працавалі гмінная ўправа, школа, аптэка.

У 1939 годзе Гарадзішча ўвайшло ў БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стала цэнтрам раёну. У Другую сусьветную вайну з 24 чэрвеня 1941 да 8 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1957 годзе адбылося аб’яднаньне Навамыскага і Гарадзішчанскага ў новы Баранавіцкі раён.

  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 486 муж., зь іх шляхты 3, духоўнага стану 3, мяшчанаў-юдэяў 121, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 355, жабракоў 4[5]; 1886 год — 700 чал.[6]; 1886 год — 504 чал.; 1893 год — 747 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 2942 чал.; 1921 год — 1021 чал.; 1935 год — 4 тыс. чал.; 1969 год — 4,6 тыс. чал.; 1989 год — 2,9 тыс. чал.; 1993 год — 2520 чал.[7]; 1996 год — 2,5 тыс. чал.[8]; 1998 год — 2630 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 2,5 тыс. чал.[9]; 2008 год — 2,5 тыс. чал.; 1 студзеня 2009 году — 2,4 тыс. чал.; 2009 год — 2219 чал.[10] (перапіс); 2016 год — 2040 чал.[11]; 2017 год — 2024 чал.[12]; 2018 год — 1992 чал.[1]

У Гарадзішчы працуюць сярэдняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа-інтэрнат, дашкольная ўстанова.

Мэдычнае абслугоўваньне ажыцьцяўляюць лякарня, амбуляторыя і вэтэрынарная лякарня.

Дзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі.

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці, сацыяльна-побытавага абслугоўваньня.

Апроч таго, у мястэчку працуюць лесьнікоўства, дом побыту, аўтавакзал, аптэка, банк.

Афіцыйная назва Гістарычная назва
Вежнаўца вуліца Сталавіцкая вуліца
Едунова вуліца Наваградзкая вуліца
Пралетарская вуліца Татарская вуліца
Бяз назвы Рынак пляц

Паводле перапісу 1874 году, у Гарадзішчы таксама існавалі вуліцы Менская, Мірская[13], Слонімская[14]. У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаецца Царкоўная вуліца[15].

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У ваколіцах мястэчка — старажытнае гарадзішча (паводле меркаваньнях некаторых дасьледнікаў былая літоўская сталіца Варута)

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Сядзібна-паркавы комплекс Пацаў (XVIII ст.)
  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 60.
  3. ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
  4. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
  6. ^ Pawłowicz E. Horodyszcze // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 143.
  7. ^ Крэнь І., Шаблюк В. Гарадзішша // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 476.
  8. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 5. С. 42.
  9. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
  10. ^ Перепись населения — 2009. Брестская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  13. ^ Городище - Карта Историко-Культурного Наследия
  14. ^ Place Names in the 1874 List of Jewish Males in Lyakhovichi by Deborah Glassman
  15. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 27.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]