Татары
Тата́ры (саманазва: татарлар, tatarlar) — агульная назва некалькіх цюрскіх этнічных груп, якія жывуць у цэнтральных вобласьцях эўрапейскай часткі Расеі, у Паволжы, Прыўральлі, Сыбіры, Сярэдняй Азіі, Сіньцьзяне, на Далёкім Усходзе, у Фінляндыі.
Найчасьцей пад назваю «татары» разумеюць казанскіх татараў — народ, які складае прыкладна палову насельніцтва Татарстану. Колькасьць татараў у Расеі складае каля 5,3 млн чалавек, татары зьяўляюцца трэцім паводле колькасьці народам у Расеі пасьля ўкраінцаў і расейцаў.
Існуюць групы крымскіх татараў і сыбірскіх татараў, якія ў пераважнай большасьці разглядаюцца як асобныя этнасы асобнага паходжаньня.
За часамі Расейскай імпэрыі пад назвай «татары» маглі згадвацца іншыя цюрскія народы, якія не ўключаюцца ў паняцьце татараў і, нягледзячы на агульнае цюрскае паходжаньне, зьяўляюцца асобнымі народамі (напрыклад, «адэрбэйджанскія татары» — азэрбайджанцы).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Азу — традыцыйная татарская справа
- Крымскія татары
- Беларускія татары
- Сыбірскія татары
- Татарская мова ў Беларусі
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Праблемы кансалідацыі татарскай нацыі
- Фатаздымкі татараў
- Татарская шляхта ВКЛ(недаступная спасылка) (бел.)