Ян Фрыдэрык Сапега
![]() Ян Фрыдэрык Сапега. А. Мірыс, 1765 г. | |
Герб «Ліс» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 18 кастрычніка 1680 Дабратычы Берасьцейскага павету |
Памёр | 6 ліпеня 1751 Лысаводы Падольскага ваяводзтва |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Казімер Уладзіслаў Сапега Францішка з Копацяў |
Жонка | Канстанцыя з Радзівілаў |
Дзейнасьць | гісторык |
Ян Фрыдэрык Сапега (18 кастрычніка 1680, вёска Дабратычы Берасьцейскага павету — 6 ліпеня 1751, вёска Лысаводы Падольскага ваяводзтва) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян менскі (1711—1712) і троцкі (1716—1735), канцлер вялікі літоўскі (з 1735).
Валодаў Коднем, Дарагастаямі, Муравіцай, Капыламі, Чарнобылем. Быў старостам берасьцейскім (з 1697) і прапойскім (з 1739).
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
З коданскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Ўладзіслава, ваяводы троцкага, і Францішкі з Копацяў.
Навучаўся ў езуіцкім калегіюме ў Берасьці, працягваў адукацыю ў Любліне і Варшаве. У 1697 годзе атрымаў урад старосты берасьцейскага. У 1700—1702 гадох падарожнічаў за мяжой, наведаў Прусію, Саксонію, Аўстрыю, Францыю, Галяндыю і Ангельшчыну[1].
У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721) сьпярша быў на баку Аўгуста Моцнага і далучыўся да Сандамірскай канфэдэрацыі, у 1706 годзе перайшоў у лягер Станіслава Ляшчынскага, ад якога атрымаў урад рэфэрэндара вялікага літоўскага (1706—1709). У 1717 годзе актыўна выступаў супраць прысутнасьці расейскіх войскаў у Рэчы Паспалітай[1], далучыўся да Тарнагродзкай канфэдэрацыі супраціўнікаў караля.
Абіраўся паслом на соймы, быў дэпутатам Галоўнага Трыбуналу. На соймах выступаў супраць умяшаньня Расеі ўва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай праз падтрымку праваслаўных і за захаваньне Рэччу Паспалітай нэўтралітэту на міжнароднай арэне[1]. Клапаціўся пра пасады для магнацкіх родаў Радзівілаў (зь якімі яго зьвязвала жонка) і Сапегаў.
Пабраўся шлюбам з Канстанцыяй, дачкой Караля Станіслава Радзівіла, не пакінуў нашчадкаў. Спачыў у касьцёле Сьвятой Ганны ў Кодні[2].
Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Значную частку жыцьця правёў у Кодні, дзе сабраў вялікую бібліятэку, якая на 1744 год складалася з 3500 пазыцыяў. Напісаў гісторыю мясцовага абраза Панны Марыі (Торунь, 1720), гістарычна-генэалягічны нарыс роду Сапегаў (Варшава, 1730) і інш.
У Коданскім касьцёле стварыў партрэтную галерэю Сапегаў[3].
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Малярства[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Творы малярства
З Коданскай галерэі, 1709 г.
Графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Графічныя партрэты
J. Mylius, 1741 г.[2]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8
- Нарадзіліся 18 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1680 годзе
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1751 годзе
- Канцлеры вялікія літоўскія
- Сапегі
- Рэфэрэндары вялікія сьвецкія літоўскія
- Кашталяны менскія
- Кашталяны троцкія
- Маршалкі Трыбуналу Вялікага Княства Літоўскага
- Старосты берасьцейскія
- Старосты прапойскія
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла