Перайсьці да зьместу

Генэральная акруга Валынь-Падольле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Генэральная акруга Валынь-Падольле
Generalbezirk Wolhynien und Podolien

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Трэці Райх
Статус грамадзянская адміністрацыя
Уваходзіць у Райхскамісарыят Украіна
Адміністрацыйны цэнтар Берасьце Літоўскі, Луцак [1]
Улучае 25 акругаў
Дата ўтварэньня 1 верасьня 1941
Дата скасаваньня 1944
Генэральны камісар Гайнрых Шонэ (19411942);
Курт Клем (19421943)
Насельніцтва (1943) 4 211 916 чалавек
Шчыльнасьць 52,3 чал./км²
Плошча 80508 км²
Час існаваньня 19411944
Месцазнаходжаньне Генэральнай акругі Валынь-Падольле
Генэральная акруга Валынь-Падольле на мапе
Скарачэньне ГА Валынь-Падольле
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Генэра́льная акру́га Валы́нь-Падо́льле (па-нямецку: Generalbezirk Wolhynien und Podolien, па-ўкраінску: Генеральна округа Волинь-Поділля) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Райхскамісарыяту Ўкраіна, створана нацысцкай Нямеччынай на частках акупаваных тэрыторыяў Украінскай ССР і Беларускай ССР. Цэнтар спачатку месьціўся ў Берасьці, пазьней — у Луцку.

1 верасьня 1941 году а 12-й гадзіне дня была афіцыйна створана генэральная акруга Берасьце Літоўскі (па-нямецку: Generalbezirk Brest-Litowsk)[1]. Згодна з назвай, месцазнаходжаньнем генэральнага камісарыяту быў горад Берасьце Літоўскі. Генэральная акруга ўключала тэрыторыі перадваенных Ровенскай, Валынскай, Камянец-Падольскай, 6 паўночных раёнаў Тарнопальскай і 3 заходнія раёны (Барскі, Мураванакурылавецкі і часткова Магілёў-Падольскі раён) Віньніцкай вобласьці Украінскай ССР[2], а таксама паўднёвай часткі перадваенных Берасьцейскай і Пінскай абласьцей Беларускай ССР. Напачатку генэральная акруга падзялялася на 27, а потым 25 акругаў або гебітаў (па-нямецку: Kreisgebiet). 1 студзеня 1942 адбылося перайменаваньне генэральнай акругі Берасьце Літоўскі на генэральную акругу Валынь-Падольле. 19 чэрвеня 1942 адміністрацыйны цэнтар быў перанесены з Берасьця Літоўскага ў Луцак. 8 верасьня 1942 г. Берасьцейскі гарадзкі (па-нямецку: Kreisgebiet Brest-Litowsk-Stadt) і Берасьцейскі сельскі гебіт (па-нямецку: Kreisgebiet Brest-Litowsk-Land) аб’ядналіся ў адзін новы Берасьцейскі гебіт (па-нямецку: Kreisgebiet Brest Litowsk). 15 студзеня 1943 Ровенскі гебіт (па-нямецку: Kreisgebiet Rowno) і Здалбунаўскі гебіт (па-нямецку: Kreisgebiet Sdolbunow) злучыліся ў адзін новы Ровенскі гебіт (па-нямецку: Kreisgebiet Rowno).

На тэрыторыі акругі ўзьнікла і актыўна ваявала Украінская паўстанчая армія, а на поўначы дзейнічала таксама савецкая партызанка.

Генэральная акруга Валынь-Падольле спыніла існаваньне ў выніку захопу Чырвонай Арміяй Луцку і Роўна 5 лютага 1944 году[1]. З канчатковым захопам савецкімі войскамі Райхскамісарыяту Ўкраіна ў лютым 1944 рэшткі тэрыторыі генэральнай акругі Валынь-Падольле (Берасьцейскі, Кобрынскі і Пінскі гебіты), якія яшчэ не пасьпела акупаваць Чырвоная Армія, былі ўключаны ў Генэральную акругу Беларусь, якая ўваходзіла ў склад Райхскамісарыяту Остлянд.

Геаграфія і дэмаграфія

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тэрыторыя генэральнай акругі неаднаразова перажывала зьмены. У 1942 годзе яе плошча складала 77 035 км², у 1943 — 80 507,99 км², у пачатку 1944 яе тэрыторыя паступова памяншалася. Па плошчы ў 1943 годзе яна займала першае месца ў райхскамісарыяце Ўкраіны, па колькасьці насельніцтва — другое (пасьля генэральнай акругі Кіеў)[3].

Паводле нацыянальнага складу насельніцтва пераважалі ўкраінцы (3 млн 500 тыс. чалавек ці 75%), палякаў было 460 тыс. (10,9%), габрэяў — 330 тыс. (7,8%), беларусаў — 280 тыс. (6,6%), расейцаў — 330 тыс. (7,8%), немцаў — 3 тыс. (0,07%).[3]

Генэральнай акругай кіравала нямецкая акупацыйная адміністрацыя — генэральны камісарыят. Кароткі час ён знаходзіўся ў Берасьці, пасьля — у Луцку. Першапачаткова генэральным камісарам Валыні-Падольля быў обэргрупэнфюрэр СА Гайнрых Шонэ зь Кенігсбергу. Ад кастрычніка 1942 г. абавязкі генэральнага камісара Валыні-Падольля выконваў генэральны камісар генэральнай акругі Жытомір Курт Клем. Таксама да генэральнага камісарыята ўваходзіў начальнік СС і паліцыі, ім зь 1 верасьня 1941 году быў брыгадэфюрэр СС Герэт Корзэман, зь 1 верасьня 1942 — брыгадэфюрэр СС Вільгельм Гюнтэр, а зь 10 лютага 1944 — обэрфюрэр СС Эрнст Хартман зь Пінску. Начальнік СС і паліцыі Валыні спачатку знаходзіўся ў Берасьцю Літоўскім, затым — ў Роўне (штаб ў Луцку)[1] .

Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленьне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]