Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак (Берасьце)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак
| |
![]() Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Берасьце |
Каардынаты | 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. / 52.0846722° пн. ш. 23.6612278° у. д.Каардынаты: 52°05′04.82″ пн. ш. 23°39′40.42″ у. д. / 52.0846722° пн. ш. 23.6612278° у. д. |
Дата заснаваньня | XVII ст. |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак |
Касьцёл Зьвеставаньня Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар брыгітак — помнік архітэктуры XVIII ст. у Берасьці. Знаходзіўся ў прадмесьці Песках. Твор архітэктуры барока. Пры будаваньні Берасьцейскай фартэцыі ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі і часткова зруйнавалі кляштар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі помнік.
Комплекс складаўся з касьцёла, кляштарнага корпуса, гаспадарчых пабудоваў і саду, аточаных мурам. Магчыма, да нашага часу захаваліся падмуркі.
Зьмест
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 1623 годзе ў Берасьці збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар брыгітак.
У 1751 годзе завяршылася ўзьвядзеньне мураванага касьцёла. Адначасна збудавалі мураваны кляштарны комплекс[1].
Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У час будаваньня Берасьцейскай крэпасьці ўлады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар. У будынках разьмясьцілася арыштанцкая рота. Пазьней касьцёл часткова зруйнавалі.
Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі рэшткі касьцёла і кляштару.
Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Касьцёл — авальны ў пляне аб’ём, завершаны 8-граннай вежай з купалам, да якога далучалася апсыда з бакавымі закрысьціямі і бабінец. Галоўны фасад упрыгожваўся вязкамі пілястраў і завяршаўся фігурным шчытом драўлянымі вазамі і статуямі.
Інтэр’ер упрыгожвала стукавая ляпніна і 11 разьбяных алтароў.
Кляштар[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак[2], які далучаўся да касьцёла і ўтвараў замкнёны ўнутраны двор.
Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Гістарычная графіка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старая графіка
Гістарычныя здымкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Старыя здымкі
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Ярашэвіч А. Берасцейскі кляштар брыгітак // ВКЛ. Энцыкл. Т. 1. — Менск, 2005. С. 320.
- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 92.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 684 с.: іл. ISBN 985-11-0314-4.