Фара Вітаўта (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Фара Вітаўта
Фара Вітаўта
Фара Вітаўта
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′54.19″ пн. ш. 23°39′21.02″ у. д. / 52.0817194° пн. ш. 23.6558389° у. д. / 52.0817194; 23.6558389Каардынаты: 52°04′54.19″ пн. ш. 23°39′21.02″ у. д. / 52.0817194° пн. ш. 23.6558389° у. д. / 52.0817194; 23.6558389
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Заснавальнік Вітаўт
Дата заснаваньня 1412 і 1766
Дата скасаваньня 1808
Фара Вітаўта на мапе Беларусі
Фара Вітаўта
Фара Вітаўта
Фара Вітаўта

Касьцёл Сьвятога Крыжа і Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі або Фара Вітаўта, пазьней таксама касьцёл Сьвятога Крыжа і Сьвятой Ганны — помнік архітэктуры XV—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў Старым Месьце[a], на рагу Рынку і вуліцы Падзамкавай. Пры будаваньні Берасьцейскай крэпасьці ўлады Расейскай імпэрыі зьнішчылі касьцёл, як і іншыя помнікі архітэктуры Берасьця.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першая каталіцкая парафія ў Берасьці ўтварылася ў 1389 годзе. У 1412 годзе з фундацыі вялікага князя Вітаўта пачалося будаваньне мураванага касьцёла. Існуе меркаваньне, што гэты касьцёл да XVIII ст. быў драўляным[1]. Да касьцёла належалі вялікія юрыдыкі, адна зь іх — Сьвятога Крыжа за Рынкам уздоўж Падзамкавай вуліцы.

У 1766—1769 гадох з фундацыі кс. Пятра Шпанэмбэрга праводзілася перабудова касьцёла.

Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга) Умоўныя пазначэньні: A. Castellum — Замак; B. Templum Iesuilarum — Касьцёл езуітаў; C. Templum Parochiale — Фарны касьцёл; D. Templ. Graco-rum — Грэцка-каталіцкая царква; E. Templ. Dominicanorum — Дамініканскі касьцёл; F. Coenob. Bernhardinorum — Кляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.
Выгляд цэнтру Берасьця ў XVII ст. (фрагмэнт гравюры Э. Дальбэрга)
Умоўныя пазначэньні: A. CastellumЗамак; B. Templum IesuilarumКасьцёл езуітаў; C. Templum ParochialeФарны касьцёл; D. Templ. Graco-rumГрэцка-каталіцкая царква; E. Templ. DominicanorumДамініканскі касьцёл; F. Coenob. BernhardinorumКляштар бэрнардынаў; G. Synagogux Iudcorum — Сынагога.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Берасьце апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзейнічаць. З 1805 году набажэнствы ў касьцёле не праводзіліся з прычыны небясьпечнасьці канструкцыяў па моцным пажары ў месьце. Касьцельныя каштоўнасьці перанесьлі ў капліцу.

У час будаваньня Берасьцейскай фартэцыі расейскія ўлады разабралі касьцёл, капліца пэўны час выкарыстоўвалася пад вайсковыя мэты, пазьней яе таксама разабралі[2].

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будынак меў форму чатырокутніка, да ўваходу далучаўся бабінец. З вугла будынка ўзвышалася 6-кутная вежа, з усходняга боку разьмяшчалася капліца.

Інтэр’ер аздабляўся алтарамі, у касьцёле захоўвалася вялікая колькасьць абразоў, а тасама сьвецкі партрэт Вітаўта, выкананы ў XVIII ст.

Пры касьцёле была плябанія, у трох вялікіх пакоях якой былі каміны зь белай кафлі. Сьцены аздабляліся шпалерамі з тканіны.

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Тэрыторыя сучаснай Берасьцейскай крэпасьці

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Габрусь Т. Зруйнаваныя святыні // Страчаная спадчына. — Менск, 2003. С. 125.
  2. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брэста. У 2-х кн. Кн. 1. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]