Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў (Берасьце)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў
Краіна Беларусь
Места Берасьце
Каардынаты 52°04′56.56″ пн. ш. 23°39′28.29″ у. д. / 52.0823778° пн. ш. 23.6578583° у. д. / 52.0823778; 23.6578583Каардынаты: 52°04′56.56″ пн. ш. 23°39′28.29″ у. д. / 52.0823778° пн. ш. 23.6578583° у. д. / 52.0823778; 23.6578583
Дата заснаваньня XVII ст.
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў на мапе Беларусі
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў
Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў

Касьцёл Езуса і Сьвятога Казімера і калегіюм езуітаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Берасьці. Знаходзіўся ў цэнтры Старога Места, на рагу Рынку і вуліцы Кавальскай[a]. Твор архітэктуры віленскага барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і часткова зруйнавалі калегіюм. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.

Комплекс складаўся з касьцёла, вежы-званіцы, будынкаў калегіюму і тэатру, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам. Да нашага часу захаваліся падмуркі. У калегіюме навучаліся Казімер Лышчынскі і Юльян Урсын Нямцэвіч.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1616 годзе біскуп луцкі Павал Валуцкі запрасіў у Берасьце езуітаў, якія заснавалі тут місію. У 1618 годзе езуітаў паўторна запрасіў у места біскуп А. Ліпскі. 17 чэрвеня 1623 году канцлер Леў Сапегаў перадаў на заснаваньне калегіюму маёнтак Дзераўную зь вёскамі Мальткамі і Менявежам, а 17 чэрвеня 1650 году — фальварак і вёску Паніквы. У 1619 годзе ў Берасьці ўтварылася езуіцкая рэзыдэнцыя, пры якой існавала школа. У 1623 годзе на рагу Рынку і Кавальскай вуліцы збудавалі капліцу. Каля 1630 году пры рэзыдэнцыі пачала працаваць музычная бурса.

Абмеры калегіюму, 1833

У 1633 годзе рэзыдэнцыю пераўтварылі ў калегіюм. У 1653—1659 гадох вялося будаваньне мураванага касьцёла. У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) у 1659 годзе маскоўскія захопнікі спалілі касьцёл. З 1676 годзе пры калегіюме пачала фармавацца бібліятэка, з канца XVII ст. працаваў тэатар. У 1683—1692 гадох касьцёл адбудавалі. У 1692—1702 гадох інтэр’ер касьцёл упрыгожылі размалёўкамі. З пачату XVIII ст. да 1755 году вялоса будаваньне мураванага калегіюму. Каля 1727 году побач з касьцёлам збудавалі вежу-званіцу. У 1772—1773 навучальны год у калегіюме было 28 выкладаньнікаў. Па скасаваньні ордэна (1773) будынкі перадалі базылянам[1].

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выгляд комплексу па перабудове

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795) манастыр базылянаў працягваў дзейнічаць. Пазьней улады Расейскай імпэрыі перарабілі калегіюм пад інжэнэрны корпус. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці касьцёл і калегіюм перабудавалі пад дом камэнданта.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі рэканструявалі будынак калегіюму. Па Другой сусьветнай вайне у 1945—1946 гадох савецкія ўлады дашчэнту зруйнавалі помнік.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Касьцёл — 3-нэфавая 2-вежавая базыліка з трансэптам. Цэнтральная частка галоўнага фасаду завяршалася масіўным франтонам з валютамі, бакавыя — невялікімі вежачкамі. Меў насычаную архітэктурную аздобу.

Інтэр’ер упрыгожвалі 9 разных алтароў з пазалотай.

Калегіюм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калегіюм — 2-павярховы будынак, які далучаўся да касьцёла з поўначы. Складаўся з 2 карпусоў, злучаных сьветлым калідорам. Корпус, дзе разьмяшчалася аптэка і школа, паўтараў ў пляне паварот вуліцы і заканчваўся будынкам тэатру. Уваход у калегіюм вылучаўся багата дэкараваным рызалітам, які завяршаўся фігурным франтонам[2].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Цяпер пляцоўка галоўнага мэмарыялу крэпасьці

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Грынявецкі В. Берасцейскі езуіцкі калегіум // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 318.
  2. ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 92.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]